Перайсці да зместу

Варшаўска-Івангарадская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:01, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Варшаўска-Івангарадская аперацыя
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Усходні фронт. Восень 1914.
Усходні фронт. Восень 1914.
Дата 28 верасня8 лістапада 1914
Месца Вісла
Вынік Перамога Расійскай імперыі
Праціўнікі
 Расійская імперыя  Германская імперыя
 Аўстра-Венгрыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Паўночна-Заходні фронт: Мікалай Рузскі
Сцяг Расійскай імперыі Паўднёва-Заходні фронт: Мікалай Іваноў
Сцяг Расійскай імперыі 4-я армія: Аляксей Эверт
Сцяг Расійскай імперыі 9-я армія: Платон Лячыцкі.
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Паўль фон Гіндэнбург
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 9-я армія: Аўгуст фон Макензен
Сцяг Аўстра-Венгрыі 1-я армія: Віктар Данкль
Сілы бакоў
2, 5, 4, 9-я арміі.
Усяго 470 000 пяхоты, 50 000 кавалерыі і 2 400 гармат
9-я нямецкая армія, 1-я аўстрыйская арміі.
Усяго 290 000 пяхоты, 20 000 кавалерыі і 1 600 гармат
Страты
65 000 забітых і параненых 120 000 — 150 000 забітых і параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варша́ўска-Іва́нгарадская апера́цыя (28 верасня8 лістапада 1914) — буйная бітва на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Скончылася паражэннем войскаў Германскай імперыі і Аўстра-Венгрыі.

Палажэнне перад бітвай

[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнне ў галіцыйскай бітве паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннай катастрофы. У гэтых умовах Германская армія прыйшла на дапамогу саюзніку, перакінуўшы частку сіл на поўдзень, у Сілезію, дзе была сфарміравана 9-я армія пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Каб прадухіліць меркаванае ўварванне рускіх войскаў у Сілезію, германскае камандаванне вырашыла нанесці ўдар з раёнаў Кракава і Чанстахова на Івангарад і Варшаву.

Баявыя страты войскаў

[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі рускія войскі страцілі каля 150 тыс. чал. (32% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і да 50 гармат. Германская і аўстрыйская арміі страцілі каля 150 тыс. чал. (з іх трэць страт прыйшлася на долю немцаў), у тым ліку 23 тыс. палоннымі (больш за 51% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і 63 гарматы[1].

Зноскі

  1. Олейников А. Потери противников в осенних операциях в Польше — Варшавско-Ивангородской 15 сентября — 26 октября и Лодзинской 29 октября — 6 декабря 1914 г. на Русском фронте Первой мировой войны. // Рейтар. 2011. № 51. — С. 166—171.