Перайсці да зместу

Рутвіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lotus)
Рутвіца

Lotus corniculatusРутвіца рагатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lotus Rudd, 1968


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26361
NCBI  3867
EOL  27791
GRIN  g:6984
IPNI  30016283-2

Ру́твіца[3] (Lotus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае больш за 100 відаў, пашыраных у Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рутвіца багнавая (Lotus uliginosus) і рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)[4].

Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя і аднагадовыя травы або паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях, ярка жоўтыя. Плод — струк.

Растуць на лугах, схілах, у вільготных лясах, каля дарог. Меданосы. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і кармавых раслін. З кветак вырабляюць фарбавальнік для воўны[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
  5. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)