WOLSKA
WOLSKA | |
---|---|
польск.: Patrycja Wolska | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 2000 (24 гады) |
Месца нараджэння | Плоцк, Мазавецкае ваяводства, Польшча |
Краіна | Польшча |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітар |
Інструменты | укулеле, скрыпка, фартэпіяна |
Жанры | інды-поп |
Калектывы | WOLSKA |
facebook.com/wolskamusic |
Патрыцыя Вольска (польск.: Patrycja Wolska), больш вядомая як Вольска (польск.: WOLSKA; 29 чэрвеня 2000, Плоцк, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польская спявачка, мультыінструменталіст, аўтар песень і кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Патрыцыі Вольскай змалку выявіліся здольнасці да мастацтва. У 3 гады яна пачала наведваць тэатральныя і музычныя гурткі. З 7 гадоў грае на скрыпцы і фартэпіяне, пазней пазнаёмілася з укулеле. У 8 гадоў пачала пісаць песні[1], якіх мае больш за 200. Аўтар тэкстаў на польскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах. Вучылася класічным спевам, была звязана з маладзёжным хорам, дзе спявала як салістка ў класічным і папулярным рэпертуары. Яна таксама выступала на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, дзе разам з камандай атрымала шэраг узнагарод[2].
Вучылася ў Варшаўскім універсітэце на кафедры сучасных моў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Патрыцыя Вольская — пераможца Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на замежнай мове JoséSong у 2018 годзе.[3]
Дэбют з уласнымі песнямі адбыўся ў 2021 годзе, першы выступ з уласнай песняй адбыўся на 59-м KFPP у Аполі[4].
Яе дэбютны сінгл «Тэлефон», падрыхтаваны сумесна з прадзюсарам Пятром Левандоўскім, выйшаў 18 сакавіка 2021 года.
1 кастрычніка 2022 года ўдзельнічала ў Дні Польскай музыкі[5].
14 красавіка 2023 года выйшаў яе дэбютны альбом пад назвай WOLSKA.
Яшчэ да выхаду альбома яна выпусціла некалькі сінглаў, якія атрымалі станоўчыя водгукі, разам з Пятром Левандоўскім запісала хіт пад назвай «Dziewczyna z sąsiedztwa», які дасягнуў 13-га месца ў польскім агульнанацыянальным чарце Airplay[6].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Песні Вольскай называюць глытком свежасці не толькі дзякуючы музычным творам, але і зместу і пасылу. Напрыклад, песня «Тэлефон» распавядае пра ўплыў тэхналогій на чалавецтва і іх пагрозы. Нягледзячы на тое, што сінгл пачынаецца з тонкіх, бадзёрых гукаў, тэкст песні, безумоўна, выклікае роздум. Варты ўвагі і голас Вольскай. Ён меладычны і лёгкі для праслухоўвання, таму мае шанец прабіцца ў мэйнстрым.[7]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Арыгінальная назва | Па-беларуску |
---|---|---|
2023 | Psychofanka | Псіхафанка |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Арыгінальная назва | Па-беларуску |
---|---|---|
2021 | Telefon | Тэлефон |
2021 | Kaput! | Капут! |
2021 | Mięta | Мята |
2021 | Hulajnoga | Самакат |
2021 | Niewidomy świat | Сляпы свет |
2022 | Dobranocka | Дабранач |
2022 | Dziewczyna z sąsiedztwa | Суседская дзяўчына |
2022 | Metropolis | Мегаполіс |
2022 | (Smutna) Dziewczyna z sąsiedztwa | (Сумна) Суседская дзяўчына |
2023 | Zwiastun | Трэйлер |
2024 | Mewy na Bemowie | Чайкі ў Бемова |
2024 | Bulwary | Бульвары |
2024 | Najliepszy miesiąc w roku | Самы лепшы месяц у годзе |
2024 | Tak czy siak | У любым выпадку |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Polskie Radio Czwórka Stacja Kultura "Telefon" - debiutancki singiel WOLSKIEJ (24 сакавіка 2021).
- ↑ Wolska chce, żebyśmy poczuli "Miętę". Jest już nowy singiel młodej polskiej artystki (1 жніўня 2021).
- ↑ WOLSKA „Zależy mi, aby pokazywać przede wszystkim autentyczność i codzienność” (14 красавіка 2021).
- ↑ 59. KFPP: Scena alternatywna z podtekstem romantycznym w strugach deszczu [ZDJĘCIA] (20 чэрвеня 2022).
- ↑ Też czujecie miętę do muzyki? (1 кастрычніка 2022).
- ↑ "WOLSKA" – debiutancki album WOLSKIEJ (14 красавіка 2023).
- ↑ Wolska bilety na wydarzenia 2024 eBilet.pl (24 сакавіка 2021).