Солі

Версія ад 20:11, 15 сакавіка 2017, аўтар Belarus2578 (размовы | уклад) (Адхілены апошнія 9 змен (Kot Michael) і адноўлена версія 2560348 Belarus2578: Татальная непісьменнасць.)

Солі — клас хімічных злучэнняў; крышталічныя ў нармальных умовах рэчывы з іённай будовай.

Растваральныя солі з вадой утвараюць растворы электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэння атамаў вадароду ў кіслаце на атамы металу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотны астатак. Утвараюцца шляхам рэакцыі нейтралізацыі паміж кіслатой і асновай, узаемадзеяннем кіслаты з асноўным аксідам, з металам, іншымі рэакцыямі.

Адрозніваюць солі нейтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотным астатку (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2 = KMgCl3), камплексныя.

Для соляў характэрная растваральнасць у палярных растваральніках, асабліва ў вадзе.

Гідроліз соляў

Гідроліз працякае, калі катыён або аніён утвораны слабай кіслатой або слабай асновай. Напрыклад, соль KCl утворана моцнай кіслатой і моцнай асновай. Гідролізу не падвяргаецца. Але соль Na2CO3 — падвяргаецца. У гэтым выпадку працякае абарачальны гідроліз.

Na2CO3 + H2O = NaHCO3 + NaOH

Соль, напрыклад, CuCl2 — тут працякае гідроліз па катыёне.

CuCl2 + H2O = CuOHCl + HCL

Бывае, напрыклад, абарачальны:

Al2S3 3H2O = 2Al(OH)3 + 3H2S

Гэта значыць, што соль Al2S3 нельга атрымаць у водным растворы; але калі загартаваць сумесь Al і S, то атрымаецца:

2Al + 3S = Al2S3

Замяшчэнне соляў

Моцныя кіслоты выцясняюць слабыя з раствораў іх соляў

NaHCO3 + CH3COOH = CH3COONa + CO2 + H2O

Угнаенні

  • KNO3 — асноўнае ўгнаенне. NaNO3 не мае практычнага прымянення з-за сваёй гідраскапічнасці.
  • NH4NO3 — другое асноўнае ўгнаенне. Мае 35% азоту.
  • Ca3(PO4)2 — адно з асноўных фосфарных угнаенняў.
  • (NH4)2HPO4 + NH4H2PO4 — распаўсюджанае ўгнаенне амафос.

Гл. таксама

Харчовая соль, каменная соль – галіт.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).