Перайсці да зместу

Галіцка-Валынскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіцка-Валынская Русь)
Гістарычная дзяржава
Галіцка-Валынскае княства
Каралеўства Русь
Герб
Герб
Карта Цэнтральнай і Усходняй Еўропы XIII - XIV стагоддзяў з адлюстраваннем Каралеўства Рускага (у цэнтры, цёмна-зялёны).
Карта Цэнтральнай і Усходняй Еўропы XIII - XIV стагоддзяў з адлюстраваннем Каралеўства Рускага (у цэнтры, цёмна-зялёны).
1199 — 1349

Сталіца
Мова(ы) старажытнаруская мова
Афіцыйная мова старажытнаруская мова
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання Манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Князь
 • 1199—1205 Раман Мсціславіч
Князь, Кароль Русі
 • 1211—1264 Даніла Раманавіч
Князь
 • 1293—1301 Леў Данілавіч
Кароль Русі
 • 1301—1308 Юрый Львовіч
Каролі Русі
 • 1308—1323 Андрэй і Леў Юрыевіч
Кароль Русі
 • 1323-1340 Юрый ІІ Тройдзенавіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіцка-Валынскае княства або Рускае каралеўства — адно з буйнейшых княстваў Русі, размешчанае у вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці. Узнікла ў выніку аб'яднання Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (1199) уладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам (11701205).

Пячатка Юрыя Львовіча. На аверсе надпіс: «S[igillum] Domini Georgi Regis Rusie» — Пячатка гаспадара Георгія, караля Русі. На рэверсе: «S[igillum] Domini Georgi Ducis Ladimerie» — Пячатка гаспадара Георгія, князя Уладзімірскага.
Галіцка-Валынскае княства ў перыяд кіравання Юрыя ІІ Тройдзенавіча (1323-1340)

З 1170 года князь Уладзіміра-Валынскага княства Раман Мсціславіч вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. У 1199 годзе ён авалодаў прастолам Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага.

Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле баяраў, нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе.

Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, Венгрыяй і Польшчай аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям IV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уніі.

У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264 −1269), Леў Данілавіч (1269 −1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр'евічы (1308—1323).

У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасля яго баяры на чале з Дзмітрыем Дзяцько, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагаднення паміж польскім каралём Казімірам з вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў — у XIII ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімір, Церабоўль, Перамышль, Дарагічын, Луцк, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам Уладзіміра-Суздальскага княства (Успенскі сабор ва Уладзіміры-Валынскім (1160), палац, лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. XII ст.). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.

  • Га́ліцка-Валы́нскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 204. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Крип’якевич I. Галицько-Волинське князівство. 2 вид. — Львів, 1999. (укр.)