СТБ
СТБ | |
---|---|
Сталічнае тэлебачанне | |
Краіна | Беларусь |
Зона вяшчання | Беларусь |
Час вяшчання | 06:00 — 02:00 (па выхадных 06:00 - 03:00) |
Мова вяшчання | Беларуская і руская |
Фармат выявы | 16:9 SDTV, 1080i HDTV |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 2001 |
Аўдыторыя | 25 - 49 |
Кіраўнікі | Аляксандр Аляксандравіч Асенка |
Роднасныя каналы |
РЕН ТВ РТР-Беларусь Восьмы канал |
Голас канала | Андрэй Градабояў |
Слоган | Тэлебачанне вялікага горада |
Сайт | ctv.by |
СТБ (Сталічнае тэлебачанне) — беларускі тэлеканал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]19 кастрычніка 2000 г. ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне» было афіцыйна зарэгістравана. 1 студзеня 2001 г. тэлеканал пачаў сваё вяшчанне на частаце тэлеканала Восьмы канал з выпуску сталічных навін. На той момант гэта была адзіная праграма ўласнай вытворчасці. У астатні час трансляваўся канал РЕН-ТВ (перакрывалася рэклама і выпускі навін), а таксама праграмы, якія раней выходзілі на Восьмым канале. Далей тэлеканал пачаў паступова развівацца і ператварыўся ў канал са шматлікімі праектамі розных жанраў.
Таксама тэлеканал паказвае праграмы свайго партнёра — РЕН ТВ. Але большасць праграм (каля 85%[крыніца?]) — уласнай вытворчасцi.
Раней якасць тэлеканала было 544р, але 30 верасня 2017 г. СТБ стаў трансліравацца ў фармаце высокай якасці HD[1], такім чынам, стаўшы першым дзяржаўным каналам у высокай якасці. Канал можа паглядзець і анлайн Архівавана 6 снежня 2016..
Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні
[правіць | правіць зыходнік]Служба навін «СТБ» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку навіновага эфірнага часу «СТБ» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у т.л. Аляксандра Лукашэнкі.
3 верасня 2020 года на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзведзь, прадстаўлены як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, са слязьмі на вачах расказваў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі»[2]. Аказалася, што 99-гадовы герой сюжэту сам у баявых дзеяннях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Каўказе ў НКУС, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе[3].
Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісці .[4]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сакавік 2005 — Першы нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
- Лістапад 2005 — «Лепшыя праграмы садружнасці»
- Сакавік 2006 — Другі нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
- Сакавік 2007 — Трэці нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
- Сакавік 2008 — Чацвёрты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
- Сакавік 2009 — Пяты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
- Красавік 2010 — Шосты нацыянальны конкурс «Тэлевяршыня»
Лагатып
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал змяніў ужо 2 лагатыпа. З 4 верасня 2006 года лагатып не змяняўся, але з 1 лістапада 2018 года ён змяніўся. 14 гадоў лагатып СТБ не змяняўся[5].
- З 1 студзеня 2001 па 3 верасня 2006 г. лагатыпам была сіняя літара «С» ў форме бумеранга і слова «ТБ», побач быў белы бумеранг. Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
- З 4 верасня 2006 года па 31 кастрычніка 2018 г. лагатыпам з’яўляецца вялікая аранжавая літара «С», усярэдзіне сіні надкусаны круг, дзе белымі літарамі напісана слова «ТВ». Знаходзіцца там жа.
- З 1 лістапада 2018 года лагатыпам з’яўляецца нахілены квадрат чырвонага колеру з белай літарай «С» усярэдзіне.
Праграмы ўласнай вытворчасці
[правіць | правіць зыходнік]- Анфас
- Мінск і мінчане
- Міншчына
- Раніца СТБ
- Навіны 24 гадзіны
- СТВ спорт
- Цэнтральны рэгіён
- Вялікі горад
- Тыдзень
- Сталічныя падрабязнасці
- Спорт-таймер
- Рашэнне ёсць!
- Народны кантроль
- У пошуках ісціны
- Па сутнасці
- Сенат
- САСС упаўнаважаны заявіць
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Песні на ўсе часы
- Музычная тэлевізійная прэмія
- Тэарэтыкі
- З чаго пачынаецца радзіма
- Зорны рынг
- Гарачая восень 39-га
- КВН
- Тэлемарафон СТВ
- Вайна. Вядомая і невядомая
- Малая радзіма
- Сямнаццаць імгненняў
- У параднага пад’езда з Кацярынай Забенько
- Рэпарцёр СТВ
- Дзве зоркі
- Сардэчна паскардзіцца
- Добры вечар, маляня
- Добры дзень доктар
- Аўтапанорама
- Вялікі сняданак
- Мабыць-нябачна
- Гарачы лёд
- Культурнае жыццё
- Асабісты інтарэс
- Наша справа
- Новыя Падарожжа дылетанта
- Сталічны футбол
Вядучыя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Столичное телевидение» переходит на вещание в формате HD Архівавана 20 лістапада 2018.
- ↑ «Вы же своих отцов, дедов критикуете сейчас». Что думает ветеран ВОВ о ситуации в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
- ↑ Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі» . Наша Ніва (27 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
- ↑ Больше красного: телеканал СТВ поменял логотип