Нацыянальны тэатр (Прага)
Нацыянальны тэатр | |
---|---|
чэшск.: Národní divadlo[1] чэшск.: České zemské národní divadlo Praha[2] | |
| |
Заснаваны | 11 чэрвеня 1881 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | Прага, Чэхія |
Дырэктар | Вацлаў Пелаўх |
Сайт | narodni-divadlo.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны тэатр (чэшск.: Národní divadlo) — галоўны тэатр у Чэхіі і ў Празе, які ставіць як оперы і балеты, так і драматычныя спектаклі. Старшынёй Таварыства па будаўніцтве Нацыянальнага тэатра быў граф Ян Гарах, чэшскі палітык, грамадскі дзеяч і мецэнат[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр быў пабудаваны ў 1881 годзе па праекце архітэктара Іозефа Зітэка ў стылі неарэнесансу, але неўзабаве знішчаны пажарам, успрынятым як агульнанародная катастрофа. Пасля пажару быў у рэкордныя тэрміны рэканструяваны вучнем Зітэка — Іозефам Шульцам, аўтарам іншага знакавага збудавання — Нацыянальнага музея — і з 1883 года зноў адкрыты. Першая пастаноўка — опера Лібушэ (Libuše) Бедржыха Сметаны.
Будаўніцтва вялося на народныя ахвяраванні пад лозунгам «Нацыя — сабе» (Národ sobě; гэтыя словы ўпрыгожваюць глядзельную залу). Першапачаткова Нацыянальны тэатр павінен быў стаць пляцоўкай для нацыянальнага чэшскага мастацтва, аднак у наш час у яго рэпертуары прысутнічаюць і творы сусветнай драматургіі і музыкі.
У 1976—1983 гады тэатр быў ізноў рэканструяваны і пашыраны. Да стагоддзя Нацыянальнага тэатра ў 1983 годзе адкрыўся будынак Новай сцэны, у якім праходзяць спектаклі тэатра «Чароўны ліхтар» (Laterna magica).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Экстэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]На паўночным фасадзе — статуі А. Вагнера «Забоя» і «Луміра», на атыку — «Апалон і дзевяць муз» і «Багіня перамогі» Б. Шнірха. Над бакавым уваходам усталяваны алегорыі Оперы і Драмы (аўтарам меркавана з'яўляецца Іозеф Вацлаў Мысльбек, шырока вядомы як аўтар статуі Св. Вацлава на Вацлаўскай плошчы).
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Столь глядзельнай залы ўпрыгожана васьмю «Алегорыямі мастацтва» (Ф. Жэнішэк). У галоўным фае — маляўнічы трыпціх «Залаты век, заняпад і ажыўленне мастацтва» (ён жа).
Філіялы
[правіць | правіць зыходнік]У наш час філіяламі Нацыянальнага тэатра з'яўляюцца таксама Саслоўны тэатр і Тэатр Калаўрата.
Зноскі
- ↑ а б Administrativní registr ekonomických subjektů
- ↑ Virtual Study of Theatre Institute — Institut umění - Divadelní ústav. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Замак Градэк у Неханіц . // 420on.cz. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 2013-2-11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны тэатр (Прага)
- Афіцыйны сайт Нацыянальнага тэатра (чэшск.) (англ.)