Беларускі запражны конь
Выгляд
Шаблон:Вызнч, парода коней, выведзеная ў канцы 19 ст. у заходніх абласцях Расійскай імперыі скрыжаваннем дробных коней паўночнага ляснога тыпу з буйнейшымі жарабцамі запражных і цяжкавозных парод. Жывёлы сярэдняга росту, вынослівыя, непатрабавальныя, працаздольныя.
Масці: гнядая, бурая, рудая, вараная, буланая. Сярэднія прамеры племянных жарабцоў (у см): вышыня 156, касая даўжыня тулава 158, абхоп грудзей 193; кабыл адпаведна 152, 156 і 192. Жывая маса жарабцоў 600—700 кг, кабыл 500—600 кг. Коні выкарыстоўваюцца на транспартных і палявых сельска-гаспадарчых працах.