Перайсьці да зьместу

Саснагорск (муніцыпальны раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саснагорскі раён
рас. Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Саснагорск
Улучае 7 сельскіх[1] і 3 мескіх паселішчы
Дата ўтварэньня 1979
Глава адміністрацыі Дзьмітры Кір'якоў
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 49 790 чал.
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 16 500 км²
Месцазнаходжаньне Саснагорскага раёну
Саснагорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82149
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Саснагорскі раён (па-расейску: Сосногорский район, комі-зыр. Сöснагорт район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Раён разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Комі. Мяжуе з Пячорскім, Іжэмскім, Вуктыльскім, Траецка-Пячорскім, Вусьць-Куломскім раёнамі, а таксама зь мескай акругай Ухта. Плошча раёну складае 16 500 км². Раён знаходзіцца ў басэйне ракі Іжмы, на тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Іжма, Аюва, Сэбысь і Лем'ю.

Першыя паселішчы ў раёне Саснагорску заснаваны на мяжы 18 і 19 стагодзьдзяў. Разьвіцьцё раёну пачалося ў 1930 гадох, калі ў гэтай мясцовасьці распачалася індустрыялізацыя.

Раён утвораны 29 лістапада 1979 году шляхам вылучэньня тэрыторыі ўсходняе часткі Ўхцінскага мескага савету.

Насельніцтва раёну складае 49 790, большасьць зь якіх складаюць расейцы (прыкладна 75%). Доля тытульнае нацыі рэспублікі — комі — складае 10%. У раёне ў заўважнай колькасьці прысутнічаюць і беларусы, доля якіх складае 2%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад раёну ўваходзяць 7 сельскіх і 3 гарадзкіх паселішчаў.

Назва Адміністратыўны цэнтар
Верхнеіжэмскае с/п п. Верхнеіжэмскі
Войваскае м/п пгт Войваж
Вусьць-Ухцінскае с/п с. Вусьць-Вухта
Віскае с/п п. Віс
Іраёльскае с/п п. Іраёль
Керкінскае с/п п. Керкі
Малаперскае с/п п. Малая Пера
Ніжнеодзескае м/п пгт Ніжні Одзес
Палянскае с/п п. Паляна
Саснагорскае м/п г. Саснагорск

Праз раён праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якія зьвязваюць Саснагорск паселішчамі Малая Пера, Іраёль, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі Комі. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.

Аўтамабільнымі дарогамі мясцовага ўзроўню Саснагорск зьвязаны з паселішчамі раёну, а таксама зь іншымі раённымі цэнтрамі рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]