Перайсьці да зьместу

Герб Армянскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Армянскай ССР
Апісаньне
Зацьверджаны 1937

Герб Армянскай ССР — дзяржаўны сымбаль Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Армянскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюзу.

Канстытуцыя, прынятая I зьездам Саветаў Армэніі 2 лютага 1922 году, зацьвердзіла апісаньне гербу Армэніі. Герб уяўляў сабой малюнак хрыбтоў Вялікага і Малога Масіса (Арарата), над якімі ў прамянях узыходзячага сонцу разьмяшчаліся серп і молат, у падножжа — куст вінаграду з лазой і лісьцем, каласы пшаніцы, галінкі масьліны. Вакол гербу на палях разьмяшчаліся надпісы на армянскай мове «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Армэнія» і «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» Малюнак гербу выканалі Мартырас Сар’ян і Акоп Каджаян.

Назва рэспублікі па-армянску на гербе 1922 году чыталася як «hАйастани Социалистакан Хорhрдайин hАнрапетутюн» (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Армэнія). 3 красавіка 1927 году V зьезд Саветаў ССР Армэніі прыняў новую рэдакцыю Канстытуцыі, паводле якой было зьменена назва на «Армянская ССР» і абрэвіятура гэтай назвы на армянскай мове была ўключаная ў герб Армянскай ССР замест раней існавалай поўнай назвы.

Пасьля скасаваньня Закаўкаскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі (ЗСФСР) і ўваходжаньні Армянскай ССР непасрэдна ў склад СССР на 23 сакавіка 1937 году Надзвычайным IX зьезьдзе Рад Армянскай ССР была прынятая новая Канстытуцыя. Герб быў некалькі зьменены: аліўкавы вянок заменены хлебнымі каласамі, выдалены з малюнка кружэлка ўзыходзячага сонца і яго прамяні, серп і молат сталі асьвятляцца пяціканцовай зоркай, вакол гербу разьмяшчаліся надпісы «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (на армянскай мове), а ўнізе гербу: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (на армянскай і расейскай мовах).

З 1937 па 1940 году надпіс на гербе чыталася па-армянску як «hАйкакан Хорhрдайин Социалистакан hАнрапетутюн» (Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). У 1940 годзе армянскія тэрміны «савецкая» і «рэспубліка» былі зьмененыя. Новы варыянт назвы рэспублікі па-армянску: «hАйкакан Советакан Социалистакан Республика». З 1966 году ізноў сталі перакладаць па-старому слова «Рэспубліка» і да канца існаваньня Армянскай ССР і першы час у Рэспублікі Армэнія на гербе была надпіс «hАйкакан Советакан Социалистакан hАнрапетутюн».

Артыкул 120 Канстытуцыі Армянскай ССР апісваў герб рэспублікі так:

Дзяржаўны герб Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка Вялікага і Малога Арарата, зьверху серп і молат на пяціканцовай зорцы, акружанай прамянямі. У падножжа гор куст вінаградніку з лазой і лісьцем, справа і зьлева каласы пшаніцы. Вакол гербу на палях надпіс на армянскай мове «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка». Унізе на чырвоным фоне надпіс на чырвоным фоне на армянскай і расейскай мовах «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»

У Канстытуцыі 1977 году было ўдакладнена, што прамяні на гербе сонечныя.