Марыс Равель
Марыс Равель | |
---|---|
Maurice Ravel | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Жазеф Марыс Равель |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1875 |
Месца нараджэння | Сібур |
Дата смерці | 28 снежня 1937 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Францыя |
Бацька | Pierre-Joseph Ravel[d][3] |
Маці | Marie Ravel[d][3] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Gabriel Fauré[d], Charles-Wilfrid de Bériot[d], André Gedalge[d] і Emile Pessard[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, класічная музыка і expresionism in music[d] |
Выхаванцы | Alexis Roland-Manuel[d] і Manuel Rosenthal[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазеф Марыс Равель[4] (фр. Joseph Maurice Ravel, 7 сакавіка 1875 - 28 снежня 1937) — французскі кампазітар-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1929).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам К. Дэбюсі, а таксама рускіх кампазітараў, асабліва М. Мусаргскага (з І. Стравінскім М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).
У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.
Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.
Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- «Старадаўні менуэт» (1895)
- «Павана на смерць інфанты» (1899)
- «Гульня вады» для фартэпіяна (1901)
- «Адлюстраванні» для фартэпіяна (1905)
- «Іспанская рапсодыя» для сімфанічнага аркестра (1907)
- «Іспанскі час», опера (1907)
- «Начны Гаспар», або «Прывіды ночы» для фартэпіяна (1908)
- «Дафніс і Хлоя», балет (1912)
- «Магіла Купера» (1917)
- «Дзіця і чараўніцтва», опера (1925)
- «Балеро» для сімфанічнага аркестра (1928)
- Канцэрт № 1 соль мажор для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра
- Канцэрт № 2 рэ мажор для фартэпіяна (левай рукі) і сімфанічнага аркестра, прысвечаны Паўлю Вітгенштэйна
- «Цыганка» для скрыпкі з аркестрам
Зноскі
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Maurice Ravel // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б birth certificate
- ↑ Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.191.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазанік В. У. Равель Марыс Жазеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
- Кампазітары Францыі
- Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта