Леанід Ільіч Брэжнеў
Леані́д Ільі́ч Брэ́жнеў, (6 снежня 1906 (19 снежня 1906), г. Каменскае, Екацерынаслаўская губерня, Расійская імперыя; зараз горад Кам’янскэ, Днепрапятроўская вобласць (Украіна) — 10 лістапада 1982, Масква, СССР) — кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадах. Першы Сакратар ЦК КПСС з 1964 (з 1966 Генеральны Сакратар) і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1960 па 1964 і з 1977 па 1982.
Герой Сацыялістычнай Працы (1961)[6] і чатырохкратны Герой Савецкага Саюза (1966[7], 1976, 1978, 1981). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1973) і Ленінскай прэміі па літаратуры (1979).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Каменскім Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад Кам’янскэ Днепрапятроўскай вобласці Украіны) у сям’і Іллі Якаўлевіча Брэжнева (1874—1930) і Наталлі Дзянісаўны Мазалавай (1886—1975). Яго бацька і маці нарадзіліся і да пераезду ў Каменскае пражывалі ў с. Брэжнева (цяпер Курскага раёна Курскай вобласці). Брат — Брэжнеў Якаў Ільіч (1912—1993). Сястра — Брэжнева Вера Ільінічна (1910—1997).
У розных афіцыйных дакументах, уключаючы пашпарт, нацыянальнасць Леаніда Брэжнева паказвалася як украінец або рускі (гл. раздзел «Дакументы» гэтага артыкула).
У 1915 годзе быў прыняты ў класічную гімназію, якую скончыў у 1921 годзе. З 1921 года працаваў на Курскім маслабойным заводзе. У 1923 годзе ўступіў у камсамол. Скончыў Курскі каморніцка-меліярацыйны тэхнікум (1923—1927) і Днепрадзяржынскі металургічны інстытут (1935).
У Днепрадзяржынску Леанід Брэжнеў жыў у сціплым двухпавярховым, на чатыры кватэры доме № 40 на праспекце Пеліна. Цяпер яго называюць «Лёнін дом». Па словах яго былых суседзяў, вельмі любіў ганяць галубоў з галубятні, якая стаяла ў двары (цяпер на яе месцы гараж). Апошні раз ён наведаў сваё радавое гняздо ў 1979 годзе, сфатаграфаваўся з яго жыхарамі на памяць[8].
Пасля заканчэння ў 1927 годзе тэхнікума атрымаў кваліфікацыю каморніка 3-га разраду і працаваў землеўсаветнікам: некалькі месяцаў у адным з паветаў Курскай губерні, потым у Коханаўскім раёне Аршанскай акругі БССР (цяпер Талачынскі раён)[9].
У 1927 годзе ажаніўся. У сакавіку таго ж года быў перакінуты на Урал, дзе працаваў: землеўсаветнікам, загадчыкам раённым зямельным аддзелам, намеснікам старшыні Бісерцкага райвыканкама Уральскай вобласці (1929—1930), намеснікам начальніка Уральскага абласнога зямельнага кіравання. У верасні 1930 года з’язджае і паступае ў Маскоўскі інстытут машынабудавання імя М. І. Калініна, а ўвесну 1931 года пераводзіцца студэнтам на вячэрні факультэт Днепрадзяржынскага металургічнага інстытута, і адначасова з вучобай працуе качагарам-слесарам на заводзе. Член ВКП(б) з 24 кастрычніка 1931 года.
У 1935—1936 гадах служыў у войску: курсант і палітрук танкавай роты ў Забайкаллі (пасёлак Пясчанка размешчаны ў 15 км на паўднёвы ўсход ад горада Чыты). Скончыў курсы матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі, за што было прысвоена першае афіцэрскае званне — лейтэнант. (Пасля яго смерці з 1982 года Пясчанскаму танкаваму навучальнаму палку было прысвоена імя Л. І. Брэжнева).
У 1936—1937 гадах дырэктар металургічнага тэхнікума ў Днепрадзяржынску. З 1937 інжынер на Дняпроўскім металургічным заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага. З мая 1937 года намеснік старшыні Днепрадзяржынскага гарвыканкама. З 1937 на працы ў партыйных органах.
