Перайсці да зместу

Нацыянал-сацыялізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нацысты)

Нацыянал-сацыялізм або нацы́зм (ням.: Nationalsozialismus) — афіцыйная ідэалогія нацысцкай Германіі. Скарачэнне «нацызм» утварылася ад скарачэння «нацы» (Nazi, скарачэнне ад ням.: Nationalsozialist), якім у Германіі звалі нацыянал-сацыялістаў па аналогіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.

Германскі народ — германская праца. Выстава

Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна класіфікуецца як адна з яго разнавіднасцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэння шырокага спектру палітычных рухаў, што існавалі ў розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй ў Германіі і арганізацыямі, створанымі па яе падабенстве.

У сучаснай Германіі нацызм забаронены, аднак у свеце па-ранейшаму знаходзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі; мноства неанацысцкіх арганізацый працягвае дзейнічаць як у Германіі, так і па ўсім свеце.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Расізм, сацыял-дарвінізм, еўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
  • Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцце дэмакратыі.
  • Таталітарызм, прынцып правадыра.
  • Ідэя і палітыка пашырэння «жыццёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).

Венгерскі філосаф-неамарксіст Д. Лукач у кнізе «Разбурэнне розуму» паказваў на тое, што з’яўленню нацысцкай ідэалогіі папярэднічала «пэўная філасофская атмасфера, падрыў даверу да развагі і розуму, схільнасць паверыць ірацыяналізму, міфу і містыкі. І менавіта гэтую філасофскую атмасферу стварыла філасофія жыцця»[1].

Зноскі

  1. Lukács, G. Die Zerstörung der Vernunft / György Lukács. — Berlin: Aufbau-Verlag, 1954. — 692 p. — P. 329.