Ісьляндыя

краіна ў Заходняй Эўропе
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 16:40, 12 чэрвеня 2022. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Ісьля́ндыя ці Рэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку: Ísland ці Lýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначы Атлянтычнага акіяна, паміж Грэнляндыяй, Нарвэгіяй, Ірляндыяй, Шатляндыяй і Фарэрскімі выспамі.

Ісьляндыя
Lýðveldið Ísland
Сьцяг Ісьляндыі Герб Ісьляндыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Lofsöngur»
Месцазнаходжаньне Ісьляндыі
Афіцыйная мова Ісьляндзкая
Сталіца Рэйк’явік
Найбуйнейшы горад Рэйк’явік
Форма кіраваньня Рэспубліка
Гудні Ёўганэсан
Катрын Ёкабсдуотыр
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
106-е месца ў сьвеце
102 775 км²
2,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
179-е месца ў сьвеце
335 878[1]
3,2/км²
СУП
 • агульны (2017)
 • на душу насельніцтва
142-е месца ў сьвеце
$17 мільярдаў
$63 000
Валюта Ісьляндзкая крона (ISK)
Часавы пас GMT
Незалежнасьць
канстытуцыя
каралеўства
— ад Даніі

5 студзеня 1874
1 сьнежня 1918
17 чэрвеня 1944
Аўтамабільны знак IS
Дамэн верхняга ўзроўню .is
Тэлефонны код +354

Этымалёгія

Як абвяшчаюць ісьляндзкія сагі, востраў быў адкрыты вікінгамі ў 60-х гадах IX стагодзьдзя і быў названы адным з першаадкрывальцаў, флёксы, Island - «ледзяная краіна» (ад is - «лёд», land - «краіна») за багацьце льдоў, якія пакрываюць востраў, у той час як іншы вікінг, нейкі высадзіўся на процілеглым беразе, назваў яго Snjoland — «сьнежная краіна». Паводле іншай гіпотэзе, востраў быў названы «Гардарсгольм» («востраў Гардара»), ад імя швэдзкага вікінга Гардара Сваварсана, якога лічаць першым скандынавам, які жыў ў Ісьляндыі, але за востравам замацавалася назва Island.

Гісторыя

Старажытнасьць

Як мяркуецца, да прыбыцьця на востраў вікінгаў тутака жылі манахі з гібэрна-шатляндзкае місіі. Нядаўнія археалягічныя знаходкі выявілі руіны хаты ў Гафніры. Вугляроднае датаваньне выкрыла, што ён быў закінуты дзесьці паміж 770 і 880 гадамі[2]. У 2016 годзе археолягі выявілі іншы доўгі дом у Ст’ёдварф’ёрдуры, які быў датаваны 800 годам[3].

Швэдзкі вікінг-дасьледнік Гардар Сваварсан першым абышоў Ісьляндыю ў 870 годзе і выявіў, што Ісьляндыя ёсьць востравам[4]. Ён застаўся на зіму і пабудаваў дом у Гусавіку. Наступным летам Гардар адышоў, але адзін зь ягоных людзей, Натфары, вырашыў застацца тутака з двума рабамі. Нарвэскі правадыр Інгальф Арнарсан заклаў ў 874 годзе сваю сядзібу ў месцы, дзе цяпер месьціца Рэйк’явік. За Інгальфам рушылі ўсьлед многія пасяленцы, у асноўным скандынавы і іхныя рабы ірляндцы і шатляндцы. У гэты пэрыяэд клімат на востраве быў больш лагодным, то бок 25% тэрыторыі вострава былі пакрытыя лясамі, у адрозьніньні ад сёньня, калі толькі 1% тэрыторыі Ісьляндыі пакрыты лясамі[5]. Ты ня менш, бракаваньне дастатковай колькасьці ворнай зямлі вымусіла частку пасяленцаў рушыць далей у Грэнляндыю.

У залежнасьці ад Нарвэгіі і Даніі

 
Нарвэскія вікінгі высаджваюцца на бераг Ісьляндыі з малюнку XIX стагодзьдзя.
 
Копія старажытнай рыбацкай вёсцы ў Ісьляндыі.

