Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам
Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від.
Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры.
У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню):
- падрод (лац.: subgenus),
- надсекцыя (лац.: supersectio),
- секцыя (лац.: sectio),
- падсекцыя (лац.: subsectio),
- рад, ці серыя (лац.: series),
- падрад, ці падсерыя (лац.: subseries).
У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод.
Назвы таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам
[правіць | правіць зыходнік]Правілы ўтварэння і ўжывання назваў таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам, як і назваў таксонаў іншага рангу, устанаўліваюцца правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных да іх кодэксаў наменклатуры бактэрый і вірусаў.
Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае шэсць таксанамічных катэгорый рангам ніжэй за род і вышэй за від. Назвы такіх таксонаў складаюцца з дзвюх, трох ці большай колькасці слоў, першым з якіх ідзе назва роду, да якога гэтыя таксоны адносяцца, за ёй ідуць словы, якія абазначаюць рангі таксонаў, і самі назвы таксонаў. Гэтыя назвы могуць пачынацца не з назвы роду, а з назвы таксона ніжэйшага рангу, калі гэта не прыводзіць да няяснасці. Самі назвы таксонаў, якія маюць ранг ніжэй за род і вышэй за від, могуць быць назоўнікамі ў адзіночным ліку ці прыметнікамі ў множным ліку — і пішуцца з вылікай літары.
Ранг | Абазначэнне | Прыклад |
---|---|---|
падрод | subgen., subg. | Prunus subg. Cerasus — Вішня |
надсекцыя | supersect. | Passiflora supersect. Decaloba |
секцыя | sect. | Saxifraga sect. Ciliatae |
падсекцыя | subsect. | Juniperus sect. Juniperus subsect. Oxycedrus |
рад, ці серыя | ser. | Atriplex ser. Atriplex |
падрад, ці падсерыя | subser. | Senecio subser. Amplectentes |
Паводле Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры і Міжнароднага кодэкса наменклатуры бактэрый назвы таксонаў у рангу падрода не адрозніваюцца па форме ад таксонаў у рангу рода: гэтыя назвы унінаміяльны, з'яўляюцца назоўнікамі ў адзіночным ліку і пішуцца з вялікай літары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 17, 25—26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- International codes of Botanical Nomenclature: Saint-Louis Code, 2000 Архівавана 12 снежня 2002., Vienna Code, 2006 (англ.)Праверана 18 жніўня 2008 г.
- International Code of the Zoological Nomenclature (4-е выданне, 2000) (англ.)Праверана 18 жніўня 2008 г.
- International Code of Nomenclature of Bacteria (1990) (англ.)Праверана 18 жніўня 2008 г.
- The International Code of Virus Classification and Nomenclature (2002) Архівавана 16 верасня 2011. (англ.)Праверана 18 жніўня 2008 г.