Перайсці да зместу

Клаўдзій Пталемей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пталемей)
Клаўдзій Пталамей
Κλαύδιος Πτολεμαῖος
Клаўдзій Пталамей ва ўяўленні мастака XVI ст.
Клаўдзій Пталамей ва ўяўленні мастака XVI ст.
Дата нараджэння каля 100[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 170[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, географ, астраном, астролаг, тэарэтык музыкі, філосаф, музыказнавец, эпіграматыст, пісьменнік
Навуковая сфера астраномія, астралогія, матэматыка, оптыка, геаграфія, тэорыя музыкі
Месца працы Александрыя
Вядомы як аўтар «Альмагеста»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.

Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).

Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.

Зноскі