Осьлё

сталіца Нарвэгіі

О́сьлё (па-нарвэску: Oslo) — сталіца і набуйнейшы горад Нарвэгіі. Осьлё зьяўляецца эканамічны і ўрадавым цэнтрам краіны. Ён таксама зьяўляецца цэнтрам нарвэскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасьці і суднаходзтва, важным цэнтрам марской прамысловасьці і марскога гандлю ў Эўропе. У месцы базуюцца офісы шматлікіх кампаніяў, якія ўваходзяць у марскі сэктар, а некаторыя зь якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у сьвеце суднаходных кампаніяў, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.

Осьлё
нарв. Oslo
Осьлё
Герб Осьлё Сьцяг Осьлё
Дата заснаваньня: 1048
Краіна: Нарвэгія
Рэгіён: Эстлян
Кіраўнік: Eirik Lae Solberg[d]
Плошча: 454 км²
Вышыня: 23 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 629 313 чал.
шчыльнасьць: 1386,15 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 0001–1299
Геаграфічныя каардынаты: 59°54′48″ пн. ш. 10°44′20″ у. д. / 59.91333° пн. ш. 10.73889° у. д. / 59.91333; 10.73889Каардынаты: 59°54′48″ пн. ш. 10°44′20″ у. д. / 59.91333° пн. ш. 10.73889° у. д. / 59.91333; 10.73889
Осьлё на мапе Нарвэгіі
Осьлё
Осьлё
Осьлё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.oslo.kommune.no/
Осьлё

Па стане на студзень 2014 году горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[1]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных местаў у Эўропе[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле скандынаўскіх сагаў, Осьлё быў заснаваны каля 1049 году каролём Гаральдам III Сыгурдсанам[3]. Апошнія археалягічныя дасьледаваньні выявілі хрысьціянскія пахаваньні, якія могуць быць датаваныя да 1000 году, што сьведчыць аб існаваньні папярэдняга гарадзкога паселішча.

Места стала сталіцай пачынаючы з панаваньня караля Гокана V Магнусана (1299—1319), першы кароль які стала пачаў жыць у горадзе. Ён таксама пачаў будаўніцтва замку Акерсхус. Праз стагодзьдзе пасьля гэтага Нарвэгія пачала слабець у выніку асабістай вуніі з Даніяй, і роля Осьлё зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтру, у той час як агульны манарх пражываў у Капэнгагене. Той факт, што ўнівэрсытэт Осьлё быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў нэгатыўны ўплыў на разьвіцьцё краіны.

Осьлё быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасьля чатырнаццатага падобнага бедзтва ў 1624 годзе, кароль Крыстыян IV замовіў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назоў Хрыстыянія. У 1814 годзе Хрыстыянія стала сапраўднай сталіцай калі зьвяз з Даніяй быў ануляваны.

Шматлікія славутасьці былі пабудаваныя ў горадзе ў XIX стагодзьдзі, у тым ліку Каралеўскі палац (1825—1848), будынак Стортынгу (1861—1866), унівэрсытэт, нацыянальны тэатар і фондавая біржа. Сярод сусьветна вядомых мастакоў, якія жылі тут у гэты пэрыяд варта адзначыць Гэнрыка Ібсэна й Кнута Гамсуна, апошні зь іх быў ганараваны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрыстыянія апярэдзіла Бэрген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крыстыянія. Арыгінальная назва Осьлё была адноўлена ў 1925 годзе[4].

Геаграфія

рэдагаваць

Осьлё займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осьлёф’ёрду. На процілеглым узьбярэжжы маецца яшчэ адзін ф’ёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осьлё акружаны зялёнымі ўзгоркамі й гарамі. У межах гораду маецца 40 выспаў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца Мальмёя, ейная плошча складае 0,56 км². У Осьлё маецца 343 азёры, найбуйнейшым зь якіх Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно зьяўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.

Хоць Усходняя Нарвэгія мае шэраг рэк, ніводная зь іх не ўпадае ў акіян праз Осьлё. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзьве малыя рэчкі, Акерсэльва й Альна. Вадаспады Акерсэльвы выкарыстоўваліся як крыніцца энэргіі для першай сучаснай прамысловасьці Нарвэгіі ў 1840 годзе да канца стагодзьдзя. Рака стала сымбалем стабільнага й пасьлядоўнага эканамічнага й сацыяльнага ўзрушэньня Осьлё.

Не зважаючы на тое, што насельніцтва гораду мае даволі малую колькасьць ў параўнаньні з большасьцю эўрапейскіх сталіцаў, Осьлё займае незвычайна вялікую тэрыторыю, зь якой дзьве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Ягоныя межы ахопліваюць многія паркі й адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.

Наогул умераны, розьніцы ў тэмпэратуры ўлетку і ўзімку не асабліва вялікія; сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае +5,3 °C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня — +16,6 °C, сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C. Колькасьць атмасфэрных ападкаў даволі значная; сярэдняя колькасьць дажджу ў год — 671 мм.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Statistics Norway. SSB.no
  2. ^ Oslo europamester i vekst — Nyheter — Oslo. Aftenposten.no.
  3. ^ Inside Oslo : Inside. TripAdvisor.
  4. ^ Bård Alsvik. Oslo kommune byarkivet. Oslo Kommune

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць