Перайсці да зместу

Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ATP)
Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў
англ.: Association of Tennis Professionals
Від спорту прафесійны тэніс
Заснаванне верасень 1972 (52 гады таму) (1972-09)
Краіна Вялікабрытанія (штаб-кватэра)
Манака
ЗША
Аўстралія
Кіраўнік Італія Андрэа Гаудэнці
Ключавыя фігуры Італія Масіма Кальвелі
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (англ.: Association of Tennis Professionals) — арганізацыя, створаная ў 1972 годзе для абароны і прадстаўніцтва інтарэсаў прафесійных гульцоў у тэніс. Спартсменкі-тэнісісткі ўваходзяць у Жаночую тэнісную асацыяцыю. Сёння ATP з’яўляецца арганізатарам і саўладальнікам найбольш значнага цыклу тэнісных турніраў ATP-тур (ATP-tour).

ATP-тур складаецца з турніраў пяці катэгорый:

  1. Кубак Мастэрс (праводзіцца сумесна з ITF).
  2. Серыя Мастэрс (з 2009 года — ATP 1000).
  3. International Series Gold Tournaments (з 2009 года — ATP 500).
  4. International Series Tournaments (з 2009 года — ATP 250).
  5. Challenger Tournaments.

Першыя чатыры катэгорыі турніраў з’яўляюцца афіцыйнымі спаборніцтвамі тура, пятая катэгорыя — турніры ўзроўню ATP Challenger Series, прызначаныя для тэнісістаў-пачаткоўцаў. Перамогі ў іх не лічацца «тытуламі» ATP і яны не ўваходзяць у асноўны каляндар тура. Турніры Вялікага шлема, хоць і ўлічваюцца ў календары ATP-тура і маюць максімальную вагу пры падліку Рэйтынгу ATP, не належаць ATP і фармальна не з’яўляюцца часткай тура. Турніры цыклаў Satellite tournaments і Futures Tournaments служаць пачатковай прыступкай у спаборніцтвах прафесійнага ўзроўню, іх вынікі ўлічваюцца ў Рэйтынгу ATP, але яны таксама не ўваходзяць у ATP-тур і праводзяцца Міжнароднай федэрацыяй тэніса.

Акрамя індывідуальных спаборніцтваў пад эгідай ATP штогод разыгрываецца Камандны кубак Свету (англ.: World Team Cup). У ім прымаюць удзел каманды 8 краін, спартсмены якіх паказалі найлепшыя сумарныя вынікі ў Рэйтынгу ATP за папярэдні год.

Асацыяцыя таксама праводзіць цыкл спаборніцтваў для ветэранаў — Тур чэмпіёнаў (англ.: Tour of Champions); у турнірах гэтай серыі прымаюць удзел найбольш праслаўленыя гульцы мінулых гадоў.

Сезон ATP прыкладна адпавядае каляндарнаму году, першыя спаборніцтвы тура праводзяцца ў пачатку студзеня, завяршальны турнір — Кубак Мастэрс у лістападзе. Снежань лічыцца вакацыйным месяцам.

ATP вядзе дзве раўналежныя, абнаўляныя штотыдзень сістэмы падліку рэйтынгу гульцоў: Гонка ATP (англ.: ATP Race) і Табель аб рангах ATP (англ.: ATP Ranking). Кожнаму спартсмену залічваецца максімум 18 лепшых вынікаў, паказаных на турнірах цягам сезона. Кубак Мастэрс улічваецца ў якасці 19-га турніру васьмі спартсменам, якія атрымалі права ў ім удзельнічаць.

Тэнісістам, якія мелі ў адпаведнасці з Табелем аб рангах права гуляць на турнірах Вялікага шлема і турнірах серыі ATP Masters вынікі гэтых турніраў улічваюць у абавязковым парадку, нават у выпадку адмовы ад удзелу ў спаборніцтве, па-за залежнасцю ад прычын (у такім разе залічваецца нуль ачкоў).

ATP Race адлюстроўвае вынікі выступу спартсмена ў бягучым сезоне, і ўсе гульцы па-за залежнасцю ад папярэдніх заслуг пачынаюць гонку з нуля ачкоў. Па заканчэнні сезона найлепшыя гульцы і пары, якія занялі першыя восем месцаў у гонцы, атрымліваюць права на ўдзел у завяршальным турніры Кубак Мастэрс.

Чэмпіёны Гонкі ATP

[правіць | правіць зыходнік]
Год Чэмпіён Вынік
2000 Сцяг Бразіліі Густава Куэртэн 839
2001 Сцяг Аўстраліі Лейтан Х’юіт 897
2002 Сцяг Аўстраліі Лейтан Х’юіт (2) 873
2003 Сцяг ЗША Эндзі Родзік 907
2004 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 1267
2005 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр (2) 1345
2006 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр (3) 1674
2007 Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр (4) 1436

Налічэнне ачкоў у Гонцы ATP

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыя турніру Прызавы Фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 200 140 90 50 30 15 7 1 3
Серыя Мастэрс 100 70 45 25 15 7 1(3) (1) 3
International Series Gold $1 000 000 60 42 27 15 5 3 1 2
International Series Gold $800 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $1 000 000 50 35 22 12 5 3 1 2
International Series $800 000 45 31 20 11 4 2 1 2
International Series $600 000 40 28 18 10 3 1 1
International Series $400 000 35 24 15 8 3 1 1
Кубак Мастэрс 150
максімум
20 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
40 за выйгрыш у паўфінале, 50 за перамогу ў фінале

За кваліфікацыю налічваецца толькі 1 ачко, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Серыі Мастэрс.

