Перайсці да зместу

Іван Нічыпаравіч Залатарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Нічыпаравіч Залатарэнка
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1655(1655-10-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне Наказны гетман Войска Запарожскага (1654—1655)
Камандаваў
  • корсунскі полк (1652)
  • нежынскі полк (1652—1655)
Бітвы/войны бітва пад Батогам (1652), аблога Смаленска (1654).
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Залатарэнка (укр.: Іван Золотаренко; Корсунь-Шэўчэнкіўскы17 кастрычніка 1655(1655-10-17), Быхаў, Вялікае Княства Літоўскае) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).

У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).

З асобай гетмана таксама звязана першае пісьмовае ўжыванне тэрміна «Беларусія» ў лісце да маскоўскага цара ад 29 верасня 1654 года[1].

  1. Латышонак Алег. Нацыянальнасьць — Беларус. — Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 244. — ISBN 978-83-60456-06-4.