Васькавічы (Слаўгарадскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Васькавічы, Слаўгарадскі раён)
Вёска
Васькавічы
|
Ва́ськавічы[2] (трансліт.: Vaśkavičy, руск.: Васьковичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 0,7 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца Васькавіцкае радовішча даламітаў[3]. Чатыры адорвені верхнедэвонскага ўзросту залягаюць у тоўшчы адкладаў сожскага зледзянення. Ва ўскрышы супескі, пяскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1555 годзе як сяло ў Прапойскай воласці. Назва паходзіць ад слова «воск»[4]. З канца XVIII стагоддзя належала Галіцыным і Алучынаўскаму і з'яўлялася цэнтрам бортніцтва.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 188 чалавек[1]
- 2010 год — 179 чалавек
- 1999 год — 221 чалавек
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы працуе фельчарска-акушэрскі пункт і крама[1].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча
- Курганны могільнік радзімічаў (X—XI стагоддзе)
- Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1943 годзе
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ва́ськевічы, Ва́скувічы, Васькаўка. ж.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 565.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Наперад у мінулае
- Воінскае пахаванне