Перайсці да зместу

Вялікабрытанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
англ.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland
Герб Вялікабрытаніі
Сцяг Вялікабрытаніі Герб Вялікабрытаніі
Дэвіз: «Dieu et mon droit»
«Бог і маё права»
Гімн: «God Save the Queen»
Заснавана 1 студзеня 1801[1]
Афіцыйная мова Англійская[2]
Сталіца Лондан
Найбуйнейшыя гарады Лондан, Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр, Эдынбург, Ліверпул
Форма кіравання Парламенцкая манархія
Каралева
Прэм'ер-міністр
Лізавета II
Тэрэза Мэй
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

243.610 км²
1.34
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

65.110.000 чал. (22-я)
255,6 чал./км²  (51-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$2,679 трлн  (9-ы)
$41.159  (25-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2015)
  • На душу насельніцтва

$2,849 трлн  (5-ы)
$43.771  (13-ы)
ІРЧП (2013) 0,875 (вельмі высокі) (26-ы)
Этнахаронім Брытанцы, Брытанец, Брытанка
Валюта Фунт стэрлінгаў
Авіякампанія British Airways
Інтэрнэт-дамены .uk, .eu
Код ISO (Alpha-2) GB
Код ISO (Alpha-3) GBR
Код МАК GBR
Тэлефонны код +44
Часавыя паясы +0

Вялі́кабрыта́нія (англ.: Great Britain), Злу́чанае Карале́ўства Вялі́кабрыта́ніі і Паўно́чнай Ірла́ндыі (англ.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — астраўная дзяржава ў Паўночнай Еўропе, форма кіравання — канстытуцыйная манархія. Сталіца — горад Лондан. Брытанія — па этноніме племені брыты.

Адзінае Англійскае каралеўства сфарміравалася ў ІХ стагоддзі, у выніку аб’яднання дробных дзяржаў англасаксаў. Каралеўства Вялікабрытанія ўтварылася ў 1707 годзе у выніку палітычнага аб’яднання Англіі (уключаючы Уэльс) і Шатландыі. Яшчэ раней, у 1603 годзе, кароль Шатландыі Якаў VI (James VI) атрымаў у спадчыну троны Англіі і Ірландыі ў рэжыме дынастычнай уніі, дэ-факта аб’яднаўшы пад сваёй уладай усе 3 краіны. У 1800 годзе Каралеўства Вялікабрытанія і Каралеўства Ірландыя аб’ядналіся, утварыўшы Злучанай Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое пасля аддзялення ад яго Ірландскай Вольнай дзяржавы стала звацца Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Вялікабрытанія — адна з найбуйнейшых дзяржай Еўропы, ядзерная дзяржава з 1952 года (прызнаная ў адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі 1968 года), сталы член Савета Бяспекі ААН, былая метраполія Брытанскай імперыі.

Афіцыйныя мовы: англійская (дэ-факта), ва Уэльсе — валійская.

Геаграфія

Размяшчэнне

Гара Скіда ў нацыянальным парку Азёрны край
Скай — адзін з найвялікшых астравоў архіпелага Унутраныя Гебрыдскія астравы.

Краіна знаходзіцца ў Паўночна-Заходняй Еўропе, на Брытанскіх астравах (востраў Вялікабрытанія і паўночна-ўсходняя частка астравоў Ірландыя, Мэн і вялікая колькасць дробных астравоў і архіпелагаў, Нармандскія астравы), абмываецца Атлантычным акіянам і яго морамі. Плошча: усяго — 244,820 тыс. км², зямлі — 240,590 тыс. км², вады — 3,230 тыс. км². Самая высокая вяршыня Вялікабрытаніі — г. Бэн-Нэвіс (1343 м) — размешчаная на поўначы Шатландыі (Грампіянскія горы), самая нізкая — Фенланд (-4 м). Паўднёва-усходняе ўбярэжжа размяшчаецца ўсяго ў 35 кіламетрах ад паўночнага ўзбярэжжа Францыі, якія раздзеленыя пралівам Ла-Манш.

Грынвічская абсерваторыя ў Лондане з’яўляецца месцам знаходжання нулявога мерыдыяна. У цэлым, Вялікабрытанія размешчана паміж паўночнымі шыротамі 49° і 61° і паміж 9° заходняй даўгаты і 2° усходняй даўгаты.

Рэльеф

На поўначы і захадзе пераважае горны рэльеф — Паўночна-Шатландскае нагор'е (да 1344 м), Пенінскія і Кембрыйскія горы; на поўдні і паўднёвым усходзе — пагорыстыя раўніны. Клімат умерана акіянічны, вільготны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 3 да 7 °C, ліпеня 11—17 °C; ападкаў да 3000 мм у год на захадзе і 600—750 мм на паўднёвым усходзе. Асноўныя рэкі: Тэмза — 334 км, Северн — 310 км, Трэнт, Мерсі — 109 км, Клайд — 170 км. Найбуйныя азёры: Лох-Нес (56 км²), воз. Лох-Ёй (пл. 396 км²). Лясы (бук, дуб, бяроза) займаюць каля 9 % тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Флора

У Старажытнасці і Сярэдневякоўі Вялікабрытанія (United Kingdom), за выключэннем узгорыстай Шатландыі (Scotland) і рэгіёнаў, у якіх мноства багнаў і балот, была пакрытая лісцянымі лясамі. Аднак дзейнасць чалавека прывяла да таго, што сёння лясы займаюць толькі каля 1/10 часткі тэрыторыі краіны. Найбуйнейшыя лясныя масівы знаходзяцца ў Нартумберлэндзе (Northumberland), Сасексе (Sussex), Норфалку (Norfolk), Уэльсе (Wales) і паўночна-усходняй Шатландыі.

Прыкладна чвэрць плошчы Вялікабрытаніі занята пустэчамі і зараснікамі верасоў, дзе растуць пераважна верас, чарніцы і сфагнум. На нагор'ях таксама расце сівец, у высакагорных раёнах - пераважна арктаальпійскія віды раслін. Падобная расліннасць таксама характэрная для ўсходу Паўночнай Ірландыі (Northern Ireland) і Морны.

Фаўна

У Вялікабратыніі амаль не засталося буйных драпежнікаў: ваўкі, дзікі і бурыя мядзведзі былі цалкам знішчаныя. Зубры зніклі яшчэ ў Сярэдневякоўі. Сёння ў цэнтральнай частцы краіны вучоныя імкнуцца аднавіць іх папуляцыі, завозячы звяроў з кантынентальнай Еўропы. Найбуйнейшы сысун, які жыве ва ўмовах дзікай прыроды - высакародны алень. З драпежнікаў засталіся толькі невялічкія: выдры, лісы, барсукі, гарнастаі. Ёсць 5 відаў рапух і 3 віды трытонаў, 6 відаў рэптылій (3 віды змей і 3 - яшчарак) і каля 200 відаў птушак (што тлумачыцца размяшчэннем вострава на шляху сезонных птушыных міграцый). Найболей распаўсюджаныя птушкі - вераб’і, дразды, берасцянкі, курапаткі, галубы. Але асушэнне балот прывяло да таго, што папуляцыі птушак сталі скарачацца, таму эколагі імкнуцца спыніць гэты працэс, ствараючы запаведнікі.

Гісторыя

Першабытная гісторыя

Засяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі[1]. Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя)[2].

Старажытнасць

Стоўнхендж у Уілтшыры пачаў будавацца каля 2500 гадоў да н. э.

Рымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты - плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі[3].

Сярэдневякоўе

У X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія[4], у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі[5][6], аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства[7].

Дыван з Баё паказвае бітву пры Гастынгсе.

У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру[8].

Наступныя каралі Англіі няўдала паспрабавалі анексаваць Шатландыю. Пасля гэтага Шатландыя падтрымлівала сваю незалежнасць, нягледзячы на няспынныя канфлікты з Англіяй. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх з’яўлялася Стагадовая вайна[9].

Новы час (да 1707 года)

Генрых VIII, кароль Англіі ў 1509 - 1547 гг. Ініцыяваў пачатак Рэфармацыі і стварэнне Англіканскай царквы
Лізавета I, каралева Англіі ў 1558 - 1603 гг. Яе кіраванне называюць ”залатым векам Англіі”. Пры ёй англійскі флот разграміў іспанскую Непераможную армаду, пачалася каланізацыя заморскіх зямель, квітнела культура.

У 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс [10], а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай[11]. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі[12].

У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іх[13], у прыватнасці, у Ангіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).

У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытуты[14][15].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікі[16][17]. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы[18]. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю[19][20].

Пасля Акта аб Уніі (1707 - 1921 гг)

Дамова аб Уніі, якая абвяшчала стварэнне аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі

1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі [21][22][23].

У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку[24]. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну і забяспечыла рост Брытанскай Імперыі. У гэты час Брытанія, як і іншыя вялікія дзяржавы, была ўцягнутая ў каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі, хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім[25]. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Індыю і Афрыку[26].

У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года[27].

Бітва пры Ватэрлоа пазначыла канец Напалеонаўскіх войн пачатак Pax Britannica.

Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792 - 1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам - найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)[28] і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзя[29]. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica»[30]. Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе ”майстэрняй свету[31]. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Егіпет, тэрыторыю сучасных ПАР, Батсваны, Судана, Аўстраліі, Новай Зеландыі і іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд[32][33]. На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых[34]. Але ў канцы стагоддзя іншыя краіна сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні[35].

Пяхота Каралеўскіх ірландскіх стралкоў у час Бітвы на Соме. Болей за &&&&&&&&&0885000.&&&&&0885 000 брытанскіх салдат загінулі ў бітвах Першай Сусветнай вайны

Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)[36]. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей[37], якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгам[37]. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтва[38]. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзе[39] на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі[40].

Найноўшы час (1921 - цяперашні час)

Вялікая дэпрэсія (1929 - 1932) пачалася, калі Злучанае Каралеўства яшчэ не паспела аднавіць эканоміку пасля Першай сусветнай вайны. Пачаліся хваляванні, уключаючы сацыяльныя і палітычныя пратэсты[41].

Брытанскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі. Вялікабрытанія згубіла ў Другой сусветнай вайне каля &&&&&&&&&0450000.&&&&&0450 000 чалавек

Брытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін ”восі”. Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанай каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе[42].

Тэрыторыі, якія былі часткай Брытанскай імперыі. Сучасныя Брытанскія заморскія тэрыторыі падкрэслены чырвоным.

Адміністрацыйны падзел

Вялікабрытанія складаецца з 4 адміністрацыйна-палітычных частак (краін):

Пад кантролем Вялікабрытаніі таксама знаходзяцца 3 залежныя тэрыторыі на Брытанскіх астравах і 12 заморскіх тэрыторый.