З 1938 года — загадчык аддзела Днепрапятроўскага абкама кампартыі Украіны, c 1939 года сакратар абкама.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымае ўдзел у мабілізацыі насельніцтва ў Чырвоную Армію, займаецца эвакуацыяй прамысловасці, затым на палітычных пасадах у дзеючай арміі: намеснік начальніка палітуправы Паўднёвага фронту. Будучы брыгадным камісарам, пры скасаванні інстытуту ваенных камісараў у кастрычніку 1942 года замест чаканага генеральскага звання быў атэставаны палкоўнікам[10].
Чарнавой працы цураецца. Вайскоўскія веды вельмі слабыя. Многія пытанні вырашае як гаспадарнік, а не як палітработнік. Да людзей ставіцца не аднолькава роўна. Схільны мець любімчыкаў.— З характарыстыкі ў асабістай справе (1942)
З 1943 — начальнікам палітаддзела 18-й арміі. Генерал-маёр (1943)[11][12].
Начальнік палітаддзела 18-й арміі палкоўнік Леанід Ільіч Брэжнеў сорак разоў прыплываў на Малую Зямлю, а гэта было небяспечна, бо некаторыя суда ў дарозе падрываліся на мінах і гінулі ад прамых снарадаў і авіяцыйных бомбаў. Аднойчы сейнер, на якім плыў Брэжнеў, напароўся на міну, палкоўніка выкінула ў моры… яго падабралі матросы…— С. А. Барзенка ў артыкуле «225 дзён мужнасці і адвагі» («Праўда», 1943)[13]
«У адбіванні наступу немцаў актыўны ўдзел прымаў начальнік палітаддзела 18-ай арміі палкоўнік тав. Брэжнеў. Разлік аднаго станковага кулямёта (радавыя Кадыраў, Абдурзакаў, з папаўнення) разгубіўся і не адкрыў своечасова агню. Два ўзводы немцаў скарыстаўшыся гэтым, падабраліся да нашых пазіцый на кідок гранаты. Тав. Брэжнеў фізічна ўздзейнічаў на кулямётчыкаў і прымусіў іх уступіць у бой. Нясучы значныя страты, немцы адступілі, кінуўшы на поле бою некалькі параненых. Па загадзе тав. Брэжнева разлік вёў па іх прыцэльны агонь, пакуль не знішчыў».
З чэрвеня 1945 года начальнік палітуправы 4-га Украінскага фронту, затым — палітупраўленняў Прыкарпацкай ваеннай акругі [14], удзельнічаў у падаўленні бандэраўшчыны.
Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года камісарам зводнага палка 4-га Украінскага фронту.
З 30 жніўня 1946 года па лістапад 1947 года першы сакратар Запарожскага (прызначаны па рэкамендацыі М. С. Хрушчова), а затым Днепрапятроўскага (да 1950 года) абкамаў партыі.
З лета 1950 года быў вылучаны першым сакратаром ЦК Кампартыі Малдовы, па кастрычнік 1952 года, калі на XIX з’ездзе партыі ён упершыню абіраецца членам ЦК, а на пасляз’ездаўскім пленуме ЦК абіраецца сакратаром ЦК і кандыдатам у члены Прэзідыума ЦК партыі, таксама член пастаянных камісій пры Прэзідыуме ЦК для замежных спраў і па пытаннях абароны (у апошняй з 19.11.1952). Са смерцю Сталіна ў сакавіку 1953 года Брэжнеў вызвалены ад абедзвюх пасад і прызначаны начальнікам палітуправы Ваенна-марскога міністэрства. Па сцвярджэнні Млечына, у тым жа месяцы адбылося аб’яднанне Ваеннага і Ваенна-Марскога Міністэрстваў для ўтварэння Міністэрства абароны, былі аб’яднаны і іх палітычныя органы, і Брэжнеў застаўся без працы[15].
У маі Брэжнеў звярнуўся з лістом да Малянкова з просьбай накіраваць яго на працу ў партарганізацыі Украіны[15]. Загадам міністра абароны № 01608 21 мая Брэжнеў быў вернуты ў кадры Савецкай арміі.
Па дадзеных П. А. Судаплатава[16] і генерала К. С. Маскаленка[17], сярод 10 узброеных генералаў, выкліканых у Крэмль 26 чэрвеня 1953 года для арышту Л. П. Берыі, быў і Л. І. Брэжнеў.
