Осака
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Осака (яп.: 大阪市) — трэці паводле насельніцтва горад у Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Хансю, каля вусця ракі Ёда ў заліве Осака. Цэнтр аднайменнай прэфектуры. Мае горад-спадарожнік Сакаі. З 1956 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з першымі японскімі гістарычнымі хронікамі «Кадыкі» і «Ніхон сёкі», менавіта ў раёне сучаснай Осакі ў 663 годзе да н.э. каля дэльты ракі Ёда, высадзіліся першыя заваёўнікі Ямата, якія пераадолелі супраціўленне тубыльных плямёнаў і заснавалі ў суседняй правінцыі дзяржаву Ямата, якая лічыцца першымі японскім дзяржаўным утварэннем.
У XVII—XIX стагоддзях Осака была галоўным гандлёвым цэнтрам краіны. У процівагу іншым гарадам Японіі, у якіх жылі пераважна самураі і мяшчане, у Осацы пражывалі пераважна купцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак перапісу 2005 года насельніцтва Осакі складае 2 628 811 чалавек, пры гэтым прырост за перыяд з 2000 па 2005 гады склаў 1,2%[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 2005 Population Census. Statistics Bureau, Director-General for Policy Planning
- ↑ [https://web.archive.org/web/20120606050131/http://www.chicagosistercities.com/our.php Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Chicago Sister Cities (англ.)] Архівавана 6 чэрвеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Осака
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 красавіка 2008. (яп.)