Залежныя тэрыторыі са сталіцамі:

Брытанскія астравы
Еўропа
Амерыка
Атлантычны акіян
Акіянія
Індыйскі акіян

Насельніцтва

Перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі адбываецца адначасова ва ўсіх яе частках кожныя дзесяць гадоў[43]. Паводле перапісу 2001 года агульнае насельніцтва Вялікабрытаніі склала 58 789 194 чалавека. Гэта трэцяя дзяржава ў ЕС, пятая ў Садружнасці нацый і 21-я ў свеце па колькасці насельніцтва. Да сярэдзіны 2011 года яна ацэньвалася ў 62 698 362[44]. Па перапісу насельніцтва 2011 насельніцтва краіны склала 63 181 775 чалавек[45]. У 2008 годзе натуральны прырост насельніцтва стаў больш уплываць на рост насельніцтва, чым міграцыя ўпершыню з 1998 года[46]. З 2001 па 2008 года насельніцтва расло з сярэднегадавым паказчыкам у 0,5%, што больш 0,3% у перыяд з 1991 года па 2001 і 0,2% у папярэдняе дзесяцігоддзе[46]. Апублікаваныя ў 2008 годзе дадзеныя аб насельніцтве ў сярэдзіне 2007 года сведчаць аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі было больш людзей пенсійнага ўзросту, чым дзяцей да 16 гадоў[47]. Па некаторых ацэнак, колькасць людзей узростам 100 гадоў і больш вырасце да 626 000 да 2080 года[48]. Насельніцтва Англіі ў сярэдзіне 2008 года ацэньвалася ў 51,44 мільёна[46], што робіць яе краінай з адной з самых высокіх шчыльнасцей насельніцтва ў свеце, якая мае 383 жыхара на квадратны кіламетр паводле дадзеных на сярэдзіну 2003 года[49], з асаблівай канцэнтрацыяй ў Лондане і на паўднёвым усходзе[50]. Ацэнкі сярэдзіны 2008 года мяркуюць насельніцтва Шатландыі ў 5,17 мільёна, Уэльса — 2,99 мільёна, а Паўночнай Ірландыі — 1,78 мільён[46] са значна больш нізкім паказчыкам населенасці гэтых тэрыторый. У працэнтных суадносінах рост насельніцтва Паўночнай Ірландыі быў самым высокім сярод іншых рэгіёнаў Вялікабрытаніі ва ўсіх чатырох гадах, якія папярэднічалі 2008 года[46]. Да найбуйнейшых гарадоў адносяцца Лондан, Бірмінгем, Глазга, Ліверпуль, Лідс.

У 2008 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці Вялікабрытаніі склаў 1,96 дзіцяці на адну жанчыну[51].. Хоць рост паказчыка нараджальнасці і ўносіць сваю лепту ў рост насельніцтва, ён застаецца параўнальна ніжэй піка «бэбі-буму» 1964 года ў 2,95 дзіцяці на адну жанчыну[52] і ніжэй за ўзровень ўзнаўлення ў 2,1, але вышэй рэкордна нізкага паказчыка 2001 года ў 1,63 дзіцяці на адну жанчынуу[51]. Шатландыя мае самы нізкі паказчык у 1,8 дзіцяці на адну жанчыну, у той час як Паўночная Ірландыя мела гэты паказчык на ўзроўні 2,11 у 2008 годзе.[51]

Колькасць

Колькасць насельніцтва Вялікабрытаніі 1900—2007

Год Колькасць (чал.)
1900 &&&&&&&035405900.&&&&&035 405 900
1949 &&&&&&&050300000.&&&&&050 300 000
1959 &&&&&&&051900000.&&&&&051 900 000
1976 &&&&&&&055900000.&&&&&055 900 000
1998 &&&&&&&059100000.&&&&&059 100 000
2004 &&&&&&&059834900.&&&&&059 834 900
2005 &&&&&&&060441457.&&&&&060 441 457
2007 &&&&&&&060776238.&&&&&060 776 238
2008 &&&&&&&061114684.&&&&&061 114 684

Этнічны склад

Карэнныя жыхары краіны складаюць 92 % насельніцтва В. (2001, перапіс), з іх:

Імігранты і іх дзеці пражываюць галоўным чынам у канурбацыях Вялікага Лондану, Заходняга Мідленда і Мерсейсайда. Яны складаюць каля 8 % насельніцтва краіны, у тым ліку[53]:

Гл. таксама Беларусы ў Вялікабрытаніі.

Афіцыйнай мовай Вялікабрытаніі з'яўляецца англійская[54][55] — заходнегерманская мова, якая паходзіць ад старажытнаанглійскай, якая мела вялікую колькасць запазычанняў са старажытнаскандінаўскай, нармандскай, французскай і лацінскай моў. Англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце дзякуючы Брытанскай імперыі. Яна стала міжнароднай мовай бізнесу і самай распаўсюджанай другой вывучаемай мовай[56]. Шатландская мова, якая паходзіць з ранняй паўночнай сярэднеанглійскай, прыкметная на еўрапейскім узроўні, як і яе дыялект ў паўночных графствах Ірландыі, ольстэрска-шатландская мова[57]. Яшчэ чатыры кельцкія мовы выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі: валійская, ірландская, гаэльская і корнская. Падчас перапісу 2001 каля 21% насельніцтва Уэльса сказалі, што яны могуць размаўляць на валійскай[58], што больш за 18% у перапісу 1991 года[59]. Яшчэ каля 200 000 чалавек, якія жывуць у Англіі, таксама гавораць на валійскай[60]. Перапіс 2001 года ў Паўночнай Ірландыі паказала, што 167 487 (10,4%) людзей «мелі некаторае веданне ірландскай», практычна ўсе — з каталіцкага ці нацыяналістычнага насельніцтва. Больш 92 000 чалавек у Шатландыі (крыху менш за 2%) мелі некаторыя веды гэльскай, уключаючы 72% жыхароў Знешніх Гебрыдаў[61]. Колькасць школьнікаў, якім выкладаюць валійскую, гаэлік або ірландскую, таксама расце[62]. Валійскі і шатландскі гаэлік таксама выкарыстоўваюцца невялікімі групамі ў свеце, напрыклад на гаэльскай размаўляюць ў Новай Шатландыі, Канадзе (асабліва на востраве Кейп-Брэтан)[63], а ў Патагоніі (Аргенціна) — на валійскай[64].

