Георгій Валянцінавіч Пляханаў
Георгій Валянцінавіч Пляханаў | |
---|---|
руск.: Гео́ргий Валенти́нович Плеха́нов | |
Нараджэнне |
29 лістапада (11 снежня) 1856[1][2] ці 29 лістапада 1856[3]
|
Смерць |
30 мая 1918[4][5][…] (61 год) |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | атэізм |
Партыя | |
Дзейнасць | філасофія[6][6] і палітыка[6][6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гео́ргій Валянці́навіч Пляха́наў (псеўданімы Н. Бельт, А. С. Максімаў-Дружбінін і інш.; 23 лістапада (11 снежня) 1856, Гудалаўка, Тамбоўская губерня — 30 мая 1918, Ялкала, Фінляндыя[7]) — тэарэтык і прапагандыст марксізма, філосаф, дзеяч расійскага і міжнароднага сацыялістычнага руху. Уваходзіў у лік заснавальнікаў РСДРП, газеты «Іскра».
Аўтар работ па філасофіі, сацыялогіі, эстэтыцы, этыцы і гісторыі грамадскай думкі Расіі. У 1921 годзе Уладзімір Ленін у сваёй працы «Яшчэ раз аб прафсаюзах, аб бягучым моманце і аб памылках тт. Троцкага і Бухарына» заклікаў вывучаць ўсё напісанае Пляханавым па філасофіі, «бо гэта лепшае ва ўсёй міжнароднай літаратуры марксізму»[8].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 лістапада (11 снежня) 1856 года ў с. Гудалаўка Тамбоўскай губерні ў сям’і адстаўнога штабс-капітана Валянціна Пятровіча Пляханава (1810—1873) і Марыі Фёдараўны Бялынскай (1832—1881).
Скончыў з залатым медалём Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію, затым вучыўся ў юнкерскім вучылішчы ў Пецярбургу. У 1874 годзе паступіў у Пецярбургскі горны інстытут, за поспехі меў Кацярынінскую стыпендыю, у 1876 годзе быў выключаны «за няўзнос платы».
У 1876 годзе ўступіў у народніцкую арганізацыю «Зямля і воля», стаў адным з яе кіраўнікоў.
У 1879 годзе пасля расколу «Зямлі і волі» стаў арганізатарам і кіраўніком «Чорнага перадзелу».
У 1880 годзе эміграваў у Швейцарыю.
У 1883 годзе заснаваў першую расійскую марксісцкую арганізацыю — групу «Вызваленне працы».
У канцы 1894 — пачатку 1895 гадоў па ініцыятыве Пляханава быў створаны «Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой». У 1900—1903 гадах удзельнічаў у стварэнні і кіраўніцтве газетай «Искра».
Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў Пляханаў заставаўся на эміграцыі, апынуўшыся, такім чынам, у баку ад актыўных рэвалюцыйных падзей.
У 1906—1907 гадах выступаў за ўдзел сацыял-дэмакратаў у выбарах у Дзяржаўную Думу, за блок з кадэтамі.
Лютаўская рэвалюцыя дазволіла Пляханаву вярнуцца ў Расію пасля 37 гадоў выгнання.
Пасля вяртання ў Расію Пляханаў не быў дапушчаны ў Выканкам Петраградскага савета. Не быў дапушчаны туды і прыхільнік Пляханава Рыгор Алексінскі. Прычынай была «абарончая» пазіцыя Пляханава, якую не падзялялі дзеячы Савета з антываеннай пазіцыяй.
Адхілены ад кіруючай ролі, Пляханаў быў вымушаны абмяжоўвацца рэдагаваннем сваёй газеты «Единство», дзе публікаваў артыкулы з водгукамі на найважнейшыя палітычныя падзеі, вёў спрэчку з апанентамі і ідэйнымі супернікамі. Пляханаў падтрымліваў Часовы ўрад, быў супраць «Красавіцкіх тэзісаў» У. І. Леніна, назваўшы іх «бязглуздзіцай».
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паставіўся адмоўна, бо лічыў, што Расія да сацыялістычнай рэвалюцыі не гатовая: «руская гісторыя яшчэ не змалола той мукі, з якой з часам будзе выпечаны пшанічны пірог сацыялізму». Лічыў, што захоп улады «адным класам ці — яшчэ горш — адной партыяй» можа мець сумныя наступствы.
У «Адкрытым лісце да петраградскіх працоўных» Пляханаў заявіў: «Несвоечасова захапіўшы палітычную ўладу, рускі пралетарыят не зробіць сацыяльнай рэвалюцыі, а толькі выкліча грамадзянскую вайну, якая прымусіць яго адступіць далёка назад ад пазіцый, заваяваных у лютым і сакавіку гэтага года». Пры гэтым Пляханаў прадказваў, што бальшавікі ўзялі ўладу надоўга і ні пра які сур’ёзны супраціў ім у дадзены момант не можа быць і гаворкі.
З 1887 года Пляханаў хварэў на туберкулёз, увосень 1917 года ягонае здароўе сур’ёзна пагоршылася.
Памёр 30 мая 1918 года ў 2 гадзіны дня ад эмбаліі сэрца, якая ўзнікла ў выніку абвастрэння туберкулёзу.
Пахаваны на «Літаратарскіх мастках» Волкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу, побач з магілай Бялінскага.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118594982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Плеханов Георгий Валентинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Gueorgui Valentinovitch Plekhanov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Цяпер — пасёлак Ільічова ў Ленінградскай вобласці.
- ↑ http://leninvi.com/t42/p290 Еще раз о профсоюзах, о текущем моменте и об ошибках тт. Троцкого и Бухарина
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пляханаў Георгій Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 441
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георгій Валянцінавіч Пляханаў
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў Ліпецкім павеце
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Фінляндыі
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Члены РСДРП
- Асобы
- Эстэтыкі
- Марксісты
- Тэарэтыкі марксізму
- Сацыёлагі
- Рэдактары Расійскай імперыі
- Філосафы Расійскай імперыі
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
- Эмігранты з Расійскай імперыі
- Меншавікі
- Палітыкі-эмігранты
- Выпускнікі Варонежскага кадэцкага корпуса
- Дэлегаты II з’езда РСДРП
- Дэлегаты V з’езда РСДРП
- Сацыял-дэмакраты Расіі
- Памерлі ад туберкулёзу
- Асобы на марках