Кенсінгтанскі палац
Славутасць | |
Кенсінгтанскі палац | |
---|---|
англ.: Kensington Palace | |
| |
51°30′19″ пн. ш. 0°11′18″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Крыстафер Рэн |
Дата заснавання | 1605 |
Сайт |
hrp.org.uk/kensin… (англ.) hrp.org.uk/kensin… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кенсінгтанскі палац (Kensington Palace) — невялікі і знарочыста сціплы палац у заходняй частцы Лондана. З’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй герцага і герцагіні Глостэрскіх (цяпер герцаг Рычард і герцагіня Брыгіта), а таксама герцага і герцагіні Кенцкіх (цяпер герцаг Эдвард і герцагіня Катарына) і іх нашчадкаў.
Узнік як прыгарадны асабняк графа Нотынгемскага. Кароль Вільгельм III Аранскі, якому надакучылі рачныя падарожжы ў аддалены Хэмптан-корт, набыў палац у графа і даручыў яго пераабсталяванне Крыстаферу Рэну. Яго жонка Марыя памерла ў гэтым палацы ў 1694 г., а праз пару гадоў караля ў Кенсінгтане наведаў Пётр Першы. Пры каралеве Ганне быў разбіты рэгулярны парк плошчай 30 акраў і пабудавана аранжарэя (арх. Джон Ванбру, 1704). Першыя каралі Гановерскай дынастыі лічылі гарадскі Сент-Джэймскі палац залішне людным і жылі ў Кенсінгтане амаль бесперапынку.
Пасля смерці Георга II у 1760 г. палац галоўным чынам засялялі прадстаўнікі малодшых галін кіруючай дынастыі. Менавіта тут нарадзілася каралева Вікторыя (пра што нагадвае помнік у садзе). Прынцэса Дыяна афіцыйна лічылася гаспадыняй гэтага палаца з моманту шлюбу ў 1981 г. да самай смерці ў 1997 г. Цяпер гаспадарамі палаца з’яўляецца старэйшы сын Дыяны — Уільям і яго жонка Кетрын. Ён стаў іх першай афіцыйнай рэзідэнцыяй у Лондане пасля вяселля 29. 04. 2011 года, пасля чаго ім каралева прысвоіла тытул герцага і герцагіні Кембрыджскіх.
Зноскі
- ↑ National Heritage List for England
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Impey, Edward (2003), Kensington Palace: The Official Illustrated History, Merrell Publishers in association with Historic Royal Palaces, ISBN 978-1-85894-205-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кенсінгтанскі палац