У Злучаным Каралеўстве ў цэлым школьнікі абавязаны вучыць другі мову да пэўнага моманту: да 14 гадоў у Англіі[65], і да 16 у Шатландыі. Французская і нямецкая мовы — дзве найбольш вывучаемыя другія мовы ў гэтых двух рэгіёнах. У Уэльсе школьнікам да 16 гадоў альбо выкладаюць на валійскай, альбо вучаць валійскую як другой мове[66].

Палітычная структура

Вялікабрытанія — парламенцкая манархія на чале з каралевай.

Заканадаўчы орган — двухпалатны парламент (Палата абшчын і Палата лордаў). Парламент з'яўляецца вышэйшым органам улады на ўсёй тэрыторыі, нягледзячы на наяўнасць у Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі ўласных кіраўнічых адміністрацыйных структур. Урад узначальвае прэм'ер-міністр.

Адметнай характарыстыкай з'яўляецца адсутнасць якога-небудзь адзінага дакумента, які можна было бы назваць асноўным законам краіны, не існуе пісьмовай Канстытуцыі, больш таго, не існуе нават дакладнага пераліку дакументаў, якія бы ставіліся да Канстытуцыі. Адносіны паміж народам і ўрадам рэгулююцца заканадаўчымі актамі, няпісанымі законамі і канвенцыямі.

Эканоміка

Нафтаперапрацоўчы завод пад Саўтгемптанам

Вялікабрытанія — высокаразвітая індустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык гатовай прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). УНП на душу насельніцтва 36571 долараў у год. Займае 13 месца ў свеце па ўзроўню жыцця насельніцтва. Здабыча нафты і прыроднага газу (у асноўным на шэльфе Паўночнага мора), каменнага вугля. Найболей развітыя машынабудаванне (арыентавана на выпуск нестандартнай прадукцыі, а таксама розных выглядаў і тыпаў машын), у тым ліку электратэхнічнае і электроннае, транспартнае (уключаючы буйнае авіяракета-, аўтамабілі- і суднабудаванне), станкабудаванне, сельскагаспадарчае, вытворчасць прамысловага абсталявання, пад'ёмна-транспартнай тэхнікі і інш., хімічнае і нафтахімічнае (Вялікабрытанія займае адно з кіроўных месцаў у міры па вытворчасці і экспарту сінтэтычных валокнаў і фарбавальнікаў, пластмас, мыйных сродкаў, угнаенняў і інш.), фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая прамысловасць, чорная (якасныя сталі) і каляровая (цынк, алюміній) металургія. Найстарэйшая галіна англійскай прамысловасці — тэкстыльная — згубіла ранейшае значэнне. Буйная харчовая (традыцыйная вытворчасць віскі, піва; перапрацоўка імпартнай сельскагаспадарчай сыравіны) прамысловасць; вытворчасць абутку, трыкатажу; вядомы англійскі фарфор. У сельскай гаспадарцы пераважае малочнае і мяса-малочная жывёлагадоўля і беконная свінагадоўля; мяса-шарстная авечкагадоўля. Выгадоўваюць пераважна ячмень, пшаніцу, цукровы бурак, авёс, бульба.

Грашовая адзінка — фунт стэрлінгаў = 100 пенсаў.

Культура

Культура Злучанага Каралеўства багатая і разнастайная. Яна ў значнай меры ўплывае на культуру ў сусветным маштабе. Вялікабрытанія валодае моцнымі культурнымі сувязямі са сваімі былымі калоніямі, асабліва з тымі дзяржавамі, дзе англійская мова з'яўляецца дзяржаўнай. Значны фундуш у брытанскую культуру за апошнія паўстагоддзя занеслі імігранты з Індыйскага субкантынента і з краін Карыбскага басейна. Падчас фармаванняў Злучанага Каралеўства ў яго склад увайшлі былыя незалежныя дзяржавы з адрознымі друг ад друга культурамі, якія варта разглядаць у асобнасці. У Вялікабрытаніі быў заснаваны першы каледж міжнароднай супольнасці.

Нацыянальныя газеты: The Times, The Guardian, The Independent, The Daily Telegraph, The Observer, The Financial Times, The Daily Express, The Sun, The Mirror, The People.

Літаратура

Англійская літаратура

Чандасаўскі партрэт, на якім, як лічыцца, намаляваны Уільям Шэкспір
Джонатан Свіфт, аўтар славутых «Падарожжаў Гулівера»

Паняцце «Брытанская літаратура» мае дачыненне як да самой Вялікабрытаніі, так і да вострава Мэн, Нармандскіх астравоў, а таксама да літаратуры Англіі, Уэльса, Шатландыі да іх аб’яднання. Асноўная маса брытанскай літаратуры напісана на англійскай мове. У 2005 годзе ў Вялікабрытаніі была надрукавана каля 260 000 кніг, і ў 2006 годзе краіна была лідарам па колькасці апублікаваных назваў кніг[67].

Анлійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне[68][69][70], аднак яго сучаснікі Крыстафер Марла і Бэн Джонсан таксама добра вядомыя. Пазней з’явіліся такія драматургі, як Алан Эйкбарн, Гаральд Пінтэр, Майкл Фрэйн і Том Стопард. Яны спалучылі ў сваёй творчасці розныя элементы сюррэалізму, рэалізму і іншых культурных плыняў.

Даніэль Дэфо, аўтар сусветна вядомага рамана «Рабінзон Круза»

Сярод выбітных англійскіх аўтараў Сярэднявякоўя: Джэфры Чосэр (XIV стагоддзе), Томас Мэлары (XV стагоддзе), Томас Мор (XVI стагоддзе), Джон Мільтан (XVII стагоддзе). У XVIII Даніэль Дэфо (аўтар «Рабінзона Круза»), Джонанан Свіфт і Самюэль Рычардсан сталі піянерамі сучаснага рамана. У XIX стагоддзі ішло далейшае развіццё, рухавікамі якога былі Джэйн Осцін, гатычная пісьменніка Мэры Шэлі, дзіцячы пісьменнік Льюіс Кэрал, Сёстры Бронтэ, Чарльд Дыкенс, натураліст Джэймс Хардзі, рэаліст Джордж Эліат, паэты Уільям Блэйк і Уільям Уордсварт. Англійскія пісьменнікі XX стагоддзя уключаюць фантаста Гэрберта Уэлса, дзіцячых пісьменнікаў Рэдзьярда Кіплінга, Алана Мілна (аўтара прыгод Віні-Пыха) і Энід Блайтан, супярэчлівага Дэвіда Лоўрэнса, мадэрністку Вірджынію Вулф, прароцкага раманіста Джорджа Оруэла, папулярных Самерсэта Моэма і Грэма Грына, пісьменніцу дэтэктываў Агату Крысці, Яна Флемінга (стваральніка Джэймса Бонда), паэтаў Томаса Эліата, Філіпа Ларкіна і Тэда Хьюза, фэнтэзійных пісьменнікаў Джона Толкіна, Клайва Льюіса і Джоан Роўлінг.

Фатаграфія Віктарыянскай эпохі Чарльза Дыкенса.

Шатландская літаратура

Унёсак Шатландыі ўключае дэтэктыўнага пісьменніка Артура Конана Дойла (стваральніка Шэрлака Холмса), рамантычную літаратуру Вальтэра Скота, дзіцячага пісьменніка Джэймса Бары (стваральніка Пітэра Пэна), прыгодніцкія творы Роберта Льюіса Стывенсана (найперш «Вострай скарбаў») і знакамітага паэта Роберта Бёрнса. Сярод сучасных шатландскіх пісьменнікаў можна вызначыць Іэна Ранкіна і Іэна Бэнкса.

Ірландская літаратура

Сярод выбітных ірландскіх літаратараў - Брэм Стокер (стваральнік сусветна вядомага вампіра Дракулы) і Оскар Уайльд.

Валійская літаратура

Да канца XIX стагоддзя валійская літаратура была пераважна на валійскай мове. Менавіта да валійскай культуры належыць верш Y Gododdin  (англ.), які лічыцца найстаражытнейшым вершам у Вялікабрытаніі і створаны каля VI на Старажытнай Поўначы. Ён быў напісаны на кумбрыйскай і старажытнавалійскай мове і мае першую згадку пра караля Артура[71].

Прыкладна з XVII сувязь паміж Уэльсам і Старажытнай Поўначу была страчана, а цэнтр валійскай культуры перамясціўся ў сучасны Уэльс, дзе легенда аб каралі Артуры была развіта Гальфрыдам Монмуцкім[72].

Самым вядомым валійскім паэтам Сярэднявякоўя з’яўляецца Давід ап Гвілім (1320—1370), які пісаў аб прыродзе, рэлігіі і каханні. Яго таксама завуць адным з найвялікшых паэтаў Еўропы таго часу[73].

Музыка

Гурт The Beatles - адзін з найболей камерцыйна паспяховых гуртоў у гісторыі продана болей за мільярд запісаў па ўсім свеце[74][75][76].
Дэвід Боўі - адзін з найболей вядомых брытанскіх спевакоў. У апытанцы Бі-бі-сі заняў 29 месца ў спісе ”100 найвялікшых брытанцаў

У Вялікабрытаніі маюць папулярнасць розныя музычныя стылі, пачынаючы ад мясцовай народнай музыкі Англіі, Шатландыі, Уэльса, Ірландыі і скончваючы хэві-металам, трып-попам. Сярод класічных кампазітараў Вялікабрытаніі і яе папярэднікаў ёсць такія асобы, як Уільям Бёрд, Генры Пёрсэл, Эдуард Элгар, Густаў Холст, Артур Саліван (вядомы па сваёй супрацы з лібрэтыстам Уільямам Гілбертам), Ральф Воан-Уільямс і Бенджамін Брытэн, піянер сучаснай брытанскай оперы. Пітэр Максвэл - адзін з найболей выбітных жывых кампазітараў і цяперашні Майстар каралеўскай музыкі. Вялікабрытанія таксама радзіма сусветна вядомага Сімфанічнага аркестра Бі-бі-сі. Сярод вядомых брытанскіх дырыжораў ёсць такія імёны як Сайман Рэтл, Джон Барбіролі, Малкалм Сарджэнт. Знакамітым кампазітарам з’яўляецца Джон Бары, Клінт Мэнсэл, Майк Олдфілд, Джон Паўэл, Крэйг Армстранг, Дэвід Арнальд, Джон Мёрфі і Гары Грэгсан. Георг Фрыдрых Гендэль хаця і нарадзіўся ў Германіі, быў натуралізаваным брытанскім грамадзянінам[77], і некаторыя яго творы, уключаючы Месію, напісаны на англійскай мове[78].

