Гэта старонка не была вычытаная
4. Як выглядае мікроб сыфілісу.
Калі ўзяць кроплю гною з сыфілітычнай балячкі альбо кроплю крыві сыфілітыка і паглядзець праз мікроскоп, то мы ўбачым тоненькіх, беленькіх пакручастых чарвячкоў, падобных да трыбушоньніка. Гэтыя беленькія чарвячкі і ёсьць мікробы сыфілісу (мал. № 8).
Мал. № 8. Мікробы сыфілісу.
Пільна ўглядаючыся праз мікроскоп, мы прыкмецім, як гэтыя чарвячкі рухаюцца падобна да маленькіх вужак, выгінаючы сваё цельца ва ўсе бакі. Мікробы сыфілісу з выгляду падобны да мікробаў зваротнага тыфусу (параўнай мал. № 3 і мал. № 8).