Перайсці да зместу

Камп’ютарная клавіятура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клавіятура)
Беларуская раскладка клавіятуры

Камп’ютарная клавіяту́ра — асноўная прылада ўводу інфармацыі ад карыстальніка ў камп’ютар.

Стандартная камп’ютарная клавіятура, якую таксама называюць клавіятурай PC/AT або AT-клавіятурай (паколькі яе пачалі пастаўляць разам з камп’ютарамі серыі IBM PC/AT), мае 101 або 102 клавішы. Клавіятуры, якія пастаўлялі разам з папярэднімі серыямі — IBM PC і IBM PC/XT — мелі 86 клавіш. Размяшчэнне клавіш на AT-клавіятуры падпарадкоўваецца адзінай агульнапрынятай схеме, спраектаванай у разліку на англійскі алфавіт.

Камп’ютарная клавіятура.

Па сваім прызначэнні клавішы на клавіятуры дзеляцца на шэсць груп:

  • функцыянальныя;
  • алфавітна-лічбавыя;
  • кіравання курсорам;
  • лічбавая панэль;
  • спецыялізаваныя;
  • мадыфікатары.

Дванаццаць функцыянальных клавіш размешчаны ў самім верхнім радку клавіятуры. Ніжэй размяшчаецца блок алфавітна-лічбавых клавіш. Правей гэтага блока знаходзяцца клавішы кіравання курсорам, а з самога правага боку клавіятуры — лічбавая панэль.