Траецка-Пячорскі раён
Траецка-Пячорскі раён | |
рас. Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | пасёлак Траецка-Пячорск |
Улучае | 10 сельскіх[1] і 1 мескае паселішча |
Дата ўтварэньня | 1931 |
Глава адміністрацыі | Уладзімер Нікольскі |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 15 243 чал. |
Нацыянальны склад | комі-зыране, расейцы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 40 700 км² |
Месцазнаходжаньне Траецка-Пячорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82138 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Трае́цка-Пячорскі раён (па-расейску: Троицко-Печорский район, комі-зыр. Мылдін район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
Раён разьмешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Куломскім, Саснагорскім, Вуктыльскім раёнамі рэспублікі, а таксама з Краснавішэрскім, Чардынскі раёнамі Пермскага краю, Іўдзельскай мескай акругай Сьвярдлоўскае вобласьці і Бярозаўскім раёнам Ханты-Мансійскае АА. Плошча раёну складае 40 700 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Ілыч, Унья. На тэрыторыі раёну знаходзіцца Пячора-Ілыцкі запаведнік.
Гісторыя
Спачатку на тэрыторыі раёну не знаходзілася пастаянных паселішчаў, тут разьмяшчаліся паляўнічыя ўгодзьдзі народу мансі. Засяленьне тэрыторыі раёну пачалося толькі ў 17 стагодзьдзі, калі ў месцы зьліяньня Пячоры й Паўночнае Мылвы быў заснаваны пагост Пячора, які пазьней набыў назву Траецка-Пячорск.
Раён утвораны 20 лютага 1931 году у складзе Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў). Да 1923 году тэрыторыя раёну зьяўлялася Траецка-Пячорскай воласьцю Чардынскага павету Пермскае губэрні.
Дэмаґрафія
Насельніцтва раёну складае 15 243 чалавекі, большасьць зь якіх (прыкладна 70%) — комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў і адно гарадзкое.
Назва | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|
Вусьць-Ілыцкае с/п | п. Якша |
Знаменскае с/п | п. Знаменка |
Камсамольскае с/п | п. Камсамольск-на-Пячоры |
Кур’інскае с/п | с. Кур’я |
Мітрафанаўскае с/п | п. Мітрафан-Дзікост |
Мылвінскае с/п | п. Мылва |
Ніжняомрынскае с/п | п. Ніжняя Омра |
Покчынскае с/п | с. Покча |
Прыўральскае с/п | п. Прыўральскі |
Траецка-Пячорскае м/п | пгт Траецка-Пячорск |
Якшынскае с/п | п. Якша |
Транспарт
Чыгуначным адгалінаваньнем Траецка-Пячорск злучаны з станцыяй Саснагорск, пунктам Паўночнае чыгункі. Таксама праз Саснагорск пасёлак злучаны чыгункай і зь іншымі буйнымі гарадамі Комі.
Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Траецка-Пячорск зь Ніжняй Омрай, Покчай, Вусьць-Ілычам, Камсамольскам-на-Пячоры, Знаменкай, Якшой, Кур’ёй, а таксама зь іншымі навакольнымі рёнамі Комі. З Ханты-Мансійскай АА аўтамабільнае паведамленьне адсутнічае. Ёсьць аўтамабільнае паведамленьне да раннага цэнтру Чардынскага раёну — горадам Чардынь.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Траецка-Пячорскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў