Перайсці да зместу

Бенедыкцінцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ордэн бенедыкцінцаў)
Герб
Лацінская назва Ordo Sancti Benedicti
Скарачэнне O.S.B.
Царква каталіцтва
Дэвіз Ora et labora
Заснавальнік Бенедыкт Нурсійскі
Дата заснавання 529
Колькасць удзельнікаў 6 865 (2016)
Афіцыйны сайт
Святы Бенедыкт з Нурсіі

Бенедыкцінцы (лац.: Benedictini, Ордэн св. Бенедыкта, лац.: Ordo Sancti Benedicti, OSB) — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенедыкта. Заснаваны ў 529 г. Бенедыктам Нурсійскім у горадзе Монтэ-Касіна (Італія). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі.

У IXX стст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (XXI ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1893 г. Папа Леў XIII заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам Папы Пія XII у 1952 г. Гэты ж Папа ў 1947 г. прысвоіў Бенедыкту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а Папа Павел VI у 1964 г. абвясціў яго «патронам Еўропы».

Бенедыкцінцы на Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У XIXIII ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У Вялікім Княстве Літоўскім яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска (16591855 гады, фундатар ваявода полацкі Ян Караль Копаць; заснаваны менахамі, якія прыйшлі з Монтэ-Касіна, таму атрымаў назву Castrum Cassinum — «Пастаянны лагер Касіна»), Мінску (17001832 гады, фундатар жонка менскага харунжага Стацкевіча), Нясвіжы (15901872 гады, фундатар Мікалай Радзівіл Сіротка), Слоніме (16691850 гады, фундатар Ганна Пшэўдзецкая; першыя манашкі прыйшлі сюды з закрытага смаленскага кляштара, таму называўся Exulantki Smolenski). Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак з шляхецкіх сем'яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэну ў час Паўночнай вайны. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад аб'яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг. на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Карнілава, Л. А. Бенедыкцінцы / Л. А. Карнілава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 12—23.