Эндру Лойд Уэбэр дасягнуў значнага сусветнага поспеху і з’яўляецца аўтарам музыкі для мюзіклаў, а яго працы цягам многіх гадоў дамінавалі ў Лонданскім Вэст-Эндзе і часта выкарыстоўваліся на Брадвеі ў Нью-Ёрку[79]. Творы гурта The Beatles разыйшліся колькасцю болей за мільярд копій, яны з’яўляюцца самым камерцыйна паспяховым гуртом у гісторыі музыкі і мелі вялізны ўплыў на развіццё папулярнай музыкі[74][75][76].

Сярод іншых вядомых прадстаўнікоў брытанскай папулярнай музыкі цягам апошніх 50 гадоў можна вылучыць Queen, Deep Purple, Black Sabbath,Iron Maiden, The Who, Кліфа Рычарда, Bee Gees, Элтана Джона, Led Zeppelin, Pink Floyd и The Rolling Stones, кожны з якіх пераадолеў мяжу ў болей за 200 мільёнаў праданых копій[80][81][82][83][84][85][86]. Паводле даследвання Кнігі рэкордаў Гінэса, 8 з 10 гуртой і спевакоў з найвялікшай колькасцю перамог у Брытанскім чарце нарадзіліся ў Вялікабрытаніі: Status Quo, Queen, The Rolling Stones, UB40, Depeche Mode, Bee Gees, Pet Shop Boys і Manic Street Preachers[87].

Рэлігія

Вэстмінстэрскае абацтва — месца каранавання брытанскіх манархаў — Вярхоўных Кіраўнікоў Царквы Англіі

На тэрыторыі Англіі існуе царква з дзяржаўным статусам — Царква Англіі, свецкі кіраўнік якой — брытанскі манарх. Царква Англіі — адна з памесных цэркваў, што ўваходзяць у англіканскую супольнасць, на чале якой знаходзіцца духоўны лідар Архібіскуп Кентэрберыйскі.

Паводле даследаванняў, Злучанае Каралеўства — дзяржава з пераважна секулярным насельніцтвам: толькі 38 % людзей заяўляюць аб сваёй веры ў Бога («a God»)[88], хоць, па дадзеных Цэрквы Англіі на 2005 год, «72 % насельніцтва Англіі паказалі сваю рэлігійную прыналежнасць як хрысціянскую»[89].

Паводле апублікаванага ў красавіку 2008 года даследавання, праведзенаага хрысціянскім дабрачынным фондам Joseph Rowntree Foundation, «пераважным меркаваннем» з’яўляецца погляд на рэлігію як на «сацыяльнае зло»[90].

