Казлабарод
Выгляд
Казлабарод | |||||||||||||||||||
Казлабарод парэялісты (Tragopogon porrifolius) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Tragopogon L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Казлабаро́д[3][4] (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі[4]. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін[4].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае больш за 100[4] відаў (141 від[5]). Сярод іх:
- Tragopogon bjelorussicus Artemczuk — Казлабарод беларускі
- Tragopogon dubius Scop. — Казлабарод няпэўны
- Tragopogon kemulariae Kuth. — Казлабарод Кемулярыі
- Tragopogon orientalis L. — Казлабарод усходні
- Tragopogon pratensis L. — Казлабарод лугавы, ці Казялок
- Tragopogon porrifolius L. — Казлабарод парэялісты
- Tragopogon ucrainicus Artemczuk — Казлабарод украінскі
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ Tragopogon (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Казлабаро́д // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Козлоборо́дник // Т. 12. Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 387. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Казлабаро́д // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 429—430. — 522 с. — 10 000 экз.
- Козлоборо́дник // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 269. — 831 с. — 100 000 экз.
- Tragopogon L. — Козлобородник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 284, 313—314. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Козлобородник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Tragopogon (англ.) // The Plant List