Энс
Выгляд
(Пасля перасылкі з Энс (рака))
Энс | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 254 км |
Басейн | 6 000 км² |
Расход вады | 201 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ніжні Таўэрн, Альпы |
• Каардынаты | 47°19′34″ пн. ш. 13°21′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай каля горада Энс |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энс (ням.: Enns) — рака ў Цэнтральнай Еўропе, правы прыток Дуная[2].
Выток Энса знаходзіцца ў горах Ніжняга Таўэрна, на тэрыторыі аўстрыйскай федэральнай зямлі Зальцбург. Далей рака працякае ў паўночна-ўсходнім кірунку па тэрыторыі Штырыі ў даліне паміж горнымі градамі Усходніх Альпаў[3].
На поўнач ад Штайра Энс утварае мяжу паміж Верхняй і Ніжняй Аўстрыяй, якія ў Сярэднявеччы былі вядомыя як «Аўстрыя вышэй Энса» і «Аўстрыя ніжэй Энса»[2]. Рака ўпадае ў Дунай каля гарадоў Маўтхаўзен і Энс[3].
Зноскі
- ↑ Энс // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ а б Эннс // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ а б Эннс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эннс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.