Перайсці да зместу

Павел Ігаравіч Ляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Павел Ляхновіч
Поўнае імя Павел Ігаравіч Ляхновіч
Нарадзіўся 7 студзеня 1997(1997-01-07)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь Фартуна (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 1 (0)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 3 (1)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 1 (0)
2018 Беларусь Чысць 14 (0)
2018 Беларусь Смаргонь 13 (0)
2019 Беларусь Узда 13 (0)
2019—2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 16 (0)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 9 (1)
2021 Беларусь Смалявічы 15 (4)
2022 Беларусь Асіповічы 23 (1)
2023 Беларусь Крумкачы (Мінск) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2023.

Павел Ляхновіч (нар. 7 студзеня 1997, Плешчаніцы, Лагойскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», першы трэнер — Сяргей Уладзіміравіч Раманоўскі. З 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3], з сакавіка па жнівень 2017 года быў іграком мінскага «Промня», але ў гэтых клубах рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Слуцкам» (0:2).

У пачатку 2018 года «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку паўабаронца далучыўся да «Чысці»[4]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Смаргонь»[5]. Сезон 2019 пачынаў у складзе «Узды», а ў жніўні стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК»[6]. Разам з гэтым клубам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сезон 2020, а другую яго палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».

У красавіку 2021 года далучыўся да «Смалявічаў» у Другой лізе, а ў сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[7]. У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Крумкачоў»[8], дзе гуляў да жніўня 2023 года[9].