Табель аб рангах ATP

[правіць | правіць зыходнік]

Табель аб рангах ATP улічвае выступы спартсмена за апошнія 52 тыдні. Пазіцыя ў табелі аб рангах вызначае права на ўдзел у турнірах розных катэгорый і месца ў турнірнай сетцы. Ганаровыя «тытулы» першай, другой, трэцяй і г. д. ракеткі свету таксама прынята прысвойваць у адпаведнасці з табелем аб рангах.

Першыя ракеткі свету

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ракеткі свету, паводле табеля аб рангах з моманту яго ўвядзення ў 1973 годзе:

# Спартсмен Краіна Дата Колькасць тыдняў
1 Іліе Настасэ Сцяг Румыніі 23 жніўня 1973 40
2 Джон Ньюкамб Сцяг Аўстраліі 3 чэрвеня 1974 8
3 Джымі Конарс Сцяг ЗША 29 ліпеня 1974 268
4 Б’ёрн Борг Сцяг Швецыі 23 жніўня 1977 109
5 Джон Макінрой Сцяг ЗША 3 сакавіка 1980 170
6 Ян Лэндл Сцяг Чэхіі 28 лютага 1983 270
7 Матс Віландэр Сцяг Швецыі 12 верасня 1988 20
8 Стэфан Эдберг Сцяг Швецыі 13 жніўня 1990 72
9 Барыс Бекер Сцяг Германіі 28 студзеня 1991 12
10 Джым Кур’е Сцяг ЗША 10 лютага 1992 58
11 Піт Сампрас Сцяг ЗША 12 красавіка 1993 286
12 Андрэ Агасі Сцяг ЗША 10 красавіка 1995 101
13 Томас Мустэр Сцяг Аўстрыі 12 лютага 1996 6
14 Марсела Рыяс Сцяг Чылі 30 сакавіка 1998 6
15 Карлас Моя Сцяг Іспаніі 15 сакавіка 1999 2
16 Яўген Кафельнікаў Сцяг Расіі 3 мая 1999 6
17 Патрык Рафтэр Сцяг Аўстраліі 26 ліпеня 1999 1
18 Марат Сафін Сцяг Расіі 20 лістапада 2000 9
19 Густава Куэртэн Сцяг Бразіліі 4 снежня 2000 43
20 Лейтан Х’юіт Сцяг Аўстраліі 19 лістапада 2001 80
21 Хуан Карлас Ферэра Сцяг Іспаніі 8 верасня 2003 8
22 Эндзі Родзік Сцяг ЗША 3 лістапада 2003 13
23 Роджэр Федэрэр Сцяг Швейцарыі 2 лютага 2004 238
24 Рафаэль Надаль Сцяг Іспаніі 18 жніўня 2008 1

Налічэнне ачкоў у Табелі аб рангах ATP

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыя турніру Прызавы фонд W F SF QF R16 R32 R64 R128 Дад. ачкі
за кваліфікацыю
Турніры Вялікага шлема 1000 700 450 250 150 75 35 5 15
Серыя Мастэрс 500 350 225 125 75 35 5(15) (5) 15*
International Series Gold $1 000 000 300 210 135 75 25 15 5 10*
International Series Gold $800 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $1 000 000 250 175 110 60 25 15 5 10*
International Series $800 000 225 155 100 55 20 10 5 10*
International Series $600 000 200 140 90 50 15 5 5
International Series $400 000 175 120 75 40 15 5 5
Challenger $150 000+З 100 70 45 23 10 2 3
Challenger $150 000 90 63 40 21 9 1 3
Challenger $125 000 80 56 36 19 8 1 3
Challenger $100 000 70 49 31 16 7 1 3
Challenger $75 000 60 42 27 14 6 1 3
Challenger $37 500+З 55 38 24 13 5 1 2
Challenger $50 000 50 35 22 12 5 1 2
Futures $15 000+З 24 16 8 4 1
Futures $15 000 18 12 6 3 1
Futures $10 000 12 8 4 2 1
Кубак Мастэрс 750
максімум
100 за кожны выйграны матч адборачнага этапу,
200 за выйгрыш у паўфінале, 250 за перамогу ў фінале

+З: Турнір аплачвае сутачныя ў дадатак да прызавога фонду

За кваліфікацыю налічаецца толькі 5 ачкоў, калі сетка турніру больш за 32 удзельнікі ў International Series або 64 у Tennis Masters Series.

Кіроўныя органы і арганізацыйная структура

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым кіроўным органам асацыяцыі з’яўляецца савет дырэктараў. Агульная колькасць дырэктараў шэсць, тры з іх абіраюцца саветам гульцоў, тры — саветам арганізатараў турніраў, такім чынам дасягаецца парытэтнае прадстаўніцтва інтарэсаў тэнісістаў і ўладальнікаў турніраў.

Аператыўнае кіраванне ажыццяўляе Прэзідэнт ATP, з 2020 года гэты пост займае Андрэа Гаудэнці (італ.: Andrea Gaudenzi).