Амаргос
Амаргос | |
---|---|
грэч. Αμοργός | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 126,346 км² |
Насельніцтва | 1 859 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 14,71 чал./км² |
Размяшчэнне | |
36°30′ пн. ш. 25°32′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Кіклады |
Акваторыя | Эгейскае мора |
Краіна | |
Перыферыя | Паўднёвыя Эгейскія астравы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амарго́с[1] (грэч. Αμοργός) — востраў у Грэцыі, у паўднёвай частцы Эгейскага мора. Самы ўсходні з астравоў архіпелага Кіклады, адносна блізка ад яго архіпелаг Дадэканес. Звязаны паромам з Пірэем (адлегласць 138 марскіх міль), астатнімі астравамі Кікладаў і Дадэканесам.
На востраве здабываюцца баксіты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў заселены людзьмі з часоў бронзавагу веку. Археалагічныя раскопкі на востраве ўсталявалі, што Амаргос быў адным з ранніх цэнтраў Кікладскай цывілізацыі ў 3000 — 2000 гг. да н.э. На Амаргосе знойдзена шмат металічных рэчаў, асабліва: бронзавыя кінжалы і наканечнікі дзід, сярэбраныя пасудзіны і ўпрыгожванні[2]. На востраве знойдзены самы вялікі з ідалаў Кікладаў — «Вялікі ідал» вышынёй 1 метр 47 сантыметраў (цяпер у Нацыянальным археалагічным музеі Афін). Засведчана знаходжанне на востраве выхадцаў з Мінойскага Крыта. На вяршыні ўзгорка ў Катаполах выяўлены разваліны старажытнай Міноі, якая нібы з'яўлялася летняй рэзідэнцыяй цара Мінаса[3].
У часы старажытнай Грэцыі на востраве выраблялі льняныя хітоны чорнага колеру — амаргіды.
У 232 годзе да н.э. падчас Ламійскай вайны флот Македоніі пад камандаваннем Кліта разбіў каля вострава Амаргос афінскі флот.
Востраў быў захоплены венецыянскай сям'ёй Гізі падчас Чацвёртага крыжовага паходу (1204). Галоўны горад Амаргос (Кастра) вырас вакол замка герцагаў Архіпелага, якія валодалі востравам у 1259—1260, 1269—1352 гг. У 1260 годзе вернуты Візантыі, але ў 1269 годзе Гізі адабралі яго назад. У 1310 годзе флот родаскіх рыцараў разграміў каля вострава Амаргоса, які знаходзіўся ў 150 кіламетрах ад Родаса, турэцкую флатылію новай Асманскай дзяржавы. З 1370 года кіраваўся Венецыяй. Захоплены асманамі ў 1537 годзе. Як і астатнія Кіклады увайшоў у склад новаўтворанай дзяржавы Грэцыя ў 1832 годзе. У часы рэжыму чорных палкоўнікаў востраў выкарыстоўваўся як месца ссылкі палітычных зняволеных.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне Амаргос у адпаведнасці з картай да арт. Грэцыя Старажытная. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Монгайт А. Л. Археология Западной Европы. Бронзовый и железный века Архівавана 2 снежня 2013.
- ↑ Кіклады. Амаргос
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амаргос
- Аморгос // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Афіцыйны сайт вострава