Хацкель Майсеевіч Дунец
Хацкель Майсеевіч Дунец | |
---|---|
Дата нараджэння | студзень 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, публіцыст |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хацкель Майсеевіч Дунец (студзень 1897, Слонім Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС) — крытык, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 у РКП(б); на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 жыў у Мінску. Публікаваўся з 1927. Быў намеснікам рэдактара яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Октобэр»), рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва»; адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930 — лютым 1935 — намеснік наркама асветы БССР, затым — культработнік на заводзе імя Кірава. Сябра СП БССР (з 1934).
У сярэдзіне 1930-х гг. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі і зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 прыгавораны пазасудовымі органамі да 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў красавіку 1937, дастаўлены ў Мінск і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 28.10.1937 г. асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны па справе 1936 г. — 24.01.1967 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР, 1937 г. — 02.02.1967 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў артыкулам у 1927 у часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на ідыш. Разглядаючы яўрэйскую літаратуру, выказваўся і пра творчасць беларускіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі выйшлі публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя працы «Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове» (1929), «Дасягненні нацыянальнай палітыкі ў БССР» (1930), «Тэорыя паэзіі Літвакова» (1931), «У змаганні» (1931), «За Магнітабуд літаратуры» (1932), «Пра пісьменнікаў і творы» (1933), «На літаратурныя тэмы» (1934).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дунец Хацкель // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дунец Хацкель Майсеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»