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

Намінальным галоўнакамандуючым Брытанскіх Узброеных сіл (англ.: British Armed Forces) з'яўляецца брытанскі манарх, каралева Елізавета II. Узброеныя сілы (УС) Вялікабрытаніі знаходзяцца пад кіраваннем урада Вялікабрытаніі (Кабінета міністраў) і непасрэдна — Міністэрства абароны. Асноўнай задачай Брытанскіх Узброеных сіл з'яўляецца абарона Злучанага Каралеўства і яго заморскіх тэрыторый, пасоўванне інтарэсаў бяспекі Вялікабрытаніі і падтрымка міжнародных міратворчых высілкаў. Таксама УС Вялікабрытаніі актыўныя і сталыя ўдзельнікі аперацый НАТА і сіл кааліцыі ў Іраку і Афганістане.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Ancient skeleton was 'even older' («Древний скелет был «даже старше»») (англ.). BBC News (30 кастрычніка 2007). Праверана 28 жніўня 2014.
  2. Koch, John T. (2006). Celtic culture: A historical encyclopedia (Кельтская культура: Историческая энциклопедия)(англ.). Santa Barbara, CA: ABC-CLIO. p. 973. ISBN 9781851094400.
  3. Davies, John; Jenkins, Nigel; Lynch, рэд-ры (2008). Энциклопедия Уэльса Уэльсской Академии(англ.). Cardiff: University of Wales Press. p. 915. ISBN 9780708319536. {{cite encyclopedia}}: |editor3-first= не мае |editor3-last= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  4. Short Athelstan biography (Краткая биография Этельстана) (англ.). BBC History. Праверана 28 жніўня 2014.
  5. Mackie, J.D. (1991). История Шотландии(англ.). Лондон: Penguin. pp. 18–19. ISBN 9780140136494.
  6. Campbell, Ewan (1999). Saints and Sea-kings: The First Kingdom of the Scots (Святые и Короли морей: Первое королевство Скотов)(англ.). Edinburgh: Canongate. pp. 8–15. ISBN 0-86241-874-7.
  7. Haigh, Christopher (1990). Кембриджская Историческая Энциклопедия Великобритании и Ирландии(англ.). Cambridge University Press. p. 30. ISBN 9780521395526.
  8. Ganshof, F.L. (1996). Feudalism (Феодализм)(англ.). University of Toronto. p. 165. ISBN 9780802071583.
  9. Keen, Maurice. The Hundred Years War («Столетняя Война»). BBC History. (англ.)
  10. Dr John Davies. Wales under the Tudors (англ.). BBC History (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 18 ноября 2016.
  11. Nicholls, Mark (1999). История современных Британских островов, 1529–1603: Два королевства(англ.). Оксфорд: Blackwell. pp. 171–172. ISBN 9780631193340.
  12. Canny, Nicholas P. (2003). Делая Ирландию Британской, 1580–1650(англ.). Oxford University Press. pp. 189–200. ISBN 9780199259052.
  13. Реформация в Англии и Шотландии і Ирландия периода Реформации: Период Реформации и Ирландия при Елизавете I, Encyclopedia Britannica онлайн. (англ.)
  14. Ross, D. (2002). «Хронология Шотландской Истории». Глазго: Geddes & Grosset. с. 56. ISBN 1-85534-380-0
  15. Hearn, J. (2002). Требуя Шотландию: Национальная сущность и либеральная культура. Edinburgh University Press. с. 104. ISBN 1-902930-16-9 (англ.)
  16. Английские Гражданские Войны. Encyclopedia Britannica Онлайн (англ.)
  17. Шотландия и Содружество: 1651–1660 (англ.). Archontology.org (14 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 20 апреля 2010.
  18. Lodge, Richard (2007) [1910]. История Англии – От Реставрации до смерти Вильяма III (1660–1702)(англ.). Read Books. p. 8. ISBN 9781406708974.
  19. Тюдорский Период и Рождение Регулярного Флота (англ.). Royal Navy History. Institute of Naval History. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 24 декабря 2010.
  20. Canny, Nicholas (1998). Истоки Империи, Оксфордская История Британской Империи Том I(англ.). Oxford University Press. ISBN 0-19-924676-9. Праверана 1 мая 2011.
  21. Статьи Унии с Шотландией 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 19 октября 2008.
  22. Акты Унии 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 6 января 2011.
  23. Дамова аб Уніі 1706 (англ.). Scottish History online. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 февраля 2011.
  24. Ferguson, Niall (2004). Империя: Рост и падение Британского мирового порядка и уроки для глобальных сил(англ.). Нью-Йорк: Basic Books. ISBN 0465023282.
  25. Loosemore, Jo (2007). Плавание против рабства. BBC Devon. (англ.)
  26. Библиотека Конгресса, «Уплыў Амерыканскай рэвалюцыі за межамі». с.73.
  27. Акт об Унии (англ.). Act of Union Virtual Library. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 15 мая 2006.
  28. Tellier, L.-N. (2009). «Городская История Мира: Экономическая и Географическая Перспектива». Квебек: PUQ. с. 463. ISBN 2-7605-1588-5
  29. Sondhaus, L. (2004). «Флоты в Современной мировой истории». Лондон: Reaktion Books. с. 9. ISBN 1-86189-202-0
  30. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 332. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  31. Мастерская Мира. BBC History. Проверено 11 мая 2011. (англ.)
  32. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 8. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  33. Marshall, P.J. (1996). Кембриджская Иллюстрированная История Британской Империи(англ.). Cambridge University Press. pp. 156–57. ISBN 0-521-00254-0. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  34. Tompson, Richard S. (2003). Великобритания: справочный путеводитель от Ренессанса до современности(англ.). Нью-Йорк: Facts on File. p. 63. ISBN 9780816044740. Праверана 5 июля 2011. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  35. Hosch, William L. (2009). Первая мировая война: Люди, Политика и Силаr. America at War(англ.). Нью-Йорк: Britannica Educational Publishing. p. 21. ISBN 9781615300488.
  36. Turner, John (1988). «Британия и Первая мировая война». Лондон: Unwin Hyman. сс. 22-35. ISBN 978-0-04-445109-9.
  37. а б Westwell, I.; Cove, D. (eds) (2002). «История Первой мировой войны, Том 3». Лондон: Marshall Cavendish. сс. 698 и 705. ISBN 0-7614-7231-2.
  38. Turner, J. (1988). «Британия и Первая мировая война». Абингдон: Routledge. с. 41. ISBN 0-04-445109-1.
  39. SR&O 1921, No. 533 от 3 мая 1921.
  40. The Anglo-Irish Treaty, 6 December 1921 (англ.). CAIN. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 7 кастрычніка 2013.
  41. Rubinstein, W. D. (2004). «Капитализм, Культура и Падение в Британии, 1750—1990». Абингдон: Routledge. с. 11. ISBN 0-415-03719-0.
  42. "Британия сделает последний платёж по кредиту Второй мировой войны от США". The New York Times(англ.). 2006-12-28. Праверана 2013-10-07.
  43. География Переписи (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2002. Праверана 10 October 2008.
  44. Великобритания (англ.). The World Factbook. CIA. Праверана 29 верасня 2013.
  45. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: Release
