Антон Пятровіч Чычкан
Поўнае імя | Антон Пятровіч Чычкан | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 ліпеня 1995[1][2] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[4] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Вісла (Кракаў) | ||||||||||||||||||
Нумар | 31 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Антон Чычкан (нар. 10 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Вісла» з Кракава.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль барысаўчан. У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5], дзе стаў асноўным брамнікам.
Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў БАТЭ, дзе застаўся ў асноўнай камандзе. 9 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Мінска» (1:0). У сезоне 2017 правёў тры матчы за асноўную каманду (гуляў пры адсутнасці асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага), выступаў таксама за дубль.
У студзені 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[6], у студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам[7]. У другой палове 2019 года ў сувязі з траўмай Шчарбіцкага стаў часцей з’яўляцца на полі, дзе чаргаваўся з Сяргеем Чэрнікам. У сезоне 2020 чаргаваўся на полі з Дзянісам Шчарбіцкім, у сезоне 2021 — з Андрэем Кудраўцом.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[8] і неўзабаве падпісаў пагадненне з расійскім клубам «Уфа» на 2,5 гады[9]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, у маі пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2021/22 «Уфа» выбыла з Прэм’ер-лігі, і ў чэрвені 2022 года кантракт брамніка па пагадненні бакоў быў разарваны[10].
У верасні 2022 года стаў іграком тбіліскага «Дынама»[11]. У складзе каманды быў другім брамнікам, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года пакінуў тбіліскі клуб, так і не выйшаўшы на поле[12], і неўзабаве перабраўся ў «Дынама» з Батумі[13]. Пачынаў сезон 2023 асноўным бранікам, са жніўня стаў заставацца на лаўцы запасных. Па выніках сезона разам з батумскім клубам стаў чэмпіёнам Грузіі. У снежні 2023 год пакінуў «Дынама»[14].
У лютым 2024 года падпісаў кантракт з кракаўскай «Віслай»[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіслава Васілючка.
У сакавіку 2019 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак доўгі час толькі заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у зборнай 11 лістапада 2020 года ў таварыскім матчы супраць Румыніі (3:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
- Чэмпіён Грузіі (2): 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | 0 | 0 | |
2014 | дубль | БАТЭ | 9 | −2 | |
2015 | дубль | БАТЭ | 12 | −5 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 15 | −22 | |
2017 | Д1 | БАТЭ | 3 | −3 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 4 | −6 | |
2019 | Д1 | БАТЭ | 12 | −8 | |
2020 | Д1 | БАТЭ | 16 | −17 | |
2021 | Д1 | БАТЭ | 15 | −13 | |
2021/22 (2) | Д1 | Уфа | 4 | −3 | |
2022 (2) | Д1 | Дынама (Тбілісі) | 0 | 0 | |
2023 | Д1 | Дынама (Батумі) | 16 | −15 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anton Chichkan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anton Chichkan // FBref.com
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/399666/
- ↑ https://teams.by/chichkan-anton-petrovich/player-1789/
- ↑ Антон Чичкан отдан БАТЭ в аренду "Смолевичам-СТИ" (руск.). football.by (6 сакавіка 2016). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ БАТЭ продлил контракт с Чичканом (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Чичкан продлил соглашение с БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Антон Чичкан покинул БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Антон Чичкан перешел в "Уфу" (руск.). football.by (17 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Чичкан покинул «Уфу» (руск.). euro-football.ru (29 чэрвеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Тбилисское "Динамо" объявило о подписании Чичкана (руск.). football.by (13 верасня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Антон Чичкан покинул тбилисское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ Чичкан стал игроком батумского "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Чичкан покинул "Динамо" из Батуми, состав команды могут пополнить Плакка и Кики (руск.). football.by (24 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Антон Чичкан подписал контракт с краковской "Вислой" (руск.). football.by (20 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 11 снежня 2023.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Уфа
- Ігракі ФК Дынама Тбілісі
- Ігракі ФК Дынама Батумі
- Ігракі ФК Вісла Кракаў