Перайсці да зместу

Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора
англ.: De Montfort University Leicester
Арыгінальная назва англ.: De Montfort University Leicester
Заснаваны 1870
Год рэарганізацыі 1992
Студэнты 29 000[1]
Краіна
Размяшчэнне Лестэр, Англія
Сайт dmu.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лестэрскі ўніверсітэт імя Сымона дэ Манфора (англ.: De Montfort University Leicester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Лестэр.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з Законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе. Назва ўніверсітэта была ўзята ў гонар Сымона дэ Манфора, графа Лестэра ХІІІ стагоддзя, якому прыпісваюць стварэнне першага парламента Англіі ў 1265 годзе.

Ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання, маецца 3 240 супрацоўнікаў, гадавы абарот вучэльні складае каля 168 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Універсітэт арганізаваны на чатыры факультэты: мастацтва, дызайну і гуманітарных навук; бізнесу і права; здароўя і навук аб жыцці; вылічальнай тэхнікі і медыяў.

Дэпартамент адукацыі Вялікабрытаніі прысвоіў універсітэту залаты рэйтынг у 2017 годзе. Ён з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці.

Зноскі

  1. U-Multirank Праверана 11 ліпеня 2024.
  2. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.