Нарач (курортны пасёлак)
Нарач | |
трансьліт. Narač | |
Панарама мястэчка | |
Дата заснаваньня: | 27 кастрычніка 1964 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Нарацкі сельсавет |
Вышыня: | 170 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3466 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222395 |
СААТА: | 6240833905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′24.376″ пн. ш. 26°42′23.756″ у. д. / 54.90677111° пн. ш. 26.70659889° у. д.Каардынаты: 54°54′24.376″ пн. ш. 26°42′23.756″ у. д. / 54.90677111° пн. ш. 26.70659889° у. д. |
± Нарач | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На́рач[2], Ку́па[2] — курортнае мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Нарачы. Уваходзіць у склад Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3466 чалавек[1]. Знаходзіцца за 18 км ад Мядзелу, за 3 км на паўднёвы ўсход ад Кабыльніку, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы (лінія Варапаева — Лынтупы); на аўтамабільнай дарозе Менск — Паставы.
Нарач — бальнеагразевы і кліматычны курорт нацыянальнага значэньня, адзін з найбуйнейшых курортаў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова Купа была нявялічкай рыбацкай вёскай. Яе назва паходзіць ад месца паганскага культу. У Купе знаходзіўся найбліжэйшы да Кабыльніку бераг Нарачы, таму яна заўсёды была купалішчам гэтага мястэчка.
У верасьні 1915 году Купу занялі нямецкія войскі. Непадалёк праходзіла лінія фронту (1915—1918), таму насельніцтва вёскі адсялілі, а на яе тэрыторыі засталіся толькі нямецкія вайскоўцы.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Купа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
З кастрычніка 1920 году Купа ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Возера Нарач было найбуйнейшым возерам тагачаснай Польшчы, таму турыстычная важнасьць Купы пачала ўзрастаць. Спачатку летнікі з усёй краіны затрымліваліся ў Кабыльніку, а ў Купе толькі купаліся. Пазьней тут збудавалі школьны цэнтар адпачынку і яхтавы клюб. У 1937 годзе да Купы дайшла лінія вузкакалейкі зь Сьвянцянаў, якая дапамагала спрашчэньню прыезду летнікоў і дала чарговы штуршок разьвіцьцю вёскі.
У 1939 годзе Купа ўвайшла ў БССР, у Мядзельскі раён. 27 кастрычніка 1964 году згодна з пастановай Менскага абласнога выканаўчага камітэту адбылося ўтварэньне куротнага пасёлку Нарачы вакол аднайменнай санаторыі. У склад пасёлку ўвайшлі вёскі Купа, Урлікі, Сьцепянёва і дамы адпачынку «Нарач» (адкрыўся ў 1964 годзе), «Зьвязда» (адкрыўся ў 1956 годзе), санаторыя «Нарач» (адкрылася ў 1963 годзе), рыбная гаспадарка «Нарач», станцыя ДАТСААФ, біялягічная станцыя БДУ (утварылася ў 1946 годзе), турыстычная база «Возера Нарач» (адкрылася ў 1958 годзе), піянэрскія лягеры «Зорачка» і «Зубраня».
На 1 студзеня 1997 году ў Нарачы было 1337 гаспадарак. Да 1999 году мястэчка было цэнтрам курортнага пасялковага савету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1997 году — 3213 чал.; 2000 год — 3,4 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,4 тыс. чал.; 2009 год — 2931 чал.[4] (перапіс); 2015 год — 3299 чал.[5]; 2016 год — 3481 чал.[6]; 2017 год — 3495 чал.[7]; 2018 год — 3466 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Нарачы працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, каапэратыўна-гандлёвая вучэльня, амбуляторыя, бібліятэка, 8 крамаў, дом побыту, аптэка, філія банку, вузел сувязі, рэстаран «Азёрны», аўтастанцыя, станцыя выратаваньня на вадзе.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясьніцтва, біялягічная станцыя, досьледная рыбная гаспадарка «Нарач».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Нарачы разьмяшчаюцца турыстычны комплекс «Нарач»; санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Белая Русь», «Прыазёрны», «Будаўнік»; пансіянат «Спадарожнік»; яхт-клюб «Нарачанскі»; дом адпачынку «Нарач»; гасьцініца «Нарач», гасьцявы дом «Возера Нарач».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі мястэчка часткова захаваўся закладзены ў XIX ст. парк (плошча складае 3 га), існуе мінэральная крыніца — радовішча мінэральнай вады на паўночна-заходнім беразе возера Нарачы (адкрытая ў 1963 годзе).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Цэнтар гандлю і паслуг
-
Цэнтар курортнага мястэчка
-
Дырэкцыя нацыянальнага парку Нарачанскага
-
Жылыя дамы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 327—328
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 149.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.