Цела даўжынёй да 0,5 см складаецца з 2 сегментаў, звужанае пасярэдзіне. Пярэдняя частка плоская, лісцепадобная, задняя — падоўжаная. Маюць ротавую і брушную прысоскі, ззаду апошняй размешчаны фіксавальны орган Брандэрса. Развіццё з удзелам 2 прамежкавых гаспадароў: прэснаводныя малюскі, карпападобныя рыбы ці, зрэдку, земнаводныя[2].