Ружакветныя
Ружакветныя | ||||||||||||
Глог звычайны (Crataegus laevigata) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Rosales Perleb, 1826 | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
|
Ружакветныя (Rosáles) — парадак двухдольных раслін, які ўключае дзевяць сямействаў, самым тыповым з якіх з’яўляецца сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя класіфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычнай літаратуры сучаснаму парадку Rosales адпавядае таксон Rosiflorae, які выйшаў з ужывання. У залежнасці ад аўтара, гэты таксон або падзяляўся на тры сямействы (ружавых (Rosaceae), міндальных або слівавых (Amygdalaceae) і яблыневых (Pomaceae)), або ўсе гэтыя тры сямействы групаваліся ў сямейства ружавых.
Сучасны падыход
[правіць | правіць зыходнік]Паводле генетычных даследаванняў, праведзеных групай APG, парадак Urticales (Крапівакветныя), які вылучаецца ў класіфікацыі Кронквіста, насамрэч з’яўляецца часткай Rosales. Акрамя таго, шматлікія сямействы, якія належалі па класіфікацыі Кронквіста да парадку Ружакветныя, цяпер перамешчаны ў іншыя парадкі. Сучасныя сямействы парадку Ружакветныя:
- Barbeyaceae
- Cannabaceae — Каноплевыя
- Dirachmaceae
- Elaeagnaceae — Лохавыя
- Moraceae — Тутавыя
- Rosaceae — Ружавыя
- Rhamnaceae — Крушынавыя
- Ulmaceae — Вязавыя, або Ільмовыя
- Urticaceae — Крапіўныя
У ніжэйпрыведзеным спісе сямействаў, прылічаных да парадку Rosales паводле класіфікацыі Кронквіста, у дужках указаны сучасны парадак:
- Alseuosmiaceae (Asterales)
- Anisophylleaceae (Cucurbitales)
- Brunelliaceae (Oxalidales)
- Bruniaceae (сямейства групы Euasterids II, канчаткова не размешчана)
- Byblidaceae (Lamiales)
- Cephalotaceae (Oxalidales)
- Chrysobalanaceae (Malpighiales)
- Columelliaceae (сямейства групы Euasterids II, канчаткова не размешчана)
- Connaraceae (Oxalidales)
- Crassulaceae (Saxifragales)
- Crossosomataceae (сямейства групы Rosids, канчаткова не размешчана)
- Cunoniaceae (Oxalidales)
- Davidsoniaceae (Cunoniaceae, Oxalidales)
- Dialypetalanthaceae (Rubiaceae, Gentianales)
- Eucryphiaceae (Cunoniaceae, Oxalidales)
- Greyiaceae (Melianthaceae, Geraniales)
- Grossulariaceae (Saxifragales)
- Hydrangeaceae (Cornales)
- Neuradaceae (Malvales)
- Pittosporaceae (Apiales)
- Rhabdodendraceae (Caryophyllales)
- Saxifragaceae (Saxifragales)
- Surianaceae (Fabales)
-
Плады маліны
(Rubus idaeus) -
Лісце канопляў
(Cannabis sativa) -
Цвіценне крапівы двухдомнай
(Urtica dioica) -
Плады і лісце Elaeagnus angustifolia
-
Інжыр
(Ficus carica) -
Кветкі Colletia cruciata
-
Ліст вяза галандскага
(Ulmus hollandica)
Плады
[правіць | правіць зыходнік]Плады ружакветных сухія або сакавітыя, лістоўкі, каробачкі, арэшкі, касцяніцы, яблыкі. У фарміраванні плода ў шматлікіх родаў удзельнічае гіпантый, які складае аснову адаптыўнасці пладоў да розных агентаў распаўсюджання. Насенне без эндасперма.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Розоцветные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ружакветныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 красавіка 2010)