Перайсці да зместу

Яўген Сяргеевіч Шатохін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Шатохін)
Яўген Сяргеевіч Шатохін
Дата нараджэння 25 лютага 1947(1947-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2012(2012-01-22) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды

Яўген Сяргеевіч Шатохін (25 лютага 1947(1947-02-25), Пінск22 студзеня 2012(2012-01-22), Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, педагог, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Пінску.

У 1958—1962 гадах займаўся маляваннем у выяўленчай студыі Дома піянераў г. Пінска.

Пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце (на мастацка-графічным факультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце, які закончыў у 1973 годзе.

У 1970-1980-я гады жыў і працаваў у Валагодскай і Архангельскай абласцях РСФСР.

У 1987 годзе вярнуўся ў Пінск, арганізаваў у 1988 годзе Пінскую дзіцячую школу выяўленчага мастацтва, якой кіраваў да 1997 года.

У 1990—1999 гадах — дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту.

З пачатку 1990-х гадоў — член сейма КХП-БНФ.

У 1992 годзе — стыпендыят майстэрні «Альтэна» ў Альтэне (Германія).

У 1999 годзе трапіў пад судовы пераслед уладай за палітычную дзейнасць.

Член Саюза мастакоў СССР з 1982 года. У 1989—1991 гадах і 2004 годзе — член Праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня». У 2010 годзе абраны ў кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 22 студзеня 2012 года. Пахаваны ў Пінску[1].

З 1972 года удзельнічаў ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах (акварэль, малюнак, афорт, літаграфія).

Цыкл «Па Беламор’і» (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977—1981 г.г.);

Нізкі: «Паўночная вёска» (літаграфія, 1972), «Засваенне Поўначы» (Літаграфія, 1973), «Час палёту» (літаграфія, 1981), «Паўночнае надвор’е» (малюнак, 1984), «Была вайна…» (афорт, 1984), «Суханскія навальніцы» (малюнак, 1985), «Блізкасць космасу» (афорт, 1985), «Спатканне з восенню» (малюнак, 1986), «Вяртанне дамоў» (малюнак, 1988), «Краявіды чыстай зоны» (малюнак, 1989), «У Паўночнай Францыі» (акварэль, 1992—2001), «Блакітны бераг у Правансе» (малюнак, 1997), «Мой горад» (акварэль, 1997—1998), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча» (малюнак, 1999), «Гарбузовая восень» (малюнак, 1999), «Палескія вандроўкі» (малюнак, 1998—2001), «Неба і зямля Фердынанда Рушчыца» (малюнак, 2000), «Маўклівыя сведкі. Прысвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну» (малюнак, 2000), «Парыжскія масты» (малюнак, 2001), «Я нарадзіўся тут…» (малюнак, 2001), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча-II» (малюнак, 2001), «На сваёй зямлі» (малюнак, 2002 ), «Grand guerre. Памяць» (малюнак, 2002), «Peronne — ville sur Somme» (афорт, 2003), «Chemin de memoir» (афорт, 2003), «Землякі Васіля Быкава» (малюнак, 2004), «Цішыня ў Бычках» (малюнак, 2004), «Прыпяцкія сюжеты. Прысвячаецца У. Караткевічу» (малюнак, 2005), «На шляху памяці» (акварэль, 2005), «Вушацкія аўтографы» (малюнак, 2006), «Янаўскія росы» (малюнак, 2006), «Па слядох Напалеона Орды» (малюнак, 2006), «Першы снег у Валодзькаве» (малюнак, 2007).

Месцазнаходжанне твораў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Палац Сапегаў
  • Маўклівыя сведкі
  • Па-над Прыпяццю
  • Дарога на Брэст
  • Марочыўшчына
  • Крыж у Церабні
  • У маім горадзе
  • Сакавік у Пінску
  • Светлая восень
  • Масток у Кудрычах
  • У Вуйвічах
  • На сваёй зямлі
  • Мой горад
  • Могілкі ў Ліплянах
  • Кастрычнік на Ясельдзе
  • Ганаровая грамата Саюзу мастакоў РСФСР (1985);
  • медаль Conseiller General a Corbie (Францыя) (1993);
  • прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (1997);
  • прыз Нацыянальнай Асамблеі (Францыя) (2002);
  • прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (2003);
  • ганаровы грамадзянін горада Альбер (Францыя) (2003);
  • медаль горада Перон (Францыя) (2004);
  • медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2004);
  • медаль і спецыяльны дыплом на выставе «L’art du Tamp» у Рыбмон-сюр-Анкры (Францыя) (2008).

У 2017 годзе ў Пінску ўлады адмовіліся на афіцыйным узроўні адзначаць 70-годдзе Яўгена Шатохіна. У маі 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» прапанавала ўладам Пінска і мясцоваму Савету дэпутатаў надаць імя Яўгена Шатохіна гарадской мастацкай школе[2]. Ініцыятыва не атрымала падтрымку чыноўнікаў[3].