  46. а б в г д Оценка Населения: Август 2009 (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2009. Праверана 28 August 2009.
  47. Travis, Alan (22 August 2008). "Старение Британии: Количество пенсионеров впервые превысило число детей до 16". The Guardian(англ.). Лондон. Праверана 23 August 2008.
  48. Batty, David (30 December 2010). "Каждый шестой человек в Британии сегодня доживет до 100, как говорит исследование". The Guardian(англ.). Лондон.
  49. "Население: население Великобритании растёт до 59,6 миллионов" (Press release)(англ.). Office for National Statistics. 28 January 2005. Праверана 20 August 2008.
  50. Khan, Urmee (16 September 2008). "Англия - самая заселённая страна Европы". Daily Telegraph(англ.). Лондон. Праверана 5 September 2009.
  51. а б в "Рост рождаемости в Великобритании продолжается" (Press release)(англ.). Office for National Statistics. 27 August 2009. Архівавана з арыгінала 11 May 2011. Праверана 28 August 2009. {{cite press release}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  52. Boseley, Sarah (14 July 2008). "Вопрос: Что кроется за беби-бумом?". The Guardian(англ.). Лондон. p. 3. Праверана 28 August 2009.
  53. «Вялікабрытанія» // Вялікая расійская энцыклапедыя. Т. 5. 2006.
  54. Английский язык – Правительство, граждане и права (англ.). Directgov. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 August 2011.
  55. Секретариат Содружества – Великобритания (англ.). Commonwealth Secretariat. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 23 August 2011.
  56. Melitz, Jacques. Английский язык - Доминирование, Литература и Благосостояние (англ.). Centre for Economic Policy Research (1999). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 May 2006.
  57. Языковая Информация– Скотс (англ.). European Bureau for Lesser-Used Languages. Архівавана з першакрыніцы 23 June 2007. Праверана 2 November 2008.
  58. Национальная Статистика Онлайн — Валлийский Язык. National Statistics Office. (англ.)
  59. Разница в оценках знания Валлийского Языка (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2004. Праверана 30 December 2008.
  60. Wynn Thomas, Peter. Валлийский язык сегодня (англ.). Voices. BBC (March 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 5 July 2011.
  61. Шотландская перепись 2001 — Гэльский Отчёт. General Register Office for Scotland. Проверено 15 октября 2008. (англ.)
  62. "Местные британские языки "взлетают"". BBC News(англ.). 12 February 2009.
  63. Edwards, John R. (2010). Малые языки и групповая идентификация: случаи и категории(англ.). John Benjamins Publishing. pp. 150–158. ISBN 9789027218667. Праверана 12 March 2011.
  64. Koch, John T. (2006). Кельтская культура: историческая энциклопедия(англ.). ABC-CLIO. p. 696. ISBN 9781851094400. Праверана 12 March 2011.
  65. "Падение в обязательных языковых уроках". BBC News(англ.). 4 November 2004.
  66. Школьные Ворота для родителей в Уэльсе. BBC Wales. Проверено 11 октября 2008. (англ.)
  67. Goldfarb, Jeffrey (10 мая 2006). "Книжная Британия обходит Америку в качестве главного издателя". RedOrbit(англ.). Техас. Reuters.
  68. Уильям Шекспир (англ.). Britannica Online encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 февраля 2006.
  69. Статья о Шекспире в MSN Encarta Encyclopedia(англ.). Архівавана з арыгінала 9 февраля 2006. Праверана 26 февраля 2006. {{cite encyclopedia}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |archivedate= (даведка)
  70. Уильям Шекспир(англ.). Columbia Electronic Encyclopedia. Праверана 26 февраля 2006. {{cite encyclopedia}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  71. Ранняя Валлийская поэзия (англ.). BBC Wales. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 29 декабря 2010.
  72. Lang, Andrew (2003) [1913]. История английской литературы от Беовульфа до Суинберна(англ.). Holicong, PA: Wildside Press. p. 42. ISBN 9780809532292. Праверана 29 декабря 2010. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  73. Давид ап Гвилим (англ.). Сайт Academi. Academi (2011). — «Dafydd ap Gwilym is widely regarded as one of the greatest Welsh poets of all time, and amongst the leading European poets of the Middle Ages.»  Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 студзеня 2011.
  74. а б 1960–1969 (англ.). EMI Group Ltd. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 31 мая 2008.
  75. а б "Пол в Пятьдесят". TIME(англ.). Нью-Йорк. 1992-06-08.
  76. а б В этом месяце: Июнь (англ.). UKTV. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 15 августа 2008.
  77. Британский гражданин по акту Парламента: Георг Фридрих Гендель (англ.). UK Parliament (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 11 сентября 2009.
  78. Andrews, John (2006-04-14). "Handel all'inglese". Playbill(англ.). New York. Праверана 11 сентября 2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  79. Citron, Stephen (2001). Sondheim and Lloyd-Webber: The new musical(англ.). London: Chatto & Windus. ISBN 9781856192736. Праверана 20 августа 2010. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  80. "Легенды британского рока получат свою собственную игру для PlayStation3 и PlayStation2" (Press release)(англ.). EMI. 2009-02-02.
  81. Macintyre, Ben (2008-05-09). "Resurrecting Church станет величайшим чудом". The Times(англ.). London.
  82. Khan, Urmee (17 июля 2008). "Чествование Элтона Джона в Ben and Jerry". The Daily Telegraph(англ.). Лондон. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  83. Alleyne, Richard (19 апреля 2008). "Led Zeppelin воссоединится". The Daily Telegraph(англ.). London. Праверана 31 March 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  84. Fresco, Adam (2006-07-11). "Основатель Pink Floyd Syd Barrett умер дома". The Times(англ.). London. Праверана 31 марта 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  85. Holton, Kate (2008-01-17). "Rolling Stones подписали контракт на альбом"(англ.). Reuters. Праверана 26 октября 2008. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  86. Walker, Tim (2008-05-12). "Jive talkin': Почему Robin Gibb хочет больше уважения для Bee Gees". The Independent(англ.). London. Праверана 26 октября 2008. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  87. "Status Quo владеет лидерством по количеству синглов". BBC News(англ.). 2005-09-19. Праверана 2 августа 2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  88. Апытанне Eurobarometer, праведзены ў 2005 годуPDF (1.64 MiB) стар. 9.
  89. Church Statistics 2005/6
  90. Robert Watts. Religion is ‘the new social evil’ The Sunday Times 20 красавіка 2008 г.

Літаратура

  • Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18).

Спасылкі

Зноскі