Унутраная барацьба і грамадзянскія міжусобныя войны эпохі Стурлюнгаў прывялі да складаньня Старого дагавора ў 1262 годзе, які паклаў канец існаваньню незалежнасьці вострава і прывёў Ісьляндыю пад нарвэскую карону. Уладаньне Ісьландыяй перайшло ад Нарвэгіі да Кальмарскай уніі ў 1415 годзе, калі тры скандынаўскія дзяржавы былі аб’яднаныя ў адну. Па распадзе уніі ў 1523 годзе востраву зноўку перайшоў у залежнасьць ад Нарвэгіі ў складзе сумеснага каралеўства Даніі і Нарвэгіі. Разьвіцьцю востава перашкаджала няўрадлівая глеба, вывяржэньне вульканаў, высечка лясоў і няўмольны клімат. Двойчы мясцовае насельнцітва пакутвала ад пошасьці чорнай сьмерці ў пачатку і на прыканцы XV стагодзьдзя[6].

Прыкладна ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя дацкі кароль Крыстыян III пачаў насаджаць на востраве лютэранства. Ён Арасан, апошні каталіцкі біскуп Голяра, быў абезгалоўлены ў 1550 годзе разам з двума сваімі сынамі. Пасьля гэтага краіна стала афіцыйна лютэранскай, а лютэранства з тых часоў застаецца пануючай рэлігіяй. У XVII—XVIII стагодзьдзях Данія ўвяла жорсткія гандлёвыя абмежаваньні на Ісьляндыю. Стыхійныя бедзтвы, у тым ліку вывяржэньне вулькану і хваробы, прывялі да скарачэньня колькасьці насельніцтва. Эпідэмія воспы ў 1707—1708 гадах прывяла да сьмерці ад чвэрці да траціны насельніцтва[7][8]. У 1814 годзе, як вынік напалеонаўскіх войнаў, Данія і Нарвэгія сталіся асобнымі каралеўствамі паводле Кільскай дамовы, але Ісьляндыя засталася ў залежнасьці ад Даніі. На працягу XIX стагодзьдзя клімат дзяржавы зрабіўся больш халаднейшым, што прывяло да масавай эміграцыі ў Новы Сьвет. Нацыянальная сьвядомасьць узнікла ў першай палове ХІХ стагодзьдзі, натхнёная рамантычнымі і нацыяналістычнымі ідэямі з кантынэнтальнай Эўропы. Ісьляндскі рух за незалежнасьць склаўся ў 1850-х гадах пад кіраўніцтвам Ёна Сыгурсана. У 1874 годзе Данія надала Ісьляндыі канстытуцыю, але абмежавала мясцовае самакіраваньне. У 1904 годзе Ганэс Гафстэйн стаў першым міністрам па справах Ісьляндыі ў кабінэце міністраў Даніі.

 
Брытанскі вайсковы карабель «Бэрўік», які браў удзел у захопе Ісьляндыі.

1 сьнежня 1918 году быў складзены Дацка-ісьляндзкі акт уніі, які дзейнічаў на працягу 25 гадоў і вызнаваў Ісьляндыю як цалкам сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў пэрсанальнай уніі з Даніяй. Урад Ісьляндыі заснаваў амбасаду ў Капэнгагене і папрасіў Данію ад іхняга імя займацца пытаньнямі абароны і замежнага прадстаўніцтва пры ўмове кансультацый з Альтынгам. Статус краіны стаў падобным на статус Канады ў дачыньненьні да Вялікабрытаніі. Падчас Другой сусьветнай вайны Ісьляндыя далучылася да дацкага нэўтралітэту, аднак па акупацыі Даніі Альтынг прызначыў уласнага і заявіў, што пытаньне абароны і міжнароднага прадстаўніцтва будзе вырашаць уласнаруч[9]. Празь месяц брытанскія ўзброеныя сілы правялі апэрацыю «Форк», уварваньне і акупацыю краіны, парушыўшы нэўтралітэт Ісьляндыі[10]. У 1941 годзе ўрад Ісьляндыі, лагодны да Вялікабрытаніі, запрасіў тады нэўтральныя Злучаныя Штаты заняцца пытаньнямі абароны вострава, каб Вялікабрытанія магла выкарыстоўваць свае войскі ў іншым месцы[9]. Па заканчэньні дзеяньня Дацка-ісьляндзкага акту уніі на востраве быў зладжаны рэфэрэндум, на якім большасьцю галасоў астраўляніны вырашылі скасаваць зьвяз і ўчыніць рэспубліку[11]. Першым прэзыдэнтам краіны быў прызначаны Свэйн Б’ёрнсан.

