Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса
Выгляд
Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса | |
---|---|
англ.: Torrens University Australia | |
Арыгінальная назва | англ.: Torrens University Australia |
Заснаваны | 1961 |
Рэарганізаваны | 2013 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сідней, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія |
Сайт | torrens.edu.au |
Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса (англ.: Torrens University Australia) — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якога месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка
У 2013 годзе ВНУ стала 33-м універсітэтам у Аўстраліі і першым новым універсітэтам за 20 гадоў. Станам на 2021 год універсітэт мае кампусы ў пяці гарадах Аўстраліі, адзін у Новай Зеландыі і адзін у Кітаі. Налічваецца каля 20 000 студэнтаў. Універсітэт названы ў гонар сэра Роберта Рычарда Торэнса, брытанскага палітыка і пісьменніка, які эміграваў у калонію Паўднёвая Аўстралія, стаўшы з часам сярод іншага яе прэм'ер-міністрам. У будынку Торэнса ў Адэлаідзе адкрыўся першы кампус універсітэта.
Структура
- Каледж бізнесу і камунікацый
- Каледж прыроднай тэрапіі
- Каледж прыгажосці
- Каледж дызайну
- Школа гасцінічнага менеджменту
- Школа бізнесу
- Інстытут імя Янсена Ньюмана
- Школа медыядызайну
- Вышэйшая школа «Рэал Мадрыд»
- Школа прыроднай тэрапіі
- Цэнтр моў
- Каледж гасцінічнага менеджменту
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы