Сыктыўкар (гарадзкая акруга)
Сыктыўкарская гарадзкая акруга | |
рас. Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | меская акруга |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Сыктыўкар |
Дата ўтварэньня | 2006 |
Глава адміністрацыі | Мікалай Курсакоў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 235 845 чал.[1] |
Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 152 км² |
Месцазнаходжаньне Сыктыўкарскай гарадзкой акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 8212 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Меская акруга Сыктыўка́р (па-расейску: Городской округ Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акруга разьмешчаная на паўднёвым усходзе Комі. Мяжуе з Сыктыўдзінскім раёнам, тэрыторыя якога поўнасьцю атачае тэрыторыю акругі. Плошча акругі складае 152 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Вычагда й Сысала.
У склад акругі ўваходзяць горад Сыктыўкар, пгт Красназатонскі, Верхняя Максакаўка, Седкыркешч і сёлы Выльтыдор, Трохазёрка, Верхні Мыртыю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва. З 1921 году тэрыторыя акругі ўваходзіла ў Сысольскі павет Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), а з 1936 году — ў Сыктыўкарскі раён Комі АССР.
Акруга ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 235 845 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз акругу праходзіць траса фэдэральнага значэньня Р-176 «Вятка», якая злучае Сыктыўкар і Кіраў. Маецца адгалінаваньне Паўночнае чыгункі, якое зьвязвае Сыктыўкар зь мястэчкам Мікунь.