Фелікс Валатон
Выгляд
Фелікс Валатон (28 снежня 1865, Лазана - 29 снежня 1925, Парыж) — швейцарскі графік і жывапісец, які працаваў у Францыі.
Біяграфія
Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы. У 1891-98 працаваў пераважна ў тэхніцы гравюры на дрэве. З 1899 усё больш займаўся жывапісам. Быў блізкі да групы «Набі» (Рэдон, Банар, Марыс Дэні і інш.) У 1900-х гадах яго выставы з трыумфам прайшлі ў Вене, Мюнхене, Цюрыху, Празе, Лондане, Стакгольме.