Дыяна (прынцэса Уэльская)
Дыяна, прынцэса Уэльская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Diana, Princess of Wales | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Тэкская | ||||||
Пераемнік | Кэтрын Мідлтан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1961[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
31 жніўня 1997[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | на тэрыторыі сямейнага памесця Спенсераў — Элтарп | ||||||
Род | House of Spencer[d][3] і Віндзорская дынастыя | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Diana Frances Spencer | ||||||
Бацька | John Spencer, 8th Earl Spencer[d][1][6] | ||||||
Маці | Frances Shand Kydd[d][1][6] | ||||||
Муж | Карл III[1][3][…] | ||||||
Дзеці | Уільям, прынц Уэльскі[1][3][…] і Гары, герцаг Сасекскі[1][3][…] | ||||||
Веравызнанне | Царква Англіі і хрысціянства | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | royal.uk/diana-pr… (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяна, прынцэса Уэльская (англ.: Diana, Princess of Wales), народжаная лэдзі Дыяна Спенсер[7] (англ.: Lady Diana Spencer; 1 ліпеня 1961, Сандрынгем, Норфалк — 31 жніўня 1997, Парыж) — з 1981 па 1996 першая жонка прынца Уэльскага Чарлза, спадчынніка брытанскага прастола. Шырока вядомая як прынцэса Дыяна, лэдзі Дыяна або лэдзі Дзі. Паводле апытання, праведзенага ў 2002 годзе вяшчальнай кампаніяй «BBC», Дыяна заняла трэцяе месца ў спісе ста найвялікшых брытанцаў у гісторыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства Дыяна правяла ў Сандрынгеме, тамсама атрымала пачатковую хатнюю адукацыю. Яе настаўніцай стала гувернантка Гертруда Ален, якая вучыла яшчэ Дыяніну маці.
Сваю адукацыю Дыяна працягнула ў Сілфілдзе, у прыватнай школе каля Кінгс-ліны, потым у падрыхтоўчай школе Рыдлсуорт-Хол.
У дванаццаць гадоў яе прынялі ў прывілеяваную школу для дзяўчат ва Уэст-Хіл, у Севеноукс, графства Кент.
«Лэдзі Дыянай» яна стала ў 1975 годзе, калі яе бацька прыняў спадчынны тытул графа. У гэты перыяд сям’я пераязджае ў старажытны радавы замак Олтарп-Хаўс у Нартгемптаншыры.
Узімку 1977 гады, перад тым як паехаць вучыцца ў Швейцарыю, шаснаццацігадовая лэдзі Дыяна ўпершыню сустракае прынца Чарлза, калі той прыязджае ў Олтарп на паляванне.
Апынуўшыся ў Швейцарыі, Дзіяна хутка засумавала па доме, таму вярнулася ў Англію раней часу. Разам з трыма сяброўкамі яна наняла кватэру ў цэнтры Лондана і пачала працаваць памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садку «Маладая Англія» у Піміліка.
Сямейнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Дачка графа Спенсера, прадстаўніка галіны таго ж сямейства Спенсер-Чэрчыляў, што і Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, і Уінстан Чэрчыль. Нягледзячы на фармальна «некаралеўскае» паходжанне, у Дыяне цякла каралеўская кроў. Яе продкі па бацьку былі носьбітамі каралеўскай крыві праз незаконнароджаных сыноў караля Карла II Англійскага і незаконнароджанай дачкі караля Якава IІ. Графы Спенсер здаўна пражывалі ў самым цэнтры Лондана, у Спенсер-хаузе.
Дыяна пазнаёмілася з прынцам у час дабрачыннага мерапрыемства, выйшла замуж за яго 29 ліпеня 1981 года; да вяселля была прыкавана вялікая ўвага публікі і СМІ. У 1982 і 1984 нарадзіліся сыны Дыяны і Чарлза, прынцы Уільям і Гары (Генры) Уэльскі, якія з’яўляюцца наступнымі ў чарзе на спадчыну брытанскай кароны пасля свайго бацькі. К сярэдзіне 1990-х гадоў адносіны паміж мужам і жонкай сапсаваліся, у прыватнасці, праз працяглыя адносіны Чарлза з Камілай Паркер Боўлз (якая, пасля гібелі Дыяны, стала яму за жонку). Сама Дыяна колькі часу была ў блізкіх адносінах з сваім інструктарам па верхавой яздзе Джэймсам Х’юітам, у чым прызналася ў 1995 годзе ў тэлеінтэрв’ю (годам раней Чарлз зрабіў аналагічнае прызнанне аб сувязі з Камілай). Шлюб распаўся ў 1992 годзе, пасля чаго муж і жонка жылі па сабе, і завяршыўся разводам ў 1996 годзе з ініцыятывы каралевы Елізаветы II.
Незадоўга да гібелі, у чэрвені 1997 года, Дыяна пачала хадзіць з кінапрадзюсерам Додзі аль-Фаедам, сынам егіпецкага мільярдэра Махамеда аль-Фаеда, аднак апрача прэсы гэты факт не пацвердзіў ні адзін з яе сяброў, таксама гэта абвяргаецца ў кнізе дварэцкага Лэдзі Дыяны — Пола Барэла, які быў блізкім сябрам прынцэсы.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Lundy D. R. Lady Diana Frances Spencer // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Diana Frances Spencer (Prinzessin Diana, Princess Diana, Diana Princess of Wales, Lady Di) // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д https://www.princeofwales.gov.uk/biographies/hrh-prince-wales Праверана 4 мая 2020.
- ↑ https://www.royal.uk/diana-princess-wales Праверана 31 студзеня 2017.
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/136008300111600
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыяна (прынцэса Уэльская)