Адам
Адам | |
---|---|
іўр.: אָדָם[1] араб. آدم невядома | |
Міфалогія | іўдаізм, Каталіцкая Царква, Усходнія каталіцкія цэрквы, Праваслаўная Царква, старажытныя ўсходнія цэрквы, іслам і Бахаі |
Пол | мужчынскі пол[2] і androgynos[d] |
Сужэнец | Ева[1] і Lilith[d] |
Дзеці | Каін[3], Авель[4], Сіф[5], Азура[d], Awan[d] і Aclima[d] |
У іншых культурах | Adam in Islam[d], Adam in rabbinic literature[d], Adam Rishon[d], чалавек[6] і Y-храмасомны Адам[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам (іўр.: אָדָם, літаральна чалавек; аднакарэннае са словамі іўр.: אדמה, зямля и אדום, чырвоны; грэч. Ἀδάμ, араб. آدم) — у Пяцікніжжы і Каране — першы чалавек, створаны Богам, і прабацька чалавечага роду. Муж Евы, бацька Каіна, Авеля і Сіфа. Быў выгнаны з раю пасля таго, як не паслухаўся Бога, спазнаўшы плод з Дрэва пазнання дабра і зла.
Згодна з прадстаўленні іўдаізму, Адам і Ева ў поўным аб'ёме ўяўляюць чалавечыя адносіны, адлюстроўваючы вобраз ўсяго чалавечага роду, іх гісторыя можа разглядацца ў якасці правобраза гісторыі ўсяго чалавецтва.
У хрысціянскай тэалогіі Адам — сімвал чалавека ў яго адносінах з Богам: на Адаме, як на вянку тварэння, спачывала Божая мілата, ён валодаў абсалютнай праведнасцю і асабістай неўміручасцю, але ўсё гэта было згублена ім у грэхападзенні. Гэтую грэшнасць Адам перадаў сваім нашчадкам — усяму роду чалавечаму. Першародны грэх быў адкуплены толькі «другім Адамам» — Ісусам Хрыстом. Біблейская гісторыя Адама стала асновай такіх важных палажэнняў хрысціянскай веры, як падначаленасць жанчыны мужчыне (Быц. 3:16) і дагмат аб першародным граху.
Адам шануецца ў якасці прарока ў ісламе, у вучэнні мандэяў і бахаізме.
Біблейскае апавяданне пра Адама ўвяло ў сусветнае мастацтва і культуру вялікую колькасць вобразаў, такіх як: Эдэм, Дрэва пазнання Дабра і Зла, Дрэва Жыцця, забаронены плён, змей-спакуснік, выгнанне з рая.
Зноскі
- ↑ а б Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 мая 2024.
- ↑ 1 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- ↑ 2 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- ↑ 25 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken
- ↑ Genesis 2:7
- ↑ Callaway E. Genetic Adam and Eve did not live too far apart in time // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2013. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/NATURE.2013.13478
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 139. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.