Незалежнасьць

У 1949 годзе краіна фармальна стала сябрам НАТО, не зважаючы на акцыі пратэсту супраць НАТО. Амэрыканскія войскі стварылі ў краіне вайсковыя базы, якія існавалі ў Ісьляндыі ўвесь час Халоднае вайны, і былі зачыненыя толькі ў 2006 годзе. Па вайне эканоміка Ісьляндыі зьведала істотны эканамічны росквіт, дзякуючы мадэрнізацыі ў рыбалоўная прамысловасьці і дапамогі згодна з Плянам Маршала[12][13]. У 1986 годзе ў Рэйк’явіку ў Ісьляндыі ладзіўся саміт паміж прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам і кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым, падчас якога яны зрабілі значныя крокі да ядзернага раззбраеньня. Ісьляндыя далучылася да Эўрапейскай эканамічнай прасторы ў 1994 годзе, пасьля чаго эканоміка была значна дывэрсыфікаваная і лібэралізаваная. У пачатку XXI хутка рос банкаўскі і фінансавы сэктар, які аднак, моцна пацярпеў ад вялікага фінансавага крызісу пачынаючы з 2008 году[14]. Эканоміка стабілізавалася пры ўрадзе Ёганы Сыгурдардотыр і вырасла на 1,6% у 2012 годзе[15]. У наступныя гады ў Ісьляндыі значна пашыралася сфэра турызму, паколькі краіна сталася папулярным месцам адпачынку.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

 
Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі

Ісьляндыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў (па-ісьляндзку: landsvæði):

1. Гёвудборгаршвайдыд (Höfuðborgarsvæðið; адміністрацыйны цэнтар — Рэйк’явік)
2. Судурнэс (Suðurnes; Кефлявік)
3. Вэстурлянд (Vesturland; Боргарнэс)
4. Вэстфірдыр (Vestfirðir; Ісаф’ёрдур)
5. Нордурлянд Вэстра (Norðurland Vestra; Блёндуоўс)
6. Нордурлянд Эйстра (Norðurland Eystra; Акюрэйры)
7. Ёйстурлянд (Austurland; Эгільсстадыр)
8. Судурлянд (Suðurland; Сэльфос)

Палітыка

Ісьляндыя — парлямэнцка-прэзыдэнцкая рэспубліка. Члены парлямэнту, які называецца Альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) абіраюцца прамым галасаваньнем кожныя 4 гады. На чале ўраду стаіць прэм’ер, якога прызначае прэзыдэнт. Прэзыдэнцкія выбары адбываюцца праз 4 гады.

Дэмаграфія

Аддаленасьць Ісьляндыі ад рэшты мацерыка ўскладняла засяленьне выспы. Сёньняшняя Ісьляндыя — маланаселеная краіна з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленьнях.

Насельніцтва карыстаецца ісьляндзкай мовай, адной са скандынаўскіх моваў. Афіцыйнай канфэсіяй у краіне зьяўляецца лютэранства (каля 73% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).

Крыніцы

  1. ^ Iceland (анг.) The World Factbook (ацэнка)
  2. ^ «New View on the Origin of First Settlers in Iceland». Iceland Review Online.
  3. ^ Hafstad, Vala (15 September 2016). «Major Archeological Find in Iceland». Iceland Review.
  4. ^ «The History of Viking Iceland». Ancient Worlds.
  5. ^ Magnusson, M. (2003). «The Vikings». Tempus. — С. 188—191. — ISBN 0752426990
  6. ^ Pulsiano, Phillip and Wolf, Kirsten (1993). «Medieval Scandinavia: An Encyclopedia». Taylor & Francis. — С. 312. — ISBN 0-8240-4787-7
  7. ^ «Iceland: Milestones in Icelandic History». Iceland Vefur.
  8. ^ Crosby Alfred W. (2004). «Ecological imperialism: the biological expansion of Europe, 900—1900». Cambridge University Press. — С. 52. — ISBN 0-521-54618-4.
  9. ^ а б «The Occupation of Iceland During World War II». Icelandic Roots.
  10. ^ «History: British forces occupy Iceland». Iceland Monitor.
  11. ^ «Video: Allies Study Post-War Security Etc». Universal Newsreel. 1944.
  12. ^ «Hversu há var Marshallaðstoðin sem Ísland fékk eftir seinni heimsstyrjöld?». Vísindavefurinn.
  13. ^ Müller, Margrit; Myllyntaus, Timo (2007). «Pathbreakers: Small European Countries Responding to Globalisation and Deglobalisation». Peter Lang. — С. 385. — ISBN 978-3-03911-214-2.
  14. ^ Lewis, Michael (April 2009). «Wall Street on the Tundra». Vanity Fair.
  15. ^ «Hagvöxtur 2012 mun minni en spár gerðu ráð fyrir». Viðskiptablaðið.

Вонкавыя спасылкі