З 21 мая 1953 года па 27 лютага 1954 года — намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту. Генерал-лейтэнант (4.8.1953).
У 1954 годзе па прапанове М. С. Хрушчова пераводзіцца ў Казахстан, дзе спачатку працуе другім, а з 1955 года першым сакратаром ЦК кампартыі рэспублікі.
Сакратар ЦК КПСС па абароннай прамысловасці ў 1956—1960 гадах, у 1956—1957 гадах кандыдат у члены Прэзідыума ЦК КПСС і з 1957 года член Прэзідыума (c 1966 — Палітбюро) ЦК КПСС.
У 1960 годзе прызначаны старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
У 1964 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі зрушэння М. С. Хрушчова, пасля чаго ўзначальвае сакратарыят ЦК КПСС. Леанід Брэжнеў прапаноўваў У. Я. Сямічастнаму, старшыні КДБ СССР у перыяд падрыхтоўкі Пленума ЦК КПСС 1964 года, фізічна пазбавіцца ад М. С. Хрушчова. Член Палітбюро, Прэзідыума ЦК КПСС (1964—1973), першы сакратар ЦК Кампартыі Украіны (1963—1972) Пётр Яфімавіч Шэлест успамінае:
Я распавёў Падгорнаму, што сустракаўся ў Жалезнаводску з У. Я. Сямічастным, былым старшынёй КДБ СССР у перыяд падрыхтоўкі Пленума ЦК 1964. Сямічастны мне распавёў, што яму Брэжнеў прапаноўваў фізічна пазбавіцца ад М. С. Хрушчова, учыніўшы аварыю самалёта, аўтамабільную катастрофу, атручанне або арышт.Усё гэта Падгорны пацвердзіў і сказаў, што Сямічастным і ім усё гэтыя «варыянты» ліквідацыі Хрушчова былі адкінуты…
Пра ўсё гэта калі-небудзь стане вядома! І як у гэтым святле будзе выглядаць «наш правадыр»?[18]
Удзел у касмічнай праграме
У кнігах Брэжнева, напісаных пад яго кіраўніцтвам групай журналістаў[19], яму ў якасці сакратара ЦК адводзіцца кіраўніцтва і каардынацыя касмічнай праграмы СССР з самага яе з’яўлення: так, сцвярджаецца, што ён нібыта ў 1957 годзе асабіста даваў указанні С. П. Каралеву, як яму весці працы над запускам другога спадарожніка.
Л. І. Брэжнеў сцвярджае, што ён асабіста выбіраў месца для касмадрома Байканур у Казахстане, вырашая спрэчку паміж прыхільнікамі будаўніцтва касмадрома ў Казахстане і на абжытых мясцовасцях Паўночнага Каўказа, і асабіста кіраваў працамі па ўзвядзенню стартавых комплексаў. Ён пісаў:
|
На чале сакратарыята ЦК КПСС
РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) — УКП(б) — КПСС |
Гісторыя партыі |
Партыйная арганізацыя |
Кіраўнікі партыі |
Статут |
14 кастрычніка б. г. адбыўся Пленум Цэнтральнага Камітэта КПСС. Пленум ЦК КПСС задаволіў просьбу т. Хрушчова М. С. аб вызваленні яго ад абавязкаў Першага сакратара ЦК КПСС, члена Прэзідыума ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у сувязі з старэчым узростам і пагаршэннем стану здароўя. Пленум ЦК КПСС абраў Першым сакратаром ЦК КПСС т. Брэжнева Л. І.— Информационное сообщение о Пленуме ЦК КПСС 14 октября 1964 г[21].
1964—1977 гады
Фармальна ў 1964 годзе было абвешчана вяртанне да «ленінскіх прынцыпаў калектыўнага кіраўніцтва». Разам з Брэжневым, важную ролю ў кіраўніцтве гулялі А. М. Шалепін, М. В. Падгорны і А. М. Касыгін.
Справа ў тым, што першапачаткова фігура Брэжнева як генеральнага сакратара не разглядалася як пастаянная. І ён пра гэта выдатна ведаў.
Аднак Брэжнеў у ходзе апаратнай барацьбы здолеў своечасова ліквідаваць Шалепіна і Падгорнага і расставіць на ключавыя пасады асабіста адданых яму людзей (Ю. У. Андропава, М. А. Ціханава, М. А. Шчолакава, К. У. Чарненкі, С. К. Цвігуна[23]. На думку вядомага даследчыка савецкай наменклатуры М. С. Васленскага, менавіта гэтай акалічнасцю тлумачыцца іх прызначэнне на высокія пасады ў кіраўніцтве СССР з прыходам Брэжнева на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС [24]. Касыгін не быў ліквідаваны, але эканамічная палітыка, якая праводзілася ім, сістэматычна тарпедавалася Брэжневым.
Нам, людзям блізкім у той час да вышэйшага кіраўніцтва краіны, было вядома, што паміж імі існуюць пэўныя трэнні. І Брэжнеў не раз у размовах з намі, сакратарамі абкамаў, няўхвальна выказваўся аб дзейнасці ўрада. Што, маўляў, ён недастаткова добра працуе, і многія пытанні даводзіцца вырашаць у ЦК, гэта значыць падкрэсліваў недахопы ў працы Саўміна. І ўсім было зусім ясна, што гэтыя стрэлы арыентаваны ў Касыгіна.
Да пачатку 1970-х гг. партыйны апарат паверыў у Брэжнева, разглядаючы яго як свайго стаўленіка і абаронцу сістэмы. На думку Роя Мядзведзева і Л. А. Малчанава, партыйная наменклатура адпрэчвала любыя рэформы, імкнулася захаваць рэжым, які забяспечвае ёй уладу, стабільнасць і шырокія прывілеі, і менавіта ў брэжнеўскі перыяд партыйны апарат цалкам падпарадкаваў сабе дзяржаўны. Таксама, на іх думку, міністэрствы і выканкамы сталі простымі выканаўцамі рашэнняў партыйных органаў, а беспартыйныя кіраўнікі практычна зніклі[26][27].
22 студзеня 1969 года падчас урачыстай сустрэчы экіпажаў касмічных караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5» на Л. І. Брэжнева быў здзейснены няўдалы замах. Малодшы лейтэнант Савецкай Арміі Віктар Ільін, пераапрануты ў чужую міліцэйскую форму, пранік да Баравіцкай брамы пад выглядам ахоўніка і адкрыў агонь з двух пісталетаў па машыне, у якой, як ён меркаваў, павінен быў ехаць генеральны сакратар. На самай справе, у гэтай машыне знаходзіліся касманаўты Лявонаў, Нікалаеў, Церашкова і Берагавой. Стрэламі быў забіты кіроўца Ілля Жаркоў, некалькі чалавек паранены, перш чым матацыкліст суправаджэння збіў стралка з ног. Сам Брэжнеў ехаў у іншай машыне (а па некаторых даных, нават іншым маршрутам) і не пацярпеў.
Сустракаецца сцвярджэнне, што ў лістападзе 1972 года Брэжнеў перанёс інсульт з цяжкімі наступствамі. Аднак урач Брэжнева акадэмік Чазаў абвяргае гэта:
У жыцці ён [Брэжнеў] толькі адзін раз, будучы першым сакратаром ЦК кампартыі Малдавіі, перанёс інфаркт міякарда. У 1957 годзе былі невялікія змены ў сэрцы, але яны насілі толькі ачаговы характар. З тых часоў у яго не было ні інфаркту, ні інсультаў[28].
Перад наведваннем у 1973 годзе прынцам Філіпам СССР, Форын Офіс прадаставіў яму кароткія характарыстыкі асоб, з якімі яму трэба было сустрэцца. Леанід Брэжнеў там быў апісаны як «валявы чалавек, які выпраменьвае ўпэўненасць і кампетэнтнасць і не мае пры гэтым бліскучага інтэлекту. Нягледзячы на квітнеючы выгляд, перанёс некалькі сардэчных прыступаў. Любіць паляванне, футбол і кіраванне; па-англійску не гаворыць»[29].
22 сакавіка 1974 (абыходзячы званне генерал-палкоўніка) прысвоена воінскае званне генерал арміі.
У 1968 Брэжнеў і яго паплечнікі прынялі рашэнне аб уварванні ў Чэхаславакію. У сямідзесятыя гады на міжнароднай арэне адбылося частковае прымірэнне дзвюх сістэм («разрадка»). Менавіта ў гэты час (1973) Брэжнеў атрымаў Ленінскую прэмію за ўмацаванне міру паміж народамі. Праз 2 гады Брэжневым былі падпісаны Хельсінкскія пагадненні (1 жніўня 1975), які пацвердзіў непарушнасць межаў у Еўропе[30]. ФРГ да гэтага не прызнавала Патсдамскае пагадненне, якое змяніла межы Польшчы і Германіі, і не прызнавала наяўнасць ГДР. ФРГ фактычна нават не прызнавала анексію Калінінграда і Клайпеды СССР[31].
Адначасова капіталістычныя краіны перайшлі ад ідэалогіі «стрымлівання камунізму», прапанаванай Гары Трумэнам, да ідэі «канвергенцыі дзвюх сістэм» і «мірнага суіснавання».
1977—1982 гады
У 1978 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Перамога», які ўручаўся толькі ў ваенны час за выдатныя заслугі ў камандаванні фронтам пры перамогах, якія забяспечылі карэнны пералом у стратэгічнай абстаноўцы (узнагароджанне было адменена ўказам М. С. Гарбачова ў 1989 годзе).
Групе вядомых савецкіх журналістаў было даручана напісаць успаміны Брэжнева («Малая зямля», «Адраджэнне», «Цаліна»), закліканыя ўмацаваць яго палітычны аўтарытэт. Дзякуючы мільённым тыражом, ганарар Брэжнева склаў 179.241 рубель[32]. Уключыўшы мемуары генеральнага сакратара ў праграмы школ і ВНУ і зрабіўшы іх абавязковымі для «станоўчага» абмеркавання ва ўсіх працоўных калектывах, партыйныя ідэолагі дамагліся прама процілеглага выніку — Л. І. Брэжнеў стаў героем шматлікіх анекдотаў яшчэ пры сваім жыцці[33].
У пачатку 1976 ён перанёс клінічную смерць. Пасля гэтага ён так і не змог фізічна аднавіцца, і яго цяжкі стан і няздольнасць кіраваць краінай з кожным годам станавіліся ўсё больш яўнымі. Брэжнеў пакутаваў астэніяй (нервова-псіхічнай слабасцю) і атэрасклерозам мазгавых сасудаў. Працаваць ён мог толькі гадзіну-дзве ў суткі, пасля чаго спаў, глядзеў тэлевізар і г. д. У яго з’явілася наркатычная залежнасць ад снатворнага — нембуталау[34].
Дастаткова шпрыца — і генеральны сакратар становіцца марыянеткай у чыіх-небудзь руках. Падазраю, што менавіта медыцынскае ўмяшанне зрабіла Брэжнева пародыяй на Брэжнева…
12 снежня 1979 Брэжнеў і яго бліжэйшыя паплечнікі прынялі рашэнне аб ажыццяўленні дзяржаўнага перавароту ў Афганістане і аб уводзе савецкіх войскаў у гэту краіну, што стала пачаткам шматгадовага ўдзелу СССР ва ўнутрыафганскім канфлікце.
… Дзядзька мой тэлефанаваў штодня Дзмітрыю Усцінаву і, ужываючы агульнапрыняты фальклорны дыялект, пытаўся: «Калі гэтая … вайна скончыцца?». Злуючыся і чырванеючы, генеральны сакратар крычаў у навушнік: «Дзіма, ты ж мне абяцаў, што гэта ненадоўга. Там жа нашы дзеці гінуць!»
— Любоў Брэжнева, пляменніца Л. І. Брэжнева[35]
У 1981 годзе, напярэдадні 50-годдзя знаходжання Леаніда Ільіча ў партыі, толькі для яго аднаго быў выпушчаны адліты з золата значок «50 гадоў знаходжання ў КПСС»[36] (для іншых ветэранаў КПСС гэты знак вырабляўся са срэбра з залачэннем[37]).
23 сакавіка 1982 г. падчас візіту Брэжнева ў Ташкент, на самалётабудаўнічым заводзе на яго абрынуліся масткі, поўныя людзей. У Брэжнева была зламана ключыца (якая так і не зраслася). Пасля гэтага выпадку здароўе Брэжнева было канчаткова падарвана[38].
