Крышталічная рашотка
Крышталічная рашотка — дапаможны геаметрычны вобраз, які ўводзіцца для аналізу будовы крышталя. Рашотка мае падабенства з канвой ці сеткай, што дае падставы называць пункты рашоткі вузламі. Рашоткай з'яўляецца сукупнасць пунктаў, якія ўзнікаюць з асобнага адвольна выбранага пункта крышталя пад дзеяннем групы трансляцыі. Гэта размяшчэнне адрозніваецца тым, што адносна кожнага пункта ўсе астатнія размешчаны абсалютна аднолькава. Прымяненне да рашоткі ў цэлым любой з уласцівых ёй трансляцый прыводзіць да яе паралельнага пераносу і сумяшчэння. Для зручнасці аналізу звычайна пункты рашоткі сумяшчаюць з цэнтрамі якіх-небудзь атамаў з ліку тых, што ўваходзяць у крышталь, або з элементамі сіметрыі.
Агульная характарыстыка
правіцьУ залежнасці ад прасторавай сіметрыі, усе крышталічныя рашоткі можна падзяліць на сем крышталічных сістэм. Паводле формы элементарнай ячэйкі яны могуць быць разбіты на шэсць сінгоній. Усе магчымыя спалучэнні паваротных восяў сіметрыі і люстраных плоскасцей сіметрыі, якія маюцца ў крышталічнай рашотцы, прыводзяць да падзелу крышталяў на 32 класы сіметрыі, а з улікам вінтавых восяў сіметрыі і зменных плоскасцей сіметрыі на 230 прасторавых груп.
Апроч асноўных трансляцый, на якіх будуецца элементарная ячэйка, у крышталічнай рашотцы могуць прысутнічаць дадатковыя трансляцыі, які называюцца рашоткамі Бравэ. У трохмерных рашотках бываюць гранецэнтраваная (F), аб'ёмнацэнтраваная (I), базацэнтраваная (A, B ці C), прымітыўная (P) і ромбаэдрычная (R) рашоткі Бравэ. Прымітыўная сістэма трансляцый складаецца са мноства вектараў (a, b, c), ва ўсе астатнія ўваходзяць адна ці некалькі дадатковых трансляцый. Так, у аб'ёмнацэнтраваную сістэму трансляцый Бравэ ўваходзяць чатыры вектары (a, b, c, ½(a+b+c)), у гранецэнтраваную — шэсць (a, b, c, ½(a+b), ½(b+c), ½(a+c)). Базацэнтраваныя сістэмы трансляцый маюць па чатыры вектары: A уключае вектары (a, b, c, ½(b+c)), B — вектары (a, b, c, ½(a+c)), а C — (a, b, c, ½(a+b)), цэнтруючы адну з граняў элементарнага аб'ёму. У сістэме трансляцый Бравэ R дадатковыя трансляцыі ўзнікаюць толькі пры выбары гексаганальнай элементарнай ячэйкі і ў гэтым выпадку ў сістэму трансляцый R уваходзяць вектары (a, b, c, 1/3(a+b+c), —1/3(a+b+c)).
Тыпы цэнтровак рашотак Бравэ | ||||
---|---|---|---|---|
Прымітыўная | Базацэнтраваная | Гранецэнтраваная | Аб'ёмнацэнтраваная | Двойчы-аб'ёмнацэнтраваная (Ромбаэдрычная) |
Класіфікацыя рашотак па сіметрыі
правіць- Ніжэйшая катэгорыя (усе трансляцыі не роўныя адна адной)
- Трыклінная: ,
- Манаклінная: ,
- Рамбічная: ,
- Сярэдняя катэгорыя (дзве трансляцыі з трох роўныя паміж сабой)
- Тэтраганальная: ,
- Гексаганальная: ,
- Вышэйшая катэгорыя (усе трансляцыі роўныя паміж сабой)
- Кубічная: ,
Сінгонія | Тып цэнтроўкі ячэйкі Бравэ | ||||
---|---|---|---|---|---|
прымітыўная | база- цэнтраваная |
аб'ёмна- цэнтраваная |
гране- цэнтраваная |
двойчы аб'ёмна- цэнтраваная | |
Трыклінная (паралелепіпед) |
|||||
Манаклінная (прызма з паралелаграмам у аснове) |
|||||
Рамбічная (прамавугольны паралелепіпед) |
|||||
Тэтраганальная (прамавугольны паралелепіпед з квадратам у аснове) |
|||||
Гексаганальная (прызма з асновай правільнага цэнтраванага шасцівугольніка) |
|||||
Кубічная (куб) |
Аб'ём ячэйкі
правіцьАб'ём элементарнай ячэйкі у агульным выпадку вылічваецца па формуле:
Зноскі
Літаратура
правіць- Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Статистическая физика. Часть 1. — Издание 3-е, доп. — М.: Наука, 1976. — 584 с. — («Теоретическая физика», том V). — Глава XIII.
- Н. Ашкрофт, Н. Мермин Физика твёрдого тела. Том I.
- Ф. Ф. Греков, Г. Б. Рябенко, Ю. П. Смирнов Структурная кристаллография — Л.:издательство ЛГПИ, 1988.
Спасылкі
правіцьКрышталічная рашотка на Вікісховішчы |