Каарэл Ірд
Каарэл Ірд | |
---|---|
эст.: Kaarel Ird | |
Дата нараджэння | 14 (27) жніўня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1986[2] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Эп Кайду |
Дзеці | Kais Adlas[d] і Mari Palm[d] |
Прафесія | акцёр, оперны спявак, тэатральны рэжысёр, рэжысёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1839864 |
Ка́арэл Ірд (эст.: Kaarel Ird; 27 жніўня 1909, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 25 лютага 1986, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі савецкі акцёр, рэжысёр оперы, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог. Народны артыст Эстоніі (1958), Народны артыст СССР (1970), Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1947) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каарэл Ірд нарадзіўся 14 (27) жніўня 1909 года ў Рызе (цяпер у Латвіі).
З 1932 года выступаў на сцэне тэатра «Эндла» ў Пярну. У 1932—1934 гадах акцёр і мастак-дэкаратар Рабочага тэатра ў Пярну. У 1934—1936 гадах вучыўся ў студыі драматычнага мастацтва ў Тарту, якую так і не скончыў.
У 1937—1939 гадах акцёр і рэжысёр Рабочага тэатра ў Тарту. У 1939—1940 гадах спявак хору, у 1940—1941, 1944—1948, 1949—1950 і 1955—1986 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту, які аб’ядноўваў усе жанры сцэнічнага мастацтва — оперу, драму, аперэту і балет. З 1940 года член УКП(б).
З пачаткам вайны ўступіў у знішчальны батальён, затым працаваў у эстонскіх мастацкіх ансамблях у Яраслаўлі.
У 1948—1949 гадах старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце міністраў Эстонскай ССР[3]. У 1950—1952 гадах не працаваў у тэатры.
У 1952—1955 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Драматычнага тэатра імя Л. Койдулы (цяпер — тэатр «Эндла») у Пярну. З 1961 года арганізатар, кіраўнік і педагог тэатральнай студыі пры тэатры «Ванемуйнэ».
Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 6—7 (1963—1970) і 10 скліканняў (1980—1984). З 1976 года член ЦК КП Эстонскай ССР. У 1976—1982 гадах старшыня упраўлення Тэатральнага саюза Эстонскай ССР.
Памёр 25 снежня 1986 года ў псіхіятрычнай бальніцы[4] ў Вільяндзі. Пахаваны на могілкі Раадзі ў Тарту.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод пастановак у тэатры «Ванемуйнэ»: оперы «Агні помсты» Э. Капа (1945), «Бераг бур» Г. Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Д. Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В. Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А. Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р. Шантыра (1978); драматычныя спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М. Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У. Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б. Брэхта, «Дзікі і капітан» Ю. Смуўла (1965), «Сумленне» Э. Ранета. Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі і сцэнічных вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А. Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога).
Зноскі
- ↑ Ирд Каарел Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Kaarel Ird // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kaarel Ird — Vikipeedia, vaba entsüklopeedia
- ↑ Мы добрых грамадзян забавім… — Каарэл Ірд
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Каарэл Ірд на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя на могілках Раадзі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Эстонскай ССР
- Заслужаныя артысты Эстонскай ССР
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Асобы
- Памерлі 25 лютага
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Эстоніі
- Акцёры XX стагоддзя
- Оперныя рэжысёры паводле алфавіта
- Оперныя рэжысёры СССР
- Оперныя рэжысёры Эстоніі
- Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Эстоніі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Эстоніі
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР
- Постаці тэатра «Ванемуйнэ»
- Грамадскія дзеячы Эстоніі
- Грамадскія дзеячы СССР