Перайсьці да зьместу

Сяргей Паўлавіч Абламейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяргей Абламейка (гісторык)»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абламейка.
Сяргей Абламейка

лац. Siarhiej Abłamiejka
Дата нараджэньня 1962[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык, публіцыст, пісьменьнік, радыёвядучы
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Радыё Свабода
Сябра ў Талака
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 15 кастрычніка 1962, Менск) — беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Быў работнікам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і ў Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднаньняў.

У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопісу «Унія» і ініцыятарам аднаўленьня Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Быў першым кіраўніком грэцка-каталіцкай парафіяльнай супольнасьці ў Менску[2].

З 1990 году — карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. З 1995 году жыве ў Празе і працуе ў Радыё Свабода.

Сябра Рады БНР.

Навуковая і творчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадачаў «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на Радыё Свабода[3].

Падкрэсьлівае, што «беларусы не павінны баяцца тэрміну „рускі“ ў розных гістарычных прыкладаньнях, і, адначасна, не павінны забывацца на этнонім (і палітонім) „ліцьвіны“. Гэта дзьве складовыя часткі сучаснай беларускай ідэнтычнасьці, важныя гістарычныя маркеры этнічнага разьвіцьця нашага народу»[4].

Зьвяртае ўвагу на тое, што ліцьвінства ня можа быць альтэрнатывай беларускасьці, бо ёсьць яе неад’емнай складовай часткай. Проціпастаўляць іх — значыць дэструктыўна перакручваць рэальную гісторыю і этнагенэз беларусаў[5].

У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[6].

У 2021 годзе стаў ляўрэатам (трэцяе мейсца) Прэміі Ежы Гедройця[7] і ляўрэатам Прэміі Францішка Багушэвіча[8] за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]