Перайсці да зместу

ФК Бешыкташ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бешыкташ
BesiktasJK-Logo.svg
Поўная назва турэцк.: Beşiktaş Profesyonel Futbol Takımı
Мянушкі турэцк.: Kara Kartallar (Чорныя Арлы)
Заснаваны 1903
Горад Стамбул, Турцыя
Стадыён Вадафон Парк
Умяшчальнасць: 43 500
Прэзідэнт Hasan Arat[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бешыкташ» (турэцк.: Beşiktaş Profesyonel Futbol Takımı) — турэцкі футбольны клуб, які ўваходзіць у аднайменнае спартовае аб’яднанне «Бешыкташ». Ён грунтуецца ў Стамбуле ў гарадскім раёне Бешыкташ каля Басфора, бліз палаца Долмабахчэ. Гэта адзіны турэцкі клуб, на эмблеме якога намаляваны сцяг краіны, бо «Бешыкташ» 16 мая 1952 года выступаў у статусе нацыянальнай каманды супраць зборнай Грэцыі[1][2]. За гэта Турэцкая футбольная федэрацыя дазволіла «Бешыкташу» размясціць на эмблеме клуба выяву нацыянальнага сцяга. Колеры клуба: чорна-белыя.

«Бешыкташ» быў створаны ў 1903 годзе ў позні перыяд існавання Асманскай імперыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны днень каб заняцца цялеснымі практыкаваннямі ў раёне Бешыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 года, у садзе маёнтка Асмана Пашы, які тады праходзіць службу ў медынскай гвардыі. Розныя спартыўныя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаванні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку і гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаванняў былі сын Асман Пашы, Мехмет Шаміл і Хусейн Берэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул-Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы і зборы, якія маглі несці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартыўны гурт арыштавалі маладых людзей і павезлі ў паліцэйскі вучастак. Аднак напружаная сітуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаванні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турцыі. На самай справе, Сехзадэ Абдулхалім, які меў дачыненне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клуб Берэкету быў заснаваны спецыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхнія спартыўныя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасля стварэння канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасля палітычных падзей 31 сакавіка 1909 года, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдзірнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасля сцішэння палітычных падзей Фуат, які быў добрым трэнерам па фехтаванні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартыўных мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клуба, які тым часам атрымаў назву «Бешыкташ».

Першыя гады ў футболе

[правіць | правіць зыходнік]

З ростам папулярнасці футбола ў Асманскай імперыі ў 1910 годзе, члены спартыўнага клуба «Бешыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 года, Ахмет Шэрафецін Бей стварыў на базе клуба футбольную каманду. «Бешыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 года, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной з ліг Стамбула. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз. У 1924 годзе «Бешыкташ» разам з «Галатасараем» і «Фенербахчэ» ўтварылі чэмпіянат Стамбула.

  • Чэмпіянат Турцыі:
    • Чэмпіён (16): 1956/57, 1957/58, 1959/60, 1965/66, 1966/67, 1981/82, 1985/86, 1989/90, 1990/91, 1991/92, 1994/95, 2002/03, 2008/09, 2015/16, 2016/17, 2020/21
    • Другое месца (14): 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1967/68, 1973/74, 1984/85, 1986/87, 1987/88, 1988/89, 1992/93, 1996/97, 1998/99, 1999/00, 2006/07
  • Кубак Турцыі:
    • Пераможца (10): 1975, 1989, 1990, 1994, 1998, 2006, 2007, 2009, 2011, 2021
  • Суперкубак Турцыі:
    • Пераможца (9): 1967, 1974, 1986, 1989, 1992, 1994, 1998, 2006, 2021

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Турцыя Бр Эрсін Дэстанаглу 2001
2 Нарвегія Аб Юнас Свенсан 1993
4 Турцыя Аб Анур Булут 1994
5 Турцыя Аб Таіп Талха Сануч 1999
6 Гамбія Аб Амар Колі 1992
7 Харватыя Нап Антэ Рэбіч 1993
8 Турцыя ПА Саліх Учан 1994
9 Турцыя Нап Джэнк Тасун 1991
10 Камерун Нап Венсан Абубакар 1992
11 Рэспубліка Косава ПА Мілат Рашыца 1996
12 Гана Аб Дэніел Амарці 1994
14 Турцыя Аб Эмрэджан Узунхан 2001
15 Англія ПА Алекс Окслейд-Чэмберлен 1993
17 Англія Аб Джо Уорал 1997
18 Алжыр Нап Рашыд Гезаль 1992
19 Боснія і Герцагавіна ПА Амір Хаджыахметавіч 1997
20 Турцыя ПА Неджып Уйсал (капітан) 1991
Паз. Імя Нар.
21 Турцыя ПА Дэмір Эгэ Тыкназ 2004
22 Казахстан ПА Бахціяр Зайнутдзінаў 1998
23 Албанія ПА Эрнест Мучы 2001
26 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Аб Артур Масуаку 1993
28 Лівія ПА Аль-Мусраці 1996
34 Турцыя Бр Мерт Гюнок 1989
40 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Нап Джэксан Мулека 1999
64 Турцыя Нап Мустафа Хекімаглу 2007
65 Турцыя ПА Якуп Арда Кылыч 2005
75 Турцыя Аб Тайфур Бінгёл 1993
77 Турцыя Аб Умут Мераш 1995
79 Турцыя Аб Эмрэджан Тэрзі 2004
83 Партугалія ПА Жэдсан Фернандыш 1999
88 Швейцарыя ПА Гёкхан Інлер 1984
90 Турцыя Нап Семіх Кылычсой 2005
97 Турцыя Бр Утку Ювакуран 1997
Турцыя ПА Беркай Вардар 2003
  1. Камнем вниз (руск.)
  2. Besiktas JK Архівавана 27 кастрычніка 2012.