7 лістапада 1982 года адбылося апошняе публічнае з’яўленне Брэжнева. Стоячы на трыбуне Маўзалею Леніна, ён на працягу некалькіх гадзін прымаў ваенны Парад на Чырвонай плошчы, аднак яго цяжкі фізічны стан кідаўся ў вочы нават на афіцыйнай здымцы.
Леанід Ільіч Брэжнеў памёр 10 лістапада 1982 года на дзяржаўнай дачы «Зарэчча-6». Цела было выяўлена аховай у 9 гадзін раніцы. Першым на месца смерці з палітычных дзеячаў прыехаў Ю. У. Андропаў. Аб смерці Брэжнева СМІ паведамілі толькі праз суткі, 11 лістапада ў 10 гадзін раніцы[39][40].
Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве ля Крамлёўскай сцяны.
ЗША на пахаванні прадстаўлялі віцэ-прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы і дзяржсакратар Шульц.
Кадравая палітыка
На думку вядомага даследчыка савецкай наменклатуры М. С. Восленскага, пасля атрымання пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС Брэжнеў пачаў актыўна прасоўваць на вышэйшыя кіруючыя пасады членаў наменклатуры з ліку сваіх землякоў па Днепрапятроўскай вобласці і таварышаў па службе з Малдавіі[41].
Восленскі выказвае меркаванне пра тое, што падбор кіруючых кадраў па прынцыпе асабістага знаёмства і зямляцтва быў накіраваны на ўмацаванне асабістага ўплыву Брэжнева ў шэрагах наменклатуры[41].
Сям’я
Л. І. Брэжнеў быў жанаты з Вікторыяй Пятроўнай Брэжневай (народжаная Дзянісава, 1907—1995, ураджэнка Белгарада) з 11 снежня 1927 да сваёй смерці. У іх было двое дзяцей — Галіна (1929—1998) і Юрый (нар. 1933).
Галіна Брэжнева была адзін час замужам за Юрыем Чурбанавым.
Друкаваныя працы
- «Ленинским курсом»: Речи и статьи. (В 9-ти томах, 5523 страницы) — Издательство: М.: Политиздат, 1970—1982.
- Воспоминания («Малая земля», «Возрождение», «Целина»). — ж-л. «Новый мир», 1978, № 2, 5, 11.
- Воспоминания (Глава 1 «Жизнь по заводскому гудку». Глава 2 «Чувство Родины». Глава 3 «Малая земля». Глава 4 «Возрождение». Глава 5 «Молдавская весна». Глава 6 «Целина». Глава 7 «Космический Октябрь». Глава 8 «Слово о коммунистах»). М., ИПЛ, 1983.
Меркаванні і ацэнкі
Па апытаннях Левада-Цэнтра, праведзеным у красавіку 2013 года, Л. І. Брэжнеў названы лепшым кіраўніком Расіі. Станоўча да яго ставіцца 56 % апытаных, адмоўна ад 29 %. На другім месцы — Іосіф Сталін (50 % станоўча, 38 % адмоўна). За ім стаяць Мікалай Другі (48 % станоўча, 21 % адмоўна) і Мікіта Хрушчоў з 45 % прыхільнікаў і 35 % праціўнікаў[42].
Памяць
У горадзе Днепрадзяржынску, дзе нарадзіўся і правёў маладыя гады Л. І. Брэжнеў, на плошчы Вызваліцеляў (былой Кастрычніцкай) знаходзіцца бюст генеральнага сакратара ЦК КПСС, усталяваны ў 1976 годзе, як і належала ў СССР, на радзіме двойчы героя Савецкага Саюза. На будынку Днепрадзяржынскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па праспекце Пеліна, у якім з 1931 па 1935 гады вучыўся Л. І. Брэжнеў, устаноўлена мемарыяльная дошка з адпаведным тэкстам і барэльефам генеральнага сакратара.
Пасля смерці генеральнага сакратара Заводскі раён Днепрадзяржынска быў перайменаваны ў Брэжнеўскі, але ў 90-х гадах яму зноў была вернута назва Завадскі. Да стагоддзя з дня нараджэння Л. І. Брэжнева ў гарадскім савеце разглядалася пытанне аб прысваенні гарадскому парку культуры і адпачынку яго імя, аднак гэта рашэнне так і не было прынята.
З 1982 года імя Брэжнева ў Днепрапятроўску насілі адна з плошчаў у цэнтры горада, металургічны інстытут, а таксама вытворчае аб’яднанне Паўднёвы машынабудаўнічы завод Паўднёвы машынабудаўнічы завод» (усе найменні адменены ў канцы 1980-х гадоў). 25 студзеня 2012 года сесія гарсавета назвала імем Брэжнева вуліцу[43].
У 1982 у горад Набярэжныя Чалны (Татарская АССР), дзе быў пабудаваны КамАЗ, быў перайменаваны ў Брэжнеў. У 1988 годзе гораду вярнулі ранейшую назву. У 2007 годзе ў горадзе пачала сваё вяшчанне радыёстанцыя «Брэжнеў FM», у Набярэжных Чаўнах і бліжэйшых раёнах Татарстана яе можна пачуць на 90,9 МГц.
У 1982—1988 гадах Чаромушкінскі раён Масквы называўся Брэжнеўскім.
У мэтах ушанавання памяці Леаніда Ільіча ЦК КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР і Савет Міністраў СССР 18 лістапада 1982 г. прысвоілі аднаму з ваенна-палітычных вучылішчаў яго імя. Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча насіла імя Брэжнева ўсяго 6 гадоў. У красавіку 1988 года гэты ўказ быў адменены і вучылішчу вярнулі ранейшую назву.
6 верасня 2004 года ў Наварасійску адкрыты помнік Л. І. Брэжневу на скрыжаванні вуліц Саветаў і Наварасійскай Рэспублікі. Аўтар помніка — краснадарскі скульптар Мікалай Бугаёў. Наварасійскія ўлады адзначаюць, што Леанід Ільіч у свой час вельмі шмат зрабіў для горада, порта, параходства. Скульптар адлюстраваў маладога, энергічнага генеральнага сакратара, які нібыта ідзе па горадзе ў касцюме, без узнагарод, з плашчом, перакінутым за спіну. Рабочая назва скульптуры — «Чалавек, які ідзе па горадзе»[44].
Раней, у 2002 годзе, у Наварасійску абмяркоўвалася пытанне аб прысваенні адной з вуліц горада імя Брэжнева[45].
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы (1961), 4 разы Герой Савецкага Саюза (1966, 1978, 1978, 1981). Маршал Савецкага Саюза (1976). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1973), Ленінскай прэміі за кнігі «Малая зямля», «Адраджэнне» і «Цаліна», за барацьбу за мір (1979). Узнагароджаны залатым медалём Міру імя Жаліё-Кюры (1975), міжнароднай прэміяй «Залаты Меркурый» за захаванне міру і развіццё супрацоўніцтва (1980).
Зноскі
- ↑ Leonid Brezhnev // Encyclopædia Britannica Праверана 3 верасня 2019.
- ↑ Leonid Breschnew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leonid Brezhnev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leonid Iljitsch Breschnew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ Званне Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена за ўдзел у касмічнай праграме.
- ↑ У сувязі з 60-годдзем.
- ↑ В Днепродзержинске Леонид Брежнев подчистил биографию Архівавана 12 верасня 2014.
- ↑ Бабий бунт против Брежнева Архівавана 25 сакавіка 2009.
- ↑ Предположительно причиной тому являлся донос Е. А. Айзона. См. [1] Архівавана 25 лістапада 2010..
- ↑ Біяграфія на сайце biografii.ru Архівавана 19 лютага 2008.
- ↑ Своей карьерой Брежнев обязан 1937 года ng.ru
- ↑ Красная звезда, 19 декабря 2006 Поручение генсека Архівавана 18 красавіка 2010.
- ↑ Прикарпатский ваенны акруга
- ↑ а б Брежнев - Млечин Леонид, стр. 139(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 2 сакавіка 2013.
- ↑ П. А. Судоплатов. Спецоперации. Лубянка и Кремль 1930—1950 годы.
- ↑ Из мемуаров Москаленко.(недаступная спасылка)
- ↑ Пётр Шелест. «Настоящий суд истории ещё впереди». Воспоминания, дневники, документы, материалы / Под ред. Ю. Шаповала. — Киев: «Генеза», 2004., С. 417.
- ↑ Михаил Павлов. Золотое перо генсека Архівавана 25 снежня 2010. // Русская Германия. — 2005. — № 29.
