4 красавіка
Выгляд
(Пасля перасылкі з 4.4)
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
4 красавіка — дзевяноста чацвёрты (дзевяноста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1081: Патрыярх Косма I каранаваў Аляксея I Камніна імператарам Візантыйскай імперыі.
- 1147: Першая згадка Масквы ў пісьмовай крыніцы — Лаўрэнцеўскім летапісе.
- 1297: Папа Баніфацый VIII перадаў каралю Хайме II Арагонскаму астравы Сардзінію і Корсіку.
- 1896: Пачалася залатая ліхаманка на Юкане.
- 1919: Літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны.
- 1949: Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Данія, ЗША, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Партугалія і Францыя падпісалі ў Вашынгтоне (ЗША) Паўночнаатлантычны дагавор — стварылі НАТА.
- 1958: Прэм’ера фільма «Манпарнас, 19».
- 1959: Створана Федэрацыя Малі, у якую ўвайшлі Сенегал і Французскі Судан.
- 2004: Пачалася міратворчая аперацыя ААН у Кот-д’Івуары.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 188: Каракала, рымскі імператар
- 1557: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага (пам. 7.7.1633)
- 1780: Эдвард Хікс, амерыканскі мастак
- 1818: Майн Рыд, англійскі пісьменнік (пам. 1883)
- 1866: Эміль Жантыль, французскі ваенны дзеяч, даследчык Афрыкі
- 1884: Ісароку Ямамота, японскі адмірал (пам. 1943)
- 1893: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт (пам. 31.3.1969)
- 1896: Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання (пам. 23.8.1954)
- 1899: Віталь Хамёнак, дзеяч беларускага хрысціянскага руху (пам. 1971)
- 1904: Юрый Кашыра, каталіцкі святар, прылічаны да святых (пам. 18.2.1943)
- 1932: Андрэй Таркоўскі, кінарэжысёр (пам. 1986)
- 1949: Яу Шынтун, кітайскі і амерыканскі матэматык
- 1952: Розмары Акерман, нямецкая лёгкаатлетка
- 1953: Квітка Цісык, украінская спявачка
- 1964: Дунга, бразільскі футбаліст
- 1967: Алег Хаменка, беларускі музыка, лідар гурта «Палац»
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 636: Ісідор Севільскі, каталіцкі святы
- 896: Фармоз, Папа Рымскі
- 1284: Альфонса X (Альфонса Мудры), кароль Леона і Кастыліі (з 1252)
- 1292: Мікалай IV, Папа Рымскі
- 1461: Георг Пурбах, аўстрыйскі астраном і матэматык
- 1566: Даніэле да Вальтэра, італьянскі мастак
- 1633: Пітэр Ластман, нідэрландскі мастак
- 1719: Іахім Цеханавецкі, уніяцкі царкоўны дзеяч
- 1806: Карла Гоцы, італьянскі пісьменнік і драматург
- 1817: Андрэ Масена, маршал Францыі
- 1846: Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, педагог і публіцыст (нар. 27.6.1784)
- 1870: Генрых Густаў Магнус, нямецкі фізік і хімік
- 1893: Альфонс Дэкандоль, швейцарскі батанік
- 1929: Карл Бенц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў (нар. 25.11.1844)
- 1932: Вільгельм Оствальд, латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года (нар. 1853)
- 1952: Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 16.4.1891)
- 1958: Енс Фердынанд Вілумсен, дацкі мастак
- 2016: Уладзімір Міхайлавіч Казбярук, беларускі літаратуразнавец
- 2016: Чус Лампрэавэ, іспанская актрыса
- 2019: Георгій Мікалаевіч Данелія, кінарэжысёр