Меравінгі
Мераві́нгі[1] (фр.: Mérovingiens, ням.: Merowinger або Merovinger) — першая дынастыя франкскіх каралёў ў гісторыі Францыі. Каралі гэтай дынастыі кіравалі з канца V да сярэдзіны VIII стагоддзя на тэрыторыі сучасных Францыі і Бельгіі. Яны паходзілі з салічных франкаў, якія ў V стагоддзі абгрунтаваліся ў Камбрэ (Хладыён Доўгавалосы) і ў Турнэ (Хільдэрык I).
Сучаснікі таксама называлі Меравінгаў «доўгавалосымі каралямі» (лац. reges criniti). З паганскіх часоў і да свайго падзення Меравінгі насілі доўгія валасы, якія лічыліся абавязковым атрыбутам манарха. Франкі верылі, што Меравінгі валодаюць сакральна-магічнай сілай, якая была ў надзвычай доўгіх валасах іх уладальнікаў, і выяўлялася ў т. зв. «Каралеўскім шчасці», якое ўвасабляе ў сабе дабрабыт усяго франкскага народа. Такая прычоска аддзяляла іх ад падданых, якія насілі кароткія стрыжкі, папулярныя ў рымскую эпоху, якія лічыліся прыкметай нізкага становішча слугі або раба. Адсячэнне валасоў лічылася найцяжэйшай абразай для прадстаўніка дынастыі Меравінгаў, на практыцы гэта азначала страту правоў на ўладу (прыкладам таму можа паслужыць сын Хладаміра Хладаальд, вядомы пасля як Святы Клод).
Храналогія і тэрыторыі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.. с. 291.