- ↑ Л. И. Брежнев. Космический Октябрь. Главы из книги «Воспоминание» Архівавана 9 лютага 2008. // Дуэль. — 2006. — № 51.
- ↑ Информационное сообщение о Пленуме ЦК КПСС 14 октября 1964 г.
- ↑ Оксана Химич. Съезд, перевернувший Сталина // Московский Комсомолец. — 2006. — № 2036. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Названыя асобы працавалі ў свой час адначасова з Брэжневым у Мадавіі і Днепрапятроўску, утвараючы т. з «Днепрапятроўска-малдаўскі клан» у наменклатуры
- ↑ Михаил Восленский. «Номенклатура» Глава 6)
- ↑ Павел Коробов. Виталий Воротников: Между Брежневым и Горбачёвым Архівавана 7 лістапада 2011.. База данных «Современная Россия», 18 октября 2004. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Медведев Р. А. Личность и эпоха. Политический портрет Л. И. Брежнева. — М., 1991. — Кн. 1.
- ↑ Л. А. Молчанов Л. И. Брежнев. Архівавана 28 снежня 2007. Энциклопедия Кирилла и Мефодия. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Чазов Е. Здоровье и власть. Воспоминания «кремлёвского врача»
- ↑ Радиостанция «Эхо Москвы» / Зарубежная пресса / Принц, шпионы и КГБ
- ↑ Совещание по безопасности и сотрудничеству в Европе ў ВСЭ. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Платошкин Николай Николаевич. Жаркое лето 1953 года в Германии. — Прайм-Еврознак, 2004. — С. 76. — 383 с. — ISBN 5-94849-577-9. (Праверана 24 верасня 2010).
- ↑ 8-14 ноября // Тайм-аут. — 2004. — № 41. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Иосиф Раскин. Энциклопедия хулиганствующего ортодокса. Брежнев Леонид Ильич — «глубокочеловечный маразматик» Архівавана 15 красавіка 2012.. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Валерий Болдин, Виктор Голиков. Генсек Брежнев // Завтра. — 2002. — № 48. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Под созвездием Ильича // Новая Газета. — 2002. — № 83. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Евгений Евдокимов, Василий Устюжанин. Леонид Ильич чуть не стал «матерью-героиней». «Камсамольская праўда», 19 декабря 2001. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Нарышкин Б. В. КПСС в революциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК Архівавана 7 лістапада 2011.. — 1986. — Изд. 9. — Т. 14. — С. 219. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Как это было. Четверть века назад в Ташкенте чуть не погиб Леонид Брежнев. Чарапавецкі інфармацыйны сайт, 23 марта 2007. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ Валерий Легостаев. Как умер Брежнев?
- ↑ Александр Гамов, Лариса Кафтан. Вопрос о том, кто будет следующим генсеком, решался над телом умершего Брежнева. «Комсомольская правда», 08 лістапада 2007. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ а б Михаил Восленский. «Номенклатура» Глава 6
- ↑ http://www.levada.ru/22-05-2013/otnoshenie-rossiyan-k-glavam-rossiiskogo-gosudarstva-raznogo-vremni(недаступная спасылка)
- ↑ [2].
- ↑ В. Гвоздев. Помнят ли о Брежневе в его родном городе?. (Праверана 24 верасня 2010)
- ↑ В Новороссийске появится улица Брежнева // Коммерсантъ, 05 кастрычніка 2002. (Праверана 24 верасня 2010)
- Pages using the JsonConfig extension
- Генеральныя сакратары ЦК КПСС
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Кам’янскім
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Члены КПСС
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Героі Савецкага Саюза
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «Перамога»
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Героі Кубы
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Карлас Мануэль дэ Сеспедэс
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Плая-Хірон
- Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
- Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна «Сонца Свабоды» (Афганістан)
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
- Кавалеры югаслаўскага ордэна Свабоды
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Героі ЧССР
- Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
- Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
- Героі Працы В’етнама
- Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
- Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Узнагароджаныя Залатым медалём імя Карла Маркса
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
- Героі НРБ
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Героі МНР
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
- Кавалеры ордэна Югаслаўскай вялікай зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Маршалы Савецкага Саюза
- Чатырохразова Героі Савецкага Саюза
- Ганаровыя грамадзяне Бургаса
- Першыя сакратары